Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Акупацыйнае русацяпства і Гарыбальдзі Італьянскі тэлеканал RAI Uno паказаў 6 сьнежня сюжэт, прысьвечаны праўнучцы Джузэпэ Гарыбальдзі. Высакародная прыгожая бабуля распавядала пра сваю сямью, пра памяць аб вялікім продку. Яна запрасіла тэлегрупу ў сваю рымскую кватэру, паказала прадметы рэвалюцыйнай эпохі, партрэты і рэчы Гарыбальдзі. У адказ тэлегрупа падарыла ёй чырвоную кашулю пакрою 1860 года. Цікава, што тэлесюжэт быў падрыхтаваны ў рамках забаўляльнай праграмы, дзе зазвычай шмат музыкі, паказаў моды, часам легкадумных момантаў. Але ў гістарычным сюжэце аўтары праграмы і тэлевядучыя захавалі галоўнае: павагу да чалавека, да гістарычнай памяці, да далёкіх падзеяў. Падумалася, які яркі кантраст з тэлефальшыўкай пад назовам БТ. У менскім тэлецэнтры сабралася зграя бездараў, якія адэкватна разумеюць, чаго хоча ад іх антыбеларускі рэжым і хватка выконваюць рэжымны загад. Стылёвыя прыкметы іхнай “творчай дзейнасьці” гэта – невыносная нуда, падкрэсьленая правінцыйная “русскость”, лексічнае крыўляньне, несхаваная нянавісьць да ўсяго беларускага, сабачая вернасьць шклоўскаму рэжыму і Маскве. І так ва ўсім, за што б яны не ўзяліся: ад блёку афіцыйных навінаў да забаўляльных праграмаў (куды мабілізаваны пачвары з антыбеларускага тэатру “Хрыстафор”). Які ўсё ж кантраст! Таленавіты творца нават ў плыні заходняй маскультуры здолее захаваць годнасьць сапраўднага мастацтва, расказаць пра нацыянальную славу. Камэнтатары моды не выпадкова падарылі бабуле Аніце чырвоную кашулю. Кожны італьянец ведае, што гэта быў за строй. Калі ў 1860 годзе Гарыбальдзі падняў паўстаньне за вызваленьне і ўзьяднаньне Італіі, ягоны атрад меў толькі тысячу чалавек, апранутых у чырвоныя кашулі (знак адсутнасьці страху перад крывёй і сьмерцю). Слабаўзброены атрад атакаваў ворага з такім імпэтам і сьмеласьцю, што да яго з кожным днём далучаліся новыя патрыёты. З Сіцыліі гарыбальдзійцы пайшлі вызвольнай выправай праз Поўдзень Італіі на Таскану, Парму, Падую, ператвараючыся ў магутную народную армію. Барацьбіты знайшлі міжнародную дапамогу і хаўрусьнікаў. Англія забясьпечыла іх зброяй. Францыя прыслала войскі. Італьянцы пагналі аўстрыйскіх акупантаў і іхных мясцовых паслугачоў. Але першыя крокі на шляху перамогі зрабіла невялікая група патрыётаў, якая разьлічвала толькі на сябе і на народную салідарнасьць. Юрка Марозаў 14/12/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |