Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ліст адраджэнцам на ўгодкі Дарагія землякі! Віншую вас у Бацькаўшчыне ў слаўны Дзень слуцкіх герояў Беларусі! Вось прыклад выдатнай і хуткай мабілізацыі на барацьбу з ворагам. Слуцкая брыгада войска Беларускай Народнай Рэспублікі ў колькасьці дзесяці тысячаў жаўнераў (разам з запасам) была створана цягам ўсяго трох дзён і адразу прыступіла да баявых дзеяньняў супраць расейскай “чырвонай арміі”. Гэта сапраўды быў гераічны чын, бо расейскі вораг шматкроць пераважваў у колькасьці і ўзбраеньні. Акрамя таго расейцам, фактычна, спрыяла польскае войска. Тут мы бачым выразны прыклад: каб змагацца за Бацькаўшчыну – ня трэба лічыць сілы ворага. За Бацькаўшчыну трэба змагацца ў любых абставінах. Тое, што адбылося на Случчыне ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, нагадвае нам традыцыі Вялікага Княства. Калі вораг зьнянацку ўрываўся ў нашыя межы, тады нашыя продкі імгненна рабілі шляхецкае апалчэньне і ладзілі пагоню, не чакаючы княскага войска. Добрая традыцыя вольных людзей. Гэта называецца – дух Пагоні. Цяперашнім беларусам (перш за ўсё маладым) трэба адрадзіць у сабе гэты дух. Ён яшчэ нам спатрэбіцца, і можа, не адзін раз, каб вечна жыла Беларусь. Каб вечна жыла Беларусь, нам трэба аднавіць беларускую сілу ў палітыцы. Бо толькі беларускія палітыкі, што стаяць за беларускія нацыянальныя інтарэсы, здольныя абараняць Беларусь і гарантаваць будучыню нацыі. Невыпадкова расейская агентура і “гансвікі” стараліся першым чынам раскалоць і ліквідаваць Беларускі Народны Фронт, заблякаваць тую беларускую сілу, якая спыніла дзейнасьць КПСС у Беларусі і вярнула незалежнасьць краіне. Але з 1997 года, пасьля дзяржаўнага перавароту Лукашэнкі, Беларускі Народны Фронт жыве пад салідарнай ідэяй і лёзунгам Беларускага Вызвольнага Руху. Бяжыць час, сочацца крынічныя воды, высьпявае супраціў і настане хвіліна, калі ў некалькі дзён паўстане наша вялікае народнае апалчэньне за вольную Беларусь, без маскоўскай цемры, бяз здраднікаў і акупантаў, і тады ад усяго гэтага чужынскага гэбоўскага маразму месца мокрага не застанецца. Слава Слуцкім змагарам! 26 лістапада 2006 г. Варшава 25/11/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |