Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Удзельнікі талакі ў Курапатах адрамантавалі “лаву Клінтана” На тэрыторыі Народнага мэмарыялу “Курапаты” ўначы 30 лістапада абдыўся акт вандалізму: злачынцы зламалі так званую “лаву Клінтана”. Роўна год таму ў Курапатах адбылося аналягічнае злачынства. Тады свастыкай былі апаганеныя курапацкія мэмарыяльныя знакі і ікона Боскай Маці Курапацкай. Сёньня ў Курапатах адбылася талака. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ прыбралі тэрыторыю і адрамантавалі сапсаваную лаўку. Вандалы ня першы раз разбураюць памятны знак, усталяваны ў Курапатах: ахвярам рэпрэсій 1939-1941 гадоў – ад амэрыканскага народу. На гранітнай лаве добра відаць месца разлому. Вандалы рэгулярна наведваюцца ў Курапаты і зьнішчаюць крыжы на магілах расстраляных, на помніку ад габрэйскага культурнага таварыства малююць свастыкі. На іконе Боскай Маці Курапацкай сьляды свастыкі застаюцца дагэтуль. Аўтар іконы Аляксей Марачкін ня стаў мяняць карціну. На ягоную думку, трэба, каб людзі гэта бачылі. Гаворыць сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Валеры Буйвал: (Буйвал: ) “Невыпадкова, што менавіта ў расейскіх фашыстаў менавіта гэты знак выклікае такую нянавісьць, злобу і жаданьне зьнішчыць яго, разбурыць гэты знак прыязьні паміж хрысьціянскімі народамі. Імкнуцца спаганіць, зьблюзьнерыць нашу памяць. У той жа самы час улады ўслаўляюць тых, хто забіваў нашых продкаў. Вядомая лінія Сталіна – усхваленьне сталінізму. Усё гэта праявы новага расейскага фашызму”. Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юры Беленькі лічыць, што вандалы кіруюцца ідэалёгіяй, якая апошнім часам распаўсюджваецца ў сілавых структурах. Юры Беленькі ўзгадаў публікацыю маральнага кодэксу афіцэраў СС у часопісе “Спэцназ” і камэнтар былога міністра ўнутраных справаў Сівакова аб тым, што шмат чаго адтуль можа стаць узорам для беларускіх афіцэраў. (Беленькі: ) “За лёзунг: “Жыве Беларусь!”, які напісаны на сьцяне маладымі людзьмі, садзяць у турму. А тут цягам гадоў, колькі ўсё гэта адбываецца, ніяк ня могуць злавіць і высьветліць, што гэта за злачынца такі. Спрабуюць давесьці, што і ў нас у Беларусі таксама ёсьць фашызм, як у Расеі. Нічога падобнага. Мы толькі чуем пра РНЕ – “Русское национальное единство”. Адкуль вырас фашызм? Прычыны?.. Няўлоўныя вандалы ў Курапатах і камплімэнты Лукашэнкі ў бок Гітлера…”. Любоў Лунёва, Менск 3/12/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |