Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
\”Мустафа Ахмедович сказал всех бить…” 29 лістапада ў цэнтры Масквы пачалася чарговая аблава. Перад дырэкцыяй рынку “Лужнікі” спыніліся “чорныя варанкі” і адтуль пасыпаліся “крутые ребята” з Фэдэральнай міграцыйнай службы РФ. Яны імпэтна паспрабавалі ўвайсьці на тэрыторыю аб’екта, каб зачысьціць нярускіх. Але дарогу ім загарадзілі яшчэ больш “крутые” – дзецюкі з легальнай ахоўнай фірмы “Гарант”, нанятай дырэкцыяй рынку. Даўно так не забаўляліся гледачы расейскага тэлебачаньня, назіраючы за рэпартажам з месца падзеяў. Прыватныя гладыятары ў чорным хватка кулялі царскіх гладыятараў у чырвоным, круцілі ім рукі і шпурлялі ад парога. Аказваецца, аднак, што самае цікавае адбылося за кадрам (такое расейскае тэлебачаньне здымаць не пасьмела). Дзецюкам з “Гаранта” пад гарачую руку патрапілі начальнік Фэдэральнай міграцыйнай службы РФ генэрал-маёр тов Тюркін і маскоўскі гарадзкі начальнік гэтай службы тов. Макаров (яны камандвалі зачысткай). Пакаціліся па асфальце папахі з залатымі кукардамі, начальнікі пабеглі прэч разам з падначаленымі… Калі потым журналісты спыталіся ў абаронцаў рынку, чаму тыя пабілі генэрала з палкоўнікам, тыя адказалі: “А нам директор Мустафа Ахмедович сказал всех бить…” Што ж, у Расеі хлеба хапае не на ўсіх, затое зь відовішчамі дэфэцыту няма і ня будзе. Неабсяжная імпэрыя паводле закону прыроды на вачах распадаецца на ўдзельныя шматкі і кавалкі: на незалежныя базары і вакзалы, рублёўкі і тусоўкі, дзе пануюць свае законы, маюцца свае арміі, свае рабы і даглядчыкі над рабамі. Імпэрыя па самыя вушы патанае ў хаосе, але ўсяроўна пнецца захопліваць чужыя тэрыторыі, творыць зло на ўсім сьвеце. Янка Базыль 8/12/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |