Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фашызацыя расейскага грамадзтва

Клясічны нямецкі фашызм (нацыянал-сацыялізм) фармаваўся на грунце нянавісьці да ўсяго “неарыйскага”. З самага першага этапу свайго існаваньня фашызм дэкляраваў задачу зьнішчэньня або паняволеньня славянаў, габрэяў, захопу “лебэнсраўм” (“жыцьцёвай прасторы”) для чыста арыйскага насельніцтва – спачатку гітлерцы зьбіраліся зрабіць гіганцкую этнічную зачыстку да самага Урала і расьсяліцца на гэтай прасторы.

Многія немцы энтузіястычна ўзяліся за выкананьне гэтай праграмы-мінімум. Але з часам аказалася, што, паводле гітлерцаў, ня ўсe немцы адпавядаюць “арыйскай чысьціні”. Энтузіястычнае грамадзтва было шакіравана праграмай эўгенікі (“паляпшэньня расы”), якую пачалі на прыканцы 1930-х гадоў рэалізаваць фашыстоўскія монстры.

Гітлерскі рэжым пачаў забіраць з нямецкіх семьяў і псіхіятрычных шпіталёў асобаў з псіхічнымі хваробамі і прыступіў да масавага зьнішчэньня няшчасных (каля 30 тысячаў ахвяраў). Першымі з шоку вышлі сьвятары каталіцкага і пратэстанцкага Касьцёлаў. Яны не пабаяліся выступіць у храмах з адкрытым пратэстам супраць дзяржаўнага забойства безабаронных людзей. Гітлер вымушаны быў спыніць шалёную “эўгеніку па-эсэсаўску”.

Гісторыя даўняя. Пакараныя арганізатары і выканаўцы антыгуманнай сістэмы, у Нямеччыне забаронена прапаганда фашызму. Але “дело Гітлера жівёт і побеждает в Россіі”. Беларусы, якія прайшлі праз нямецкія лягяры зьнішчэньня і расейскі ГУЛАГ, прызнаюцца, што пры ўсім падабенстве дзьве антычалавечыя зьявы мелі пэўныя адмысловыя рысы. У немцаў тэрор быў па-нямецку рэгулярным і арганізаваным, забойства людзей было пастаўлена на канвэер. У маскоўскіх эсэсаўцаў НКВД катаваньні і забойствы насілі па-азіяцку стыхійны характар. Былі нават элемэнты “лягернага рамантызму”, стаханаўскае спаборніцтва: хто больш арыштуе і расстраляе людзей. А самае галоўнае, нямецкі фашызм быў значна больш шчыры перад сваімі ахвярамі і ўсім чалавецтвам: казаў у адкрытую – мы вас зьнішчым. Маскоўска-фашыстоўскае жывадзёрства падавалася як “путь к светлому будушчему”, “тріумф демократіі” і “пролетарскій рай”. Розьніца яшчэ ў тым, што нямецкі фашызм разгромлены народамі, а расейскі фашызм на нашых вачах перажывае пэрыяд клясічнай крышталізацыі, “огосударствлевается” і становіцца галоўнай каштоўнасьцю і прыкметай расейскага грамадзтва.

9 сьнежня амаль адначасова ў розных месцках расейскай імпэрыі ўспыхнула полымя “расейскай эўгенікі”. У Маскве ўначы дашчэнту згарэў будынак псіха-наркалягічнага дыспансэру. Зажыва згарэлі 45 асобаў (усе — жанчыны): пацыенткі, а таксама дзьве дзяжурныя мэдсястры і адна лекарка. Параненыя паміраюць у шпіталях, лічба ахвяраў будзе яшчэ большая. Жанчыны кідаліся на закратаваныя вокны, не маглі выскачыць і праз запасное выйсьце, бо яно было загароджана. Праз колькі гадзінаў запалаў псіхіятрычны дыспансер у вёсцы Траянава Цьверскай вобласьці, там выратаваліся ўсе. Амаль адначасова ўспыхнуў вялікі псіха-наркалягічны дыспансэр у горадзе Тайга Кемераўскай вобласьці (15 ахвяраў). Спэцыялісты-пажарнікі і крыміналісты адразу ж выказалі меркаваньне, што гэта былі адмысловыя падпалы. Праз пару гадзінаў расейскае тэлебачаньне “спахапілася” (атрымаўшы каманду з Лубянкі) і пачало хлусіць. Маўляў, падпал у Маскве быў, але падпаліла дыспансэр адна з наркаманак, якой на ноч не далі наркотык. Цікава, а хто расказаў пра гэта “аналітыкам”, калі на спаленым паверху згарэлі ўсе пацыенты разам са згаданай “падпальшчыцай” і ўся абслуга? Лубянская кантора хавае і блытае сьляды фашыстоўскага злачынства так жа сама, як яна робіць гэта ў справе Літвіненкі. Чэкістам раптам стала “сорамна”, што ў адну ноч нейкія арганізатары падпалілі столькі аб’ектаў.

Справа фашыстоўскай эўгенікі падзелена ў Расеі па жанрах. Крамлёўская ўлада наладжвае на сваёй тэрыторыю пагалоўную зачыстку грузінаў (гэта робіцца “легальна” і з шумнымі дэклярацыямі).

Без крыклівай дэманстрацыі нацыянальнай нянавісьці, а наадварот, пад лёзунгам “об’едіненія братскіх народов” па ўсёй Расеі (а перш за ўсё ў Маскве) прадстаўнікі афіцыйнай улады (міліцыя) разам з бандытамі абрабоўваюць, калечаць, прадаюць у рабства і забіваюць беларусаў, што мелі неасьцярожнасьць зьявіцца ў РФ. Адкрытае зьнішчэньне чачэнскага народа і захоп “лебэнсраўму” вядзецца фашыстоўскім Крамлём на Каўказе. Але фашыстоўская пошасьць ахапіла ўсе слаі расейскага грамадзтва (гэтая традыцыя вечна жывая ў Расеі). Арганізаваныя КГБ-ФСБ фашыстоўскія арганізацыі (са свастыкамі і без свастыкаў) арганізоўваюць антыгабрэйскія пагромы, паляць сінагогі, забіваюць людзей азіяцкай і каўказкай зьнешнасьці. І вось урэшце гэты кашмар уварваўся ў жыцьцё самых “дорогіх москвічей” і іншых правінцыялаў. Што ж мы бачым?

Трагічная гібель вялікай колькасьці людзей у сталіцы і на правінцыі (тым больш жанчынаў, безабаронных хворых) выклікала б хвалю спачуваньня ва ўсім грамадзтве ў любой цывілізаванай і нават менш цывілізаванай краіне. Улады абвясьцілі б жалобу, выступілі б з праявамі салідарнасьці. Расследваньне трагедыі вялося б апэратыўна і з паведамленьнем аб ходзе і выніках працэсу. А ў Расеі? 9 сьнежня нешта прамармытаў з тэлеэкрана мэр-мафіёза Лужкоў. Ужо з раніцы 11 сьнежня (трошкі больш чым праз суткі пасьля трагедыі) расейскае тэлебачаньне пачало глушыць тэму. Ім пашэнціла: у Чылі памёр Піначэт, а ў Прыднястроўі адбыліся прамаскоўскія “выбары” – гэта й стала галоўнымі навінамі панядзелка. Пра ахвяраў ніхто ўжо не ўспамінае.

23 лютага сёлета ў выніку абвалу будынку рынка ў Маскве загінула больш за 60 асобаў: гандляроў, якія рыхтавалі рынак для сьвяточнага гандлю. Але ўжо праз гадзіну ў “століце Россіі” пачаліся скокі-пьянкі-сьвяткаваньні з нагоды “дня советской арміі”. Маскоўцам было начхаць на забітых: “побило ведь чурок-торгашей, всяких таджиков, кавказцев, белоруссов…” Цяпер у дыспансэрах загінулі свае, маскоўскія людзі. А рэакцыя тая ж! “Нам начхать, это же всё наркоманки и шизики, отбросы общества, так им и надо…” Такая рэакцыя ня толькі ў охласа. Сваё начхаць дэманструе крамлёўскае чынавенства, РПЦ, акадэмічная эліта і г.д. Ім можна задаць пытаньне: калі вы не спачуваеце псіхічна хворым і наркаманам, то чаму няма салідарнасьці з іхнымі семьямі, з загінуўшымі мэдработнікамі? Тэлебачаньне паказала, як перад руінамі маскоўскага дыспансэра зьбіраюцца сваякі ахвяраў: плача пажылая жанчына, абдымаюцца ў адчаі семьі, што згубілі блізкіх людзей… А ў Маскве, Цьверы, Кемераве і па ўсей імпэрыі пьяна гудуць рэстараны і дыскатэкі, на тэлеэкране разгортваюцца пісклівыя забавы-конкурсы, канцэрты і камэдыйныя фільмы. Усім начхаць.
Фашыстоўскія злачынцы-аматары падпалілі мэдычныя ўстановы, забілі безабаронных людзей, наладзіўшы злачынства “эўгенікі по-русскі”. Фашысты–прафэсіяналы крамлёўскага афіцыёзу затаптваюць трагедыю. Расейскае грамадства ў цэлым робіць выгляд, што нічога не здарылася. Выснова можа быць толькі адна. Расея – гэта псіхічна хворая імпэрыя, што прагніла ад крамлёўскіх зорак да найніжэйшага сацыяльнага пласта. Фашыстоўская імпэрыя небясьпечная нават для ўласнага народу.

Беларусам трэба як мага далей трымацца ад гіганцкага маскоўскага бэдламу. Трэба абараняць сваю зямлю ад лубянскага фашызму.

Янка Базыль

14/12/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024