Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РАЗЬМЕННАЯ МАНЕТА МАСКОЎСКАЙ ПАЛІТЫКІ

Месяц таму на Паліткамітэце Фронту мы прааналізавалі сітуацыю з галадоўкай А. Казуліна і прышлі да высновы, што на гэтую авантуру яго штурхнулі тыя ж сілы, што прапанавалі і прафінансавалі ягоны ўдзел у вясновых выбарах прэзыдэнта на Беларусі. Магчымы сэнс гэтага пляну – сьмерць Казуліна.

У апошні час барацьба за ўладу ў сістэме расейскага гэбізму набыла ліхаманкавы кшталт. Практычна, для Пуціна застаўся адзіны варыянт захаваньня ўлады – гэта інкарпарацыя Беларусі праз фармальнае ўтварэньне новай, нібыта беларуска-расейскай дзяржавы. Аднак пры гэтым Пуцін не жадае дзяліцца рэальнай уладай з Лукашэнкам, а Лукашэнка ня хоча страціць набытае. Пачалося выкручваньне рук.

Добра вядома, што ўнутры карпаратыўнай улады, у крымінальнікаў і ў мафіі канфліктуюць між сабой так, што за грошы ды за ўладу перагрызаюць адзін аднаму горла. Пры гэтым агульная палітыка застаецца нязьменнай.

Усё гэта мы назіраем цяпер у Беларусі і ў Расеі пад выглядам газавага, нафтавага, гандлёвага, мытнага і іншых так званых канфліктаў. Пуцін хоча прыдушыць Лукашэнку цэнамі на газ, нафту і электрычнасьць. А. Лукашэнка заявіў (хто ўмее правільна слухаць палітычныя заявы), што ў выпадку чаго будзе бараніцца і наладзіць тут расейцам лазьню “почище, чем в Чечении”.

Стаўкі ідуць ня толькі на ўладу, але на жыцьцё. Абодва канфліктанты, напэўна, разумеюць, што страта ўлады – гэта для кожнага зь іх ёсьць страта ўсяго. Жывымі такіх кліентаў у гэбэ не пакідаюць. Пуціну хопіць аднаго Беслана. Але на ім вісьць яшчэ шмат іншага. Тое ж і з Лукашэнкам.

Галадоўка А. Казуліна насьцярожвае ненатуральнасьцю сваёй матывацыі, неканкрэтнасьцю патрабаваньняў і немагчымасьцю дасягненьня мэты. Галадоўка, якая акрэсьленая супраць “незаконнасьці прэзыдэнцкай улады Лукашэнкі”, альбо не дасягае мэты, альбо заканчваецца сьмерцю галадоўшчыка. Гэтакая пазыцыя фармальна запраграмаваная на доўгае безвыніковае галаданьне і на летальны зыход.

З усіх варыянтаў утварэньня азначанай сітуацыі найбольш верагодным зьяўляецца існаваньне пляну, які распрацаваны ў асяроддзі тых, хто спраектаваў стварэньне так званых “двух апазыцыйных лідараў” пад кантролем Масквы ў прэзыдэнцкіх выбарах на Беларусі, прынцып “абмежавальнай планкі” і г.д. (Гл. “Беларускія Ведамасьці”, — 2006 г., №2(56), с.8, С. Папкоў. “Чужая палітыка”.) Мяркую, што Казуліна нейкім чынам падштурхнулі да галадоўкі і на авантурны зьмест акцыі.

Сьмерць Казуліна ў выніку галадоўкі ў турме стала б адчувальнай зброяй Пуціна, якая дапамагала б яму ламаць хрыбет Лукашэнку, зваліўшы віну на яго. Пуцін палепшыў бы магчымасьць палітычна выйграць цягласьць улады і бяз стратаў увайсьці ў Беларусь. (Зазначу, што гэтакія жорсткія развагі абгрунтаваныя стылем і практыкай гэтага маскоўскага палітыка.) Цяпер якраз настае небясьпечны момант. Сродкі масавай інфармацыі разьнесьлі зьвесткі пра цяжкі стан галадоўшчыка. (Прытым, ня важна, ці так гэта на самой справе. Істотна, што мэдыі інфармавалі пра гэта грамадзтва.) Пасьля спыненьня галадоўкі, у працэсе рэабілітацыі, якраз і ўзьнікае небясьпека завяршэньня магчымага пляну. Тым больш, што можна абыйсьціся без Палёнія-210. Лубянскія “спэцы”, напэўна, гэта ўлічылі.

Паўтара месяцы таму я надрукаваў у “Беларусе” (№ 525) артыкул “Канфлікт на маскоўскай дарозе”, пра сутнасьць дачыненьняў паміж Масквой і беларускімі калябарантамі. Галоўная думка ў тым, што неразуменьне прамаскоўскімі беларусамі сутнасьці вынішчальнай палітыкі Масквы прыводзіць іх да рабленьня шкоды Беларусі і самым сабе. (Маскоўская палітыка стагоддзямі накіраваная на сьціраньне беларускай нацыі з твару зямлі.) З А. Казуліным (якога Масква пасьля выкарыстаньня кінула) — тыповы прыклад. (Гэтак жа, як і з астатнімі – Марынічам, Карпенкам, Чыгіром і г.д.)

А. Казулін раней ніколі не займаўся палітыкай. Ступіўшы на яе шлях, ён тут жа ўскочыў у маскоўскую гразь, думаючы, магчыма, што на маскоўскія грошы адкрывае Амэрыку. У выніку ўся гэтая калябарацыя-прафанацыя дапамагла Лукашэнку ў трэці раз захаваць уладу, а Казуліну каштавала страты асабістай свабоды, руйнаваньня здароўя і зьяўленьня небясьпекі жыцьцю пры мінусе палітычных вынікаў.

Ня думаю, што гэтакага роду людзі чыталі мае артыкулы пра іхнюю дзейнасьць, прагнозы і аналіз. Мяркую, што яны ня стануць чытаць і гэтыя радкі. Іхны прамаскоўскі інфантылізм невылечны, а прагнасьць “халявы” – невымерная. Іх не навучае нават сьмерць, як нічаму не навучылі Курапаты.

Усё ж праўда такая, што нацыянальную палітыку робяць толькі нацыянальна сьпелыя, сьведамыя людзі. Але (тут я хачу асабліва падкрэсьліць) ёсьць вышэйшая праўда: сьмерць ня можа быць карай і крытэрам сьветапоглядных пазыцыяў ці памылак чалавека. Трэба берагчы жыцьцё кожнага беларуса, бо кожны мае шанец перамяніцца, кожны мае шанец дайсьці да Беларусі, кожны мае дар жыць на сваёй зямлі. (Толькі той, хто яе страціў, усьведамляе, які вялікі і вольны ёсьць гэты дар.)

Маю надзею, што авантура і драма ў лукашысцкай турме завершыцца гуманна, бяз скону і страт. Больш таго, вельмі б хацеў памыліцца ў сваім аналізе аб небясьпецы жыцьцю. Але адначасна, асабліва памятаючы пра хроніку апошніх ахвяраў Лубянкі, мушу выразна заявіць: калі здарыцца сьмерць вязьня Казуліна, адказнасьць за яе будуць несьці два чалавекі – Пуцін і Лукашэнка. Устрымайцеся, панове! Ваш цынічны гандаль над целам Беларусі ёсьць прычынай усіх няшчасьцяў нашага народу. Спыніцеся перад чужой сьмерцю! Спыніцеся перад фальшывым рэфэрэндумам. Не рабеце таго, чаго ніколі не даруецца. Не выклікайце духаў помсты і злыдняў вайны. Вашыя пляны відаць. Але яны не ажыцьцёвяцца, бо ніколі Беларусь ня будзе ўжо пад Расеяй.

Зянон ПАЗЬНЯК

9/12/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024