Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Радыё “Свабода зьмясьціла ў пятніцу 1–га сьнежня наступны матэрыял Любові Лунёвай: “Андрэю Андрэю Клімаву, які адбывае пакараньне на “хіміі” за арганізацыю вулічнай акцыі летась 25 сакавіка пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, у дзесяць разоў зьменшылі заробак. Гэта адбылося пасьля інтэрвію, якое даў палітвязень Радыё Свабода. Нагадаем, тады Андрэй Клімаў паведаміў, што атрымлівае тысячу даляраў на прадпрыемстве “Дэльта”, што ў Рэчыцкім раёне. 3/12/2006 › Навіны 28 лістапада 2006 г. Славацкая газэта “Novy Cas” паведамляе з Лёндана. Брытанскія санітарныя службы знайшлі ў Лёндане яшчэ некалькі месцаў, дзе распылена высокарадыёактыўнае, сьмяротна небясьпечнае рэчыва палёній 210, якім быў забіты вораг Крамля і Пуціна А. Літвіненка. 3/12/2006 › Навіны Удзельнікі талакі ў Курапатах адрамантавалі “лаву Клінтана” На тэрыторыі Народнага мэмарыялу “Курапаты” ўначы 30 лістапада абдыўся акт вандалізму: злачынцы зламалі так званую “лаву Клінтана”. Роўна год таму ў Курапатах адбылося аналягічнае злачынства. Тады свастыкай былі апаганеныя курапацкія мэмарыяльныя знакі і ікона Боскай Маці Курапацкай. Сёньня ў Курапатах адбылася талака. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ прыбралі тэрыторыю і адрамантавалі сапсаваную лаўку. 3/12/2006 › Навіны Шаноўныя чытачы, мы радыя, што вы актыўна адгукнуліся на наш конкурс. Пераможцам конкурсу аказаўся спадар, які наведаў наш сайт Падарунак будзе высланы Вам па пошце ў бліжэйшы час. 3/12/2006 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты — беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024 |