Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: Беларусы мусяць салідарна абараняць Беларусь Выступ Паважаныя сябры Сойму Партыі БНФ! Вітаю вас у Бацькаўшчыне, зычу здароўя, вытрываласьці і веры ў нашу перамогу! Пераменаў на Беларусі можна было б дасягнуць хутка, але ўся бяда ў аслабленасьці нашай нацыянальнай альтэрнатывы. Паколькі нацыянальныя сілы аслабленыя, то на палітычную сцэну пад выглядам апазыцыі якраз і выплыла ўсялякая прарасейская, прамаскоўская дэмакратычная моль. Выглядае, што так, як нашкодзіў беларусам немец Ганс Вік, не нашкодзіў тады нават КГБ. Павелічэньне і ўзмацненьне нацыянальнай беларускай сілы – важная ўмова пасьпяховай барацьбы. Ніхто іншы акрамя адраджэнцаў рэальна ня стане (і ня ў стане) займацца нацыянальнай палітыкай. Практыка і гісторыя пра гэта сьведчаць на кожным кроку. Тое, што пасьля расколу Фронту ў палітыку ўвайшла карумпаваная псэўдаапазыцыя, — гэта не выпадкова. Сьвятое месца пустым не бывае. Цяпер настаў чарговы момант ісьціны. І гэты момант пачаўся 23-га лістапада – ў дзень, калі А. Лукашэнка публічна прызнаў, што ён і ягоная ўлада сфальсіфікавалі вясновыя выбары прэзыдэнта на Беларусі. Калі пасьля гэтага назыўныя “дэмакраты” зноў пойдуць заклікаць на фальшывыя выбары і ня выйдуць з выбарчай кампаніі, не “расплюшчаць свае вочы”, тады такім людзям трэба ўжо пляваць у твар. Гэта адзіны аргумант, на які яны заслугоўваюць. Хаця я перакананы, што са здрадай трэба абыходзіцца больш катэгарычна. Але пачакаем яшчэ пару дзён і паглядзім, якія рашэньні будуць прынятыя. Прасачыліся зьвесткі, што Масква змушае рэжым Лукашэнкі да калядных сьвятаў аб’явіць рэфэрэндум аб так званым “канстытуцыйным акце” і прышпіліць яго да даты выбараў у мясцовыя саветы. Не ручаюся за гэтыя зьвесткі, але што такія пляны ёсьць, нам вядома даўно. Трэба ўмацаваць нашу падрыхтаванасьць да магчымых падзеяў. Сёньня на Сойме прапануюцца тры важныя праекты дакумантаў. Судовая позва ў Вярхоўны Суд на Лукашэнку за фальсіфікацыю выбараў павінна быць даведзена і рэалізавана строга па працэдуры. Акрамя таго мусіць быць наша інфармацыя пра сутнасьць справы. Бо бальшыня людзей ня ведае, што Лукашэнка прызнаўся ў фальсіфікацыі. Істотным таксама будзе нашае рашэньне і прапановы па супрацьдзеяньні рускаму фашызму. Мы бачым, што фашызм паступова становіцца дзяржаўнай палітыкай расейскага гэбізму і ўсяго пуцінскага кіраваньня ў Расеі, якоя пагражае нашай незалежнасьці. Мы бачым, што за апошнія 200 гадоў галоўная і неперапынная атака рускага імпэрыялізму была ськіраваная супраць беларускай мовы. Гэта заўсёды было пытаньнем №1 у барацьбе нашых непрыяцеляў супраць беларусаў. Цяперашняе значэньне мовы ў сьвеце стакроць большае для захаваньня культурнай ідэнтычнасьці і (падкрэсьліваю!) незалежнасьці і сувэрэнітэту нацыі. У нашым канфлікце з Расеяй страта мовы абазначае (абавязкова і няўхільна) страту дзяржаўнай незалежнасьці. Расейцы першымі зразумелі гэтую асаблівасьць сітуацыі і пачалі адпаведную прапаганду. Вынішчэньне беларускай мовы – галоўны накірунак расейскага гэбізму. Такім чынам абарона беларускай мовы ёсьць цяпер важнейшае пытаньне палітыкі. На абарону і сцьвярджэньне беларускай мовы беларускія адраджэнцы павінны зьвярнуць найвялікшую ўвагу. Гэта пытаньне і гонар усіх беларусаў, якое аб’ектыўна вымагае кансалідацыі і адзінства народа перад агрэсіяй і небясьпекай. Жыве Беларусь! 10 сьнежня 2006. 10/12/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |