Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (16-18 лістапада 2006 г.)

16 лістапада расейскія СМІ прышлі да высновы, што “на ключавыя міліцэйскія пасады прышлі сябрукі Пуціна”.
Днямі прафэсійных палісмэнаў у сярэбраных пагонах замянілі лубянскія товарішчі ў шэрых касьцюмах. Першым намесьнікам міністра МУС РФ стаў гэбэшнік Олег Сафонов, які ў 1991 г. працаваў разам з Пуціным у камітэце па замежных сувязях мэрыі Санкт-Пецярбурга (у палымянага дэмакрата Сабчака). Начальнікам дэпартамэнта эканамічнай бясьпекі МУС РФ стаў Евгеній Школов, які “служіл отчізне” разам з юным Пуціным у дрэздэнскай агентуры ў ГДР. Так паступова складваецца цёплая кампашка “проверенных корешей” (паводле цяперашней маскоўскай лексікі – “дальнейшее углубленіе демократізаціі структур власті”).

17 лістапада ў парляманце Арменіі пачаліся дэбаты на тэму забойстваў армянаў у Расеі. Дэпутаты выказваюць пратэст супраць расейскага фашызму. 11 лістапада ў мястэчку Іванцееўка пад Масквой група “русскіх ребят” напала на 15 гадовага Нарэка Качарана. Яго білі нажамі (20 нажавых ранаў), потым яшчэ жывога задушылі. 17 лістапада (гэтая падзея ўсхвалявала армянскі парлямант) у Мурманску быў застрэлены Артур Аруцюнян, кіраўнік мурманскага аддзяленьня Хаўрусу армянаў Расеі. Дэпутаты прыгадалі таксама яшчэ адно забойства ў Маскве. 22 красавіка сёлета на станцыі мэтро “Пушкінская” група “ребят” наляцела на 17-гадовага студэнта Візгэна Абрамянца. Зьверскім забойствам кіраваў “простой парень” Нікіта Сіньков. У красавіку гэта неяк не прагучала. А вось цяпер стала вядома, што гэты Нікіта (у фашыстоўскіх колах вядомы пад мянушкай “Зьмей”) – курсант маскоўскага каледжа міліцыі, а заадно сынок высокапастаўленага чына з МУС РФ.

У Маскве гінуць беларусы. 17 лістапада расейскія тэлеканалы паказалі катастрофу на тэрыторыі заводу АЗЛК. Там вяліся будаўнічыя працы. Раптам абрынуліся бэтонныя канструкцыі. Трое чалавек былі цяжка паранены, дваіх выцягнулі мёртвымі. Начальнікі завода і будфірмы пачалі разводзіць рукамі і казаць, што “у кішэнях ахвяраў няма ніякіх дакумэнтаў, таму невядома, хто яны…” Потым высьветлілася, што будфірма ня мела афіцыйнай ліцэнзіі на будаўнічыя працы. Карціна зразумелая. Падпольшчыкі маскоўскага будбізнэсу мабілізавалі на працу беларускіх рабоў (“гастарбайтэраў”) і забясьпечылі ім сьмерць ды калецтва. Нават імёнамі гэтых людзей не пацікавіліся. Маскоўскі кашмар працягваецца.

18 лістапада ў самым цэнтры Масквы стралялі з аўтаматаў і кідаліся гранатамі. Як сьпявалі ў папулярным хіце 1960-х гадоў, “а город подумал ученья іду-у-у-т…” На самой справе на Ленінскім праспэкце разгарнуўся эпізод чачэнскай вайны. Людзі ў бронекамізэльках атакавалі аўтамабіль, адкуль адчайна адстрэльваўся чачэнскі палявы камандзёр Маўладзі Байсараў. Урэшце яго забілі, а потым распавялі ягоную гісторыю. Байсараў камандваў атрадам “Горац”. Падчас другой чачэнскай вайны ён актыўна падтрымаў са сваімі “горцамі” рэжым прамаскоўскіх здраднікаў, быў начальнікам аховы Алу Алханава. Потым адмовіўся выконваць каманды Кадырыва-малодшага. Апэляваў да Масквы. Нават паехаў у Маскву, ці то ратавацца ад помсты, ці то прэтэндаваць на “лідэрства”. Там яго прынялі, як вернага васала, пасялілі ў прэстыжовым кватрале. Яшчэ 11 лістапада журналісты бралі ў яго інтэрвію. І вось раптам, як сьпявалі ў папулярным хіце 1930-х гадоў: “Вдруг патруль, облава – зашумело море…” Раім менскім прамаскоўскім “агульным лідэрам” уважліва чытаць падобныя навэлы пра іншых прамаскоўскіх. Крэмль гуляецца прадажнымі фігуркамі з розных народаў на акрываўленай шахматнай дошцы, выводзіць у каралі, ахвяруе пешак. Фігуркі вылузваюцца са скуры, каб дагадзіць гульцу, што гуляецца сам з сабой. Ім здаецца, што яны набываюць вагу, што партыя выйграна. Але іх хапае за горла лубянскі грасмайстар і выкідвае на сьметнік. І ў нас ужо ёсьць выразная статыстыка маскоўскіх выкідаў квазі-беларускай палітыкі: чыгіры, домашы і іншыя, даходзіць чарга да мілінкевічаў. А фігуркі ўсяроўна дробна тупаюць драўлянымі ножкамі па склізкай дошцы і пішчаць: “Мат!”

“Парк юрскага пэрыяду”. Усе ведаюць фантастычны кінафільм пад гэтай назвай. Людзі знайшлі ў джунглях жывыя парэшткі зямной фаўны і флоры, што існавала мільёны гадоў таму: птэрадакцілі, тыраназаўры, брантазаўры жвава бегаюць сярод гіганцкай папараці, палююць, падаюць жудасны голас… Шклоўскі рэжым хацеў бы ўсю Беларусь ператварыць у запаведнік далёкай мінуўшчыны, уваскрасіць гнюсныя вобразы археалягічнай камуны. Чытаем у баранавіцкай газэце “Інтэкс-прэс” (за 9 лістапада 2006 г.) зацемку пад тытулам “Отметили “красный” праздник”: “Торжественным собранием в городском Доме Советов 4 ноября был отмечен в нашем городе День Октябрьской революции. Собрание открыл председатель городского Совета депутатов Владимир Стахнов, который в своём выступлении подчеркнул, что если бы в 1917 году не было Октябрьской революцци, то на сегодняшней политической карте мира не было бы и независимой Беларуси. (Ну як вам такі “пэрл”?!). В. Стахнов отметил: “Было время, когда этот день был вычеркнут из списка красных дат календаря республики. Но с этим не согласились люди, массы народа не пошли за теми, кто в Октябрьской революции видел только зло и бедствие…”

Янка Базыль

19/11/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2006
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024