Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Эўрабюракратыя шкадуе Саддама Хусэйна

Саддама Хусэйна засудзілі на сьмерць. Кожны разумее, што злачынцы супраць чалавецтва заслугоўваюць сьмерці. Далей...

9/11/2006 › Навіны

 


Пры дыктатуры дэпутат - прыслужнік рэжыму

Талковыя разумныя людзі адмаўляюцца ўдзельнічаць у фарсе пад назвай “мясцовыя выбары”. Што ёсьць дэпутатства пры рэжыме, тлумачаць самі дэпутаты: Далей...

8/11/2006 › Навіны

 


Замест пляца Баторыя з ратушай – Савецкая плошча з прыбіральняй

У гарадзенскай галерэі “У майстра” сёньня выстава “Савецкая плошча ўчора і сёньня”. Гэта галоўны пляц, які адлюстраваны на старых гравюрах, на фатаграфіях з прыватных альбомаў. Апошні здымак — горад з космасу, узяты з інтэрнэту. Арганізатары хацелі паказаць: як выглядаў сярэднявечны пляц яшчэ да вайны, і колькі помнікаў архітэктуры ён страціў. Далей...

8/11/2006 › Актуаліі

 


Галіна Пазьняк: Расейскае тэлебачаньне - люстэрка расейскага грамадзтва

Становішча, якое існуе зараз у Расеі, паказвае, што паскараецца працэс маральнай дэградацыі расейскага грамадзтва. Яскравае пацьвярджэньне гэтаму – расейскае тэлебачаньне. Далей...

8/11/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (6-7 лістапада 2006 г.)

Беларускія патрыёты добра памятаюць сьветлую радасьць жніўня 1991 года. Пасьля правалу камуна-рэваншысцкага путчу ў Маскве дэпутаты-фронтаўцы пры народнай падтрымцы на плошчы дамагліся абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Далей...

8/11/2006 › Актуаліі

Камэнтаваць


Салігорская міліцыя перашкодзіла мэмарыяльнай акцыі

Як паведаміў удзельнік акцыі Іван Шыла, дэмакратычныя актывісты Салігорску плянавалі ўскласьці да помніку Леніна вянок, зроблены з калючага дроту, на якім на стужцы надпіс – “Ахвярам тататлітарызму 1917 – 1991. 1994 –2006”. Міліцыя заблякавала падыходы да плошчы, і на падыходзе затрымала брата Івана – Ільлю Шылу. Па складаньні пратаколу пра канфіскацыю вянка школьніка адпусьцілі.

Паводле Радыё Свабода

7/11/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Галіна Пазьняк: Аповяд чыстага сумленьня

Кніга дэпутата Вярхоўнага Савета 12 – га скліканьня Сяргея Навумчыка “Сем гадоў Адраджэньня альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)”, якая выйшла нядаўна ў Варшаве (Варшава – “Беларускія Ведамасьці”, Прага – “Clovek v tisni”, 2006 г.), захапляе з першай старонкі. Далей...

6/11/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (3-4 лістапада 2006 г.)

3 лістапада ў цэнтры Грознага партызаны правялі ўдалую баявую акцыю. На фугасе падарваўся грузавік з расейскімі эсэсаўцамі.
Далей...

5/11/2006 › Актуаліі

Камэнтаваць


Ушанаваньне памяці ахвяраў Лошыцкага яру (фота)

Дзясяткі чалавек прыйшлі сёньня ў Менску да крыжа з надпісам: “Ахвярам бальшавіцкага тэрору”, які стаіць у яры каля вёскі Лошыца. Там у 30-я -40-я гады мінулага стагодзьдзя НКВД расстрэльвала сваіх ахвяраў. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ штогод на Дзяды ладзіць там мітынг-рэквіем. Далей...

4/11/2006 › Навіны

 


У Празе беларусы прыйшлі да магілаў прэзыдэнтаў БНР (фота)

2 лістапада ў Празе выпаў першы сьнег. Але на могілках яшчэ пануе восень, асьветленая мноствам кветак. Беларусы прыйшлі і са сваімі нацыянальнымі сьцягамі.

На Альшанскіх могілках у Празе пахаваныя два прэзыдэнты БНР – Пётра Крачэўскі і Васіль Захарка. Абодва яны, па чарзе, перахоўвалі ў эміграцыі мандат першага незалежнага беларускага ўраду. Пётра Крачэўскі памёр ў 1928-м годзе, Васіль Захарка – у 1943-м. Помнікі на магілах беларускіх дзеячоў былі адноўленыя коштам фундацыі Крачэўскага, якая закладзеная беларускімі эмігрантамі ў ЗША. Далей...

2/11/2006 › Навіны

Камэнтаваць


У Віцебску зьбіраюць ахвяраваньні на помнік Ул. Плешчанку

Былы старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Уладзімер Плешчанка заўчасна памёр сёлета 20 траўня. Яго пахавалі на могілках каля вёскі Вароны, дзе апазыцыянэр жыў апошнія гады.

Да ўгодкаў ягонае сьмерці сябры вырашылі ўсталяваць на магіле годны помнік і наладзілі ў Віцебску першую дабрачынную акцыю, на якой зьбіраюць ахвяраваньні землякоў, каб ушанаваць памяць Уладзімера Плешчанкі. Далей...

2/11/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Факты і падзеі (26-28 кастрычніка 2006 г.)

У 1960-я гады на правінцыйна-савецкім абласным тэлебачаньні ў Гомлі была такая рубрыка – “Музыка, якую любіў Ленін”. Далей...

2/11/2006 › Актуаліі

Камэнтаваць


Яўген Кулік

31.10.1937, Менск — 12.1.2002, Менск. Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.

У 1980-м рэспубліканскі камітэт дзяржбясьпекі, кажуць, у складзе цэлага аддзелу, шукаў аўтара растыражаванай на Захадзе паштоўкі да 1000-годзьдзя Беларусі. Гэбісты доўгі час ня ведалі, што пракляты нацыяналіст, за якога яны атрымалі не адну прачуханку, засеў не дзе-небудзь у лясах ці сутарэньнях, а ўсяго толькі на другім баку праспэкту, на паддашку, акурат насупроць іхняга жоўтага дому, з бэльвэдэра над якім тады яшчэ відаць была Калыма. Далей...

1/11/2006 › Старонкі гісторыі

Камэнтаваць


Лябедзькава канапа

Журналісты радыё Свабода спрабуюць ажывіць палітычную фігуру А. Лябедзькі. Апошнім часам амаль штодня фігуруе гэтая асоба ў эфіры. Далей...

1/11/2006 › Навіны

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2006
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024