Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

10 сьнежня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.

Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ “Беларусы мусяць салідарна абараняць Беларусь”.

З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі і ў сьвеце выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Рэжым і прысьцёбнутая да яго прамаскоўская псэўдаапазыцыя спрабуюць зноў прымусіць беларусаў удзельнічаць у дыктатарскіх псэўдавыбарах. Мэтай гэтай “перадвыбарчай кампаніі” зьяўляецца стварэньне ілюзіі, што народ можа “сказаць сваё НЕ дыктатуры” і “зрабіць перамены ў краіне”. Мы бачылі ўсё гэта і ня раз. Напярэдадні псэўдавыбараў рэжым зьбіраецца абвясьціць антыбеларускі рэфэрэндум. Менавіта на гэты антыканстытуцыйны рэфэрэндум аб “узьяднаньні з Расеяй” і заганяе беларускіх людзей грантаўская падстаўная “апазыцыя”. Наша задача ў тым, каб данесьці да людзей праўду аб падступных плянах ворагаў Беларусі. У Расеі крышталізуецца клясічны фашызм, які ўжо захапіў уладу ў няшчаснай імпэрыі і зьнішчае сам расейскі народ. Увесь сьвет уражаны злачынствамі лубянскіх фашыстаў на тэрыторыі іншых дзяржаваў. Забойства Лубянкай А. Літвіненкі ў Лёндане – адзін з прыкладаў міжнароднага крамлёўскага тэрарызму. І вось гэты варварскі фашыстоўскі рэжым, які не шкадуе нават сваіх людзей, мае намер прысьці ў нашу краіну, каб валадарыць Беларусяй. Беларускі народ павінен байкатаваць выбарчы спэктакль і праваліць акупацыйны рэфэрэндум. Гэта ёсьць галоўная справа цяперашняга этапу абароны нашай Бацькаўшчыны. Закон і Праўда на нашым баку, а не на баку расейскіх агрэсараў і іхных мясцовых паслугачоў.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра мітусьлівую дзейнасьць мясцовых псэўдаапазыцыянэраў, якія актыўна падключыліся разам з антыбеларускім рэжымам да арганізацыі выбарчай фальшыўкі. Усімі спосабамі гэтыя падстаўныя спрабуюць падмануць беларусаў, якія ўжо некалькі разоў былі паверылі іхнай хлусьні. Адбыліся таксама ваяжы па беларускіх гарадах вядомага “дэмакрата” А. Ярашука (які начальствуе цяпер у Кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў). Гэты “дзеяч” выступае перад працоўнымі з прапановай стварыць нефармальныя (практычна — падпольныя) прафсаюзныя структуры. Ведаючы бальшавіцкую, а потым прарэжымную кар’еру Ярашука, зразумела, што такім чынам рэжым спрабуе высьветліць палітычна актыўных беларусаў. Потым рэжым нанясе ўдар па створаных “дэмакратам” нефармальных структурах і па актыўных беларусах, маючы нават законныя падставы для гэтага пагрому. Нельга верыць падстаўным з такой рэпутацыяй. Яднацца ў абароне Беларусі павінны сумленныя беларусы па ўсёй краіне.

Сойм абмеркаваў і прыняў заявы “Аб няўдзеле ў антыдэмакратычных выбарах і аб актыўным байкоце галасаваньня” і “Аб супрацьдзеяньні разбуральнай дзейнасьці на Беларусі рускага дзяржаўнага фашызму”.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
10 сьнежня 2006 г.

10/12/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024