Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ганебнае антыбеларускае рашэньне 5 сьнежня рабочая група Эўразьвязу большасьцю галасоў прыняла рашэньне выключыць Беларусь з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў. Гэта было зроблена ў сувязі з парушэньнем у Беларусі правоў прафсаюзаў рэжымам Лукашэнкі. Чакаецца, што да канца месяца рашэньне пра выключэньне ўхваляць сталыя прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу. Наступствам такога разьвіцьця падзеяў маюць стаць шматмільённыя страты для Беларусі. Паводле экспэртаў, страты Беларусі ў выпадку канчатковага рашэньня Эўразьвязу аб прыпыненьні прэфэрэнцыяў складуць ня менш як 300 мільёнаў даляраў. Гэта стане вынікам павелічэньня мытаў на шэраг беларускіх тавараў, якія імпартуе Эўразьвяз. Скасаваньне прэфэрэнцыяў закране, у прыватнасьці, мінэралы, лесаматэрыялы, тэкстыль. У ліку экспарцёраў тэкстыльнай прадукцыі ў краіны ЭЗ менскае прадпрыемства “Сукно”. У прыватнасьці, яно прадае ў Летуву й Латвію драп. Да апошняга рашэньня экспэртаў Эўразьвязу на прадпрыемстве ставяцца з трывогай. Супрацоўніца службы маркетынгу Галіна Наўковіч: (Наўковіч: ) “Прыбалтыка плаціць у сябе ўвазныя мыты. Гэта ў іх як імпарт. Калі павялічаць, то, зусім магчыма, што па цане наша прадукцыя стане даражэйшай і экспарт зьменшыцца”. Яшчэ больш устрывожаныя рэальнай пагрозай эканамічных санкцыяў з боку Эўразьвязу ў Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднаньні. Тут у эўрапейскія краіны пастаўляюць асноўную частку экспарту. Кіраўнік службы маркетынгу Аляксандр Дульчэўскі: (Дульчэўскі: ) “Для нас гэта будзе катастрофа, бо ў нас 60-80 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт ў Эўразьвяз. У асноўным гэта баваўняныя тканіны. Іх пастаўляем у такія краіны, як Польшча, Чэхія, Італія, Нямеччына. І калі гэта будзе прынята, то гэта адразу пацягне за сабою павелічэньне цаны”. Пагроза эканамічных санкцыяў Эўразьвязу справакаваная парушэньнем ўладамі Беларусі правоў незалежных прафсаюзаў. Як ставяцца іх прадстаўнікі да ініцыятывы Брусэлю? Намесьнік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Мікалай Канах: (Канах: ) “Яно ня радуе. Нам бы, вядома, лепш было б, каб эўрапейская супольнасьць, камісіі Міжнароднай арганізацыі працы дамагліся, каб былі адменены дэкрэты, каб прымусілі выканаць рэкамэндацыі МАП. А калі скасуюць прэфэрэнцыі, то ўсё застанецца на месцы, і дзе гарантыя, што горш ня стане?! Наадварот, будуць казаць, што з-за нас, прафсаюзаў, “мы страцілі зь бюджэту столькі вось грошай”. Адным словам рашэньне эўрапейскай бюракратыі накіравана у корані супраць інтарэсаў беларускага народа. Павялічыцца беспрацоўе і асабліва цэны, Лукашэнку і камарыльлю гэта не даткне. Злупяць трыста мільёнаў зь беларусаў, ківаючы на Захад. Гэтак яны сумеснымі намаганьнямі нішчаць Беларусь. Усё гэта брусэльцы робяць пад выглядам клопатаў пра дэмакратыю і вольныя прафсаюзы на Беларусі. Дорага ж беларусам абыдуцца гэтыя “клопаты”. Нават самыя прафсаюзьнікі, як бачым, ня хочуць такіх клопатаў. Знайшлася, праўда, сярод беларусаў чалавечая істота, што пахваліла рашэньне Брусэлю. На прэсавай канфэрэнцыі ў Страсбуры (пасьля атрыманьня з рук брусэльцаў абсалютна не заслужанай прэміі Сахарава) Аляксандар Мілінкевіч сказаў наступнае: “Што да прэфэрэнцыяў, то я пакінуў бы тое рашэньне, якое прапануе Эўракамісія. Прэфэрэнцыі – гэта льготы, дадатковы стымул для разьвіцьця. Існуюць правілы, каму даваць, а каму – не. Калі Беларусь парушыла, то яе трэба пазбаўляць ільготаў”. Гэты чалавек раней фармальна балятаваўся на прэзыдэнта Беларусі. Тамаш Ракса (паводле радыё Свабода) 16/12/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |