Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (24-29 лістапада 2006 г.)
24 лістапада расейскія СМІ вымушаны былі паведаміць, што ў Гішпаніі праходзіць даволі маштабная апэрацыя паліцыі і спэцслужбаў па ліквідацыі расейскай мафіі. Вядома, што стогадовыя традыцыі не паддаюцца лёгкаму зьнішчэньню па прыхамаці рэжымаў. Імпэратарскія ўнівэрсітэты ў Пецярбурзе і Маскве заўсёды былі цэнтрамі вальнадумства і творчай ініцыятывы. Шэраг дзеячаў беларускай культуры, нацыянальнага адраджэньня і нацыянальнай барацьбы вучыліся ў гэтых цэнтрах (згадаем Кастуся Каліноўскага, Купалу). Нават НКВД 30-х гадоў не даў рады растаптаць дашчэнту сапраўднае жыцьцё і высокую думку ў гэтых унівэрсітэтах. І ў наш час там сустракаюцца і сьпеюць маладыя людзі з розных краінаў. Многія беларусы прызнаюцца, што менавіта на чужыне, у імпэрскіх унівэрсітэтах навучыліся любіць родную мову, Беларусь, нашу культуру. Бо вырваліся з-пад бээсэсэраўскай русіфікацыі, убачылі ўсе кантрасты Расеі, убачылі, як іншыя равесьнікі шануюць свае мовы і культуры, пачалі браць зь іх прыклад. Пуцінская кантора ня можа ўжо далей талераваць гэтыя сьветлыя працэсы. 25 лістапада кантора нанесла сур’ёзны ўдар па Маскоўскаму ўнівэрсітэту. У знакамітым хмарачосе МГУ на Вараб’ёвых гарах адбыўся выбух, потым яшчэ адзін. Чэкісты знайшлі яшчэ некалькі самаробных бомбаў (“самаробных”, бо самы іх і зрабілі). Адзін чалавек паранены. Афіцыйная прапаганда крыху пашумела наконт таго, што “студэнты хімфака нешта нахімічылі” і інфармацыю здалі ў архіў. А ў выніку ўнівэрсітэцкія аб’екты бяруцца цяпер “пад ахову” спэцпадраздзяленьняў. Жорсткі кантроль, прапускны рэжым. Пачалі нават рабіць штогадзінныя рэйды па ўсіх паверхах інтэрнатаў і вучэбных будынкаў. Можна сабе ўявіць, якая мабілізацыя праведзена ў шэрагах стукачоў і агентуры, якія цэнзура і дагляд будуць усталяваны цяпер у “цэнтры вальнадумства”. Гэбэ “торжествует”, учапіўшыся ў горла моладзі. Радыё Свабода столькі разоў паведамляла, што А. Мілінкевіч “будзе прымаць удзел у саміце НАТО ў Рызе”, што некаторыя з радыёслухачоў у гэта нават паверылі. “Всё іспортілі” расейскія СМІ, якія паведамілі сапраўдныя зьвесткі з Рыгі. Мілінкевіч на паседжаньнях саміту ня тое што не выступаў, а нават не прысутнічаў. 28 лістапада яго дапусьцілі толькі раз пасядзець ва ўнівэрсітэцкай зале, дзе рабіў лекцыю для латышскай моладзі прэзыдэнт ЗША Буш. Пасьля лекцыі студэнты падыходзілі да Буша, дзяквалі яму за лекцыю і палітычную пазіцыю ЗША. Праціснуўся да яго і наш “адзіны”. Мілінкевіч не паведамляе, пра што ён сказаў Бушу (мабыць, нічога і сказаць не пасьпеў). Але расейская інтэрнэтгазэта “Lenta.ru” дала цікавы групавы партрэт гэтай “сустрэчы”: “Милинкевич сказал после встречи: “Буш очень открытый, даже скромный. Кажется, очень решительный.” По словам оппозиционера, встреча с Бушем снизит его рейтинг как политика, поскольку официальная пропаганда в Белоруссии “забросает меня грязью”. “Но не это меня интересует, ведь мы не можем думать только о сегодняшнем дне.—заявил Милинкевич”. З якой ўсё ж пустышкі, зь якой двуаблічнай лухты і крывадушнасьці зьлеплена ўся гэтая інфармацыйная падзея, мэтай якой павінна была стаць дэманстрацыя магутнасьці “агульнага дэмакрата Мілінкевіча”. Спэцы на радыё Свабода не засаромяцца пасьля гэтага правалу, не стане сорамна й тав. Калякіну, камуністычнаму кіраўніку мілінкевіцкага штаба. Ім няма калі саромецца, яны выконваюць “важную місію” – разам з рэжымам яны вядуць беларусаў на фальшывыя выбары і пад акупацыйны рэфэрэндум. Якая ўсё ж брыдота… 28 лістапада Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон, у якім асуджаецца Галадамор 1932-33 гг. Маскоўскі рэжым названы адказным за арганізацыю штучнага голаду, рэпрэсіяў і зьнішчэньня 10 мільёнаў украінцаў. У законе вызначана адміністрацыйная адказнасьць за публічнае адмаўленьне і аспрэчваньне факту генацыду. Зразумела, што супраць галасавалі паплечнікі маскоўскага кліента Януковіча і дэпутаты ад мясцовай камуністычнай партыі (на гэтай партыі ляжыць адказнасьць за саўдзел у акупацыйных злачынствах). Цяпер наперадзе прыняцьце такога ж Закону аб генацыдзе беларусаў расейскімі акупантамі. Такі закон будзе абавязкава прыняты ў вызваленай ад расейскай акупацыі Беларусі. 29 лістапада ў цэнтры Масквы пачалася чарговая аблава. Перад дырэкцыяй рынку “Лужнікі” спыніліся “чорныя варанкі” і адтуль пасыпаліся “крутые ребята” з Фэдэральнай міграцыйнай службы РФ. Яны імпэтна паспрабавалі ўвайсьці на тэрыторыю аб’екта, каб зачысьціць нярускіх. Але дарогу ім загарадзілі яшчэ больш “крутые” – дзецюкі з легальнай ахоўнай фірмы “Гарант”, нанятай дырэкцыяй рынку. Даўно так не забаўляліся гледачы расейскага тэлебачаньня, назіраючы за рэпартажам з месца падзеяў. Прыватныя гладыятары ў чорным хватка кулялі царскіх гладыятараў у чырвоным, круцілі ім рукі і шпурлялі ад парога. Аказваецца, аднак, што самае цікавае адбылося за кадрам (такое расейскае тэлебачаньне здымаць не пасьмела). Дзецюкам з “Гаранта” пад гарачую руку патрапілі начальнік Фэдэральнай міграцыйнай службы РФ генэрал-маёр тов Тюркін і маскоўскі гарадзкі начальнік гэтай службы тов. Макаров (яны камандвалі зачысткай). Пакаціліся па асфальце папахі з залатымі кукардамі, начальнікі пабеглі прэч разам з падначаленымі… Калі потым журналісты спыталіся ў абаронцаў рынку, чаму тыя пабілі генэрала з палкоўнікам, тыя адказалі: “А нам директор Мустафа Ахмедович сказал всех бить…” Што ж, у Расеі хлеба хапае не на ўсіх, затое з відовішчамі дэфэцыту няма і ня будзе. Неабсяжная імпэрыя паводле закону прыроды на вачах распадаецца на ўдзельныя шматкі і кавалкі: на незалежныя базары і вакзалы, рублёўкі і тусоўкі, дзе пануюць свае законы, маюцца свае арміі, свае рабы і даглядчыкі над рабамі. Імпэрыя па самыя вушы патанае ў хаосе, але ўсяроўна пнецца захопліваць чужыя тэрыторыі, творыць зло на ўсім сьвеце. Янка Базыль 4/12/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |