Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Увага: гэта фашызм

“Стукачи, оденьте ордена!..” Прапануем напісаць і агучыць актуальны ў наш час “Гімн стукача”.Апалёгія стукацтва ня ёсьць набыткам беларускай культуры (у нашага народа гэтая “дзейнасьць” заўсёды лічылася ганебнай). Стукачызм як складовая частка гэбізму ёсьць падарункам усходняй дэспатыі (“обогашченіе велікой русской культурой”).

Тое, што адбываецца ў нашым жыцьці ў апошні час, ня мае прэцэдэнту нават у пэрыяд брэжнеўскага маразма. Тады стукачоў мабалізавалі і ўзнагароджвалі, але ўсё адбывалася пад покрывам сакрэтнасьці і таямніцы. Дакумэнты, распаўсюджаныя апошнім часам ва ўстановах Беларусі, сьведчаць пра спробу арганізацыі агульнадзяржаўнага трыюмфу чалавечага здрадніцтва.

Людзі прадставілі нам сярод іншага загады галоўных лекараў некалькіх сталічных шпіталёў. З пячаткай і подпісам начальства па пунктах загадана “ежедневно до 14:00 сообщать администрации больницы о настроениях коллектива, о наличии недовольства ценами, властями и правительством, о наличии протестных настроений, о деятельности, которая подрывает и угрожает государственному строю…” Ну, як вам гэта? А некаторыя думалі, што шклоўскія камплімэнты ў адрас Гітлера і музэйна-прапагандысцкія забавы на “лініі Сталіна” гэта несур’ёзна і іх не закрануць. Цяпер фашыстоўска-бальшавіцкі маразм закране ўсіх.

Афіцыйна і публічна аднаўляецца чалавеканенавісьніцкая дэмаралізатарская сістэма ўсеагульнага стукацтва і здрады. Адзін беларус павінен даносіць на другога беларуса, а другі ў сваю чаргу на першага. Прамаскоўскі рэжым арганізоўвае легальнае самазьнішчэньне беларускага народу, аддаючы акупанцкі загад на акупанцкім “языке”. Людзі старэйшага ўзросту добра ведаюць, што на гэтым этапе акупанты ня спыняцца. Дык вось і трэба распавесьці маладзейшым, што за даносамі акупанты заўсёды арганізоўваюць рэпрэсіі, арышты, забойствы, хапуны і Сібір. Але распавядаць трэба не дзеля таго, каб маладыя напалохаліся. Афіцыёз стукацтва сьведчыць якраз пра панічны страх прамаскоўскага рэжыму, які баіцца грамадзтва, баіцца беларускіх людзей. Замест страху ў душах беларусаў павінна абудзіцца народная Салідарнасьць. Трэба нам супрацьпаставіцца гэтай цемрашальскай навале і ўрэшце ачысьціць нашу зямлю ад чужынскай пошасьці.

Янка Базыль

8/12/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024