Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
78% расейскай палітычнай эліты – з КДБ або ФСБ Аналіз, які быў праведзены маскоўскім Цэнтрам даследавання эліт, паказаў, што 78% вядучых палітычных фігур Расеі – кіраўнікоў дэпартаментаў прэзідэнцкай адміністрацыі, усіх сяброў урада і дэпутатаў абедзвюх палат парламента, кіраўнікоў федэральных структур і кіраўнікоў выканаўчай і заканадаўчай улады ў рэгіёнах, так або інакш былі ў сваёй кар`еры звязаныя з КДБ або арганізацыямі, якія прыйшлі яму на змену. Гэта пацвярджаецца апошнімі прызначэннямі: 15 лістапада Алег Сафонаў стаў намеснікам кіраўніка МУС, Яўген Школаў узначаліў дэпартамент эканамічнай бяспекі міністэрства. Адначасова Валерыя Голубева прызначылі намеснікам генеральнага дырэктара “Газпрома”. Усіх траіх аб`яднае паходжанне з афіцэраў КДБ і досвед працы напроста з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у тыя часы, калі ён сам быў аператыўнікам КДБ у Нямеччыне, або пазней, калі ён ішоў да прэзідэнцтва, працуючы ва ўрадзе свайго роднага Пецярбурга, паведамляе NEWSru.com. Пераплеценыя эліты Расеі – палітычная і дзелавая – усё гусцей засяляюць падобныя людзі, былыя агенты разведкі, якія асабіста паказалі сябе прэзідэнту з лепшага боку. У той жа час Пуцін узначаліў перагрупоўку і ўзмацненне спецслужбаў краіны, якія былі падзеленыя на шэраг структур пасля распаду СССР у 1991 годзе, піша газета The Washington Post (поўны тэкст на сайце InoPressa.ru). У адрозненні ад савецкага перыяду, калі КДБ займаўся пераважна пытаннямі бяспекі, у цяперашні час вялікая частка спадчыннікаў гэтай структуры ўвайшла ў бізнес, палітычныя партыі, няўрадавыя арганізацыі, рэгіянальныя ўрады і нават культуру, лічаць аналітыкі. Шматлікія задачы ФСБ уключаюць у сябе разведку, контрразведку, барацьбу з тэрарызмам і эканамічнымі злачынствамі, электронны шпіянаж, грамадскі маніторынг і, як сцвярджаюць некаторыя назіральнікі, кантроль над расейскай кампутарызаванай сістэмай выбараў. Гэтую функцыю ФСБ пераняла ад ФАПСІ (Федэральнае агенцтва урадавай сувязі і інфармацыі пры Прэзідэнце Расейскай Федэрацыі) якую расфармавалі. Шмат хто лічыць, што служба таксама іграе вялікую ролю ў падрыхтоўцы законапраектаў, у прыватнасці, прыняты сёлета закон, які ўзмацняе дзяржаўны маніторынг няўрадавага сектару і які забараняе замежнае фінансаванне палітычнай дзейнасці, што лічыцца падрыўнай. Гэта, па меркаванні аналітыкаў было зроблена ў мэтах прадухілення развіцця падзей па сцэнары “каляровых” рэвалюцый, якія адбыліся ў былых савецкіх рэспубліках. ФСБ пачало кантраляваць стратэгічныя галіны, займаецца пераследамі расейскіх навукоўцаў і даследнікаў, якіх вінавацяць у разгалашэнні дзяржаўных сакрэтаў замежным урадам, няўрадавым арганізацыям і кампаніям. Знешняя разведдзейнасць службы засакрэчаная – невядома як яна ўзаемадзейнічае са Службай знешняй разведкі (СЗР). Нагадаем, што цяперашнім летам закон надзяліў расейскія спецслужбы, уключаючы ФСБ, паўнамоцтвамі шукаць і ліквідаваць тых, хто падазраецца ў тэрарызме, за мяжой па загадзе прэзідэнта. Забойства былога агента ФСБ Аляксандра Літвіненкі прымусіла ўзгадаць гэты закон, хоць Крэмль назваў абвінавачванні ў дачыненні дзяржавы да гэтага забойства абсурднымі і падкрэсліў, што яны зыходзяць ад людзей з асяроддзя магната Барыса Беразоўскага, які жыве ў выгнанні і які даўно пачаў кампанію дэманізацыі і дыскрэдытацыі Пуціна. Па меркаванні Андрэя Салдатава, рэдактара інтэрнэт-выдання Agentura.Ru, якое займаецца маніторынгам спецслужбаў, сёння ФСБ мацнейшае за ранейшы КДБ. “ФСБ можа прыняць меры супраць небяспекі любога роду, якую ўбачыць, не толькі супраць тэрарызму, але і супраць палітычных і эканамічных пагроз”, – сказаў ён. Паводле сеціва 14/12/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |