Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фальшывыя раводзіны

Яны так падобныя ў сваёй фальшывасьці – шклоўскі рэжым і прысьцёбнутая да яго псэўдпаапазыцыя. Рэжым нібыта далучыўся да ўшанаваньня памяці вялікага Уладзімера Караткевіча, але па-свойму, па-вычварэнску. 26 лістапада, у дзень памяці вялікага пісьменьніка да ягонага помніка ў Віцебску прышлі беларускія патрыёты, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Яны ўсклалі да помніка кветкі, чыталі вершы.

Крыху пазьней каля помніка зьявілася “представітельная делегація товарішчей” з афіцыйнага прарэжымнага (шклоўскага) “саюза пісьменьнікаў”. Яны пастаялі там і сышлі. Але “бдітельные граждане” пасьпелі паведаміць “куда надо”, што ў цэнтры горада былі беларусы. Пад помнік прыляцела зграя мясцовага ОМОНа, патаптала-параскідала кветкі і вянкі (не разьбіраючы, якія з бел-чырвона-белымі стужкамі, а якія з чырвона-зялёнымі, рэжымнымі).
А 3 сьнежня фальшывае мэмарыяльнае мерапрыемства правяла ў Слуцку грантаўская, “фрондіруюшчая” публіка. Як памятаем, гэтая публіка спрабавала арганізаваць правакацыю падчас мэмарыяльных мітынгаў, арганізаваных на Случчыне сябрамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ на ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну сёлета 26 лістапада. Правакацыя правалілася. Але правакатары на гэтым не спыніліся, ім трэба было запоўніць сабой гэтую падзею і любым спосабам. Яны абралі жанр балагана і бессаромнай хлусьні.

Радыё Свабода паведаміла 3 сьнежня пра мэмарыяльную акцыю нейкіх маладзёнаў. Яны раздавалі ўлёткі на рынку і вул. Леніна ў Слуцку (траіх затрымала міліцыя!), а ў парку наладзілі канцэрт на эстрадзе. Да паведамленьня на інтэрнэт-старонцы Радыё Свабоды падаецца маленькае фота нібыта з гэтай акцыі. Але ўглядзеўшыся ў яго, разумееш, што здымак зроблены 26 лістапада і на ім сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Пратыі – БНФ стаяць перад будынкам Гістарычнага музэя ў Слуцаку, трымаючы ў руках Бел-Чырвона-Белыя сьцягі і транспаранты. Рэдакцыі, такім чынам, падсунулі фальшыўку, падлог (гэты здымак дагэтуль вісіць на сайце “Свабоды” за 3 сьнежня). А ўсё таму, што Вінцучкі (старэйшыя і малодшыя) даўно ўжо не карыстаюцца нацыянальнай сымволікай, бо небясьпечна. Ды й навошта – за гэта грантаў не даюць. Але прымазацца да змагарных людзей (асабліва ў інфармацыйнай прасторы) – гэта ўжо адпрацаваны спосаб фальшывай публікі.

Янка Базыль

17/12/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024