Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (16-17 сьнежня 2006 г.)

16 сьнежня ў Маскве махалі кулакамі. На Трыюмфальнай плошчы сабралася зборная салянка, якая ўдавала трыюмф антыпуцінскіх сілаў.
Над стракатым дзьвюхтысячным натоўпам дамінавалі фашыстоўска-бальшавіцкія сьцягі лімонаўцаў. Многія маладзёны мелі чорныя павязкі, якія засьціналі твары “барцоў”. Акцыя называлася “Марш несогласных”. Стыль і назва нагадалі беларусам “марші свободы” і “марші за лучшую жізнь” з авангардам у чорных масках, што ў 1999-2001 гг. ладзіла ў Менску мясцовая прамаскоўская псэўдаапазыцыя. У выглядзе палітбюро мітынга стаялі побач товарішчі Касьянаў, Лімонаў і інтэлектуал-шахматыст Каспараў. Усе яны былі “супраць палітыкі Пуціна”, заяўлялі грамадзтву сваю пазыцыю перад парляманцкімі выбарамі (што адбудуцца ў сакавіку 2007 г.). Касьянаў казаў у мікрафон пра “антынародную ўладу, якая крадзе, абкрадае дзяржаву і працоўных”. Мабыць людзі ўжо крыху забыліся пра гэтую каліброваную крамлёўскую постаць. Міхаіла Касьянава (прэм’ер-міністра РФ у 2000-2002 гг.) эліты і насельніцтва адзінадушна называлі “Міша Два Процента”, бо ён браў асабіста сябе па 2% з кожнай (кожнай!) фінансавай і вытворчай трансакцыі па ўсёй РФ. Потым Мішу пагнаў з Крамля Пуцін і маскоўскі адпаведнік Лебедько-Краўчанкі перарабіўся на антыпуцінца. Яшчэ летась Касьянаў раптам усплыў на паверхню, пачаў гуртаваць “правыя сілы”, “пал жертвой” абвінавачваньняў у прыватызацыі дачы… Адным словам, пачалася раскрутка героя-апазыцыянэра, знаёмая нам па шклоўскіх раскрутках Чыгіра, Ганчарыка, генэрала Фралова і іншых прамаскоўскіх пустышак. Без акуляраў бачна, што Мішу раскручвае сама пуцінская кантора, зацікаўленая ў існаваньні нягеглай псэўдаапазыцыі ў сваёй Расеі. Ня можа заваяваць даверу насельніцтва “апазыцыя”, што складаецца з фашыстаў-лімонаўцаў, шахматыстаў-рамантыкаў і ўзначальваецца вядомым адстаўным крамлёўскім супэржулікам. І ў гэтым Крэмль карыстаецца напрацоўкамі менскага досьведу, дзе скалочана стракатая псэўдаапазыцыя з камуністаў-калякінцаў, лібэралаў-лебядзькоўцаў ды падстаўных вінцучкоў начале з пустым і часам пацешным Мілінкевічам. Дзеяньні мітынгоўцаў насілі падкрэсьлена скандальны характар. Лімонаўцы пазалазілі на дахі дамоў і махалі сваімі крывавымі сьцягамі, іх здымалі адтуль амоны. У міліцэйскія аўтобусы затрыманыя заходізілі самы, з усьмешачкамі і “чувством ісполненного долга”. Увесь карнавал-балаган вельмі ж быў падобны на русскоязычный моб-шмоб, арганізаваны Лебедько і яго “ребятамі” ў цэнтры Менску 10 сьнежня. Мэтады ў падстаўных аднолькавыя. А вось у клясічных “правых сіл Россіі” усё было значна сур’ёзьней. У той жа дзень яны сабраліся на свой зьезд у Маскве і з тыбуны інтэлігентна і без выбрыкаў даводзілі пра сваю будучую перамогу над Пуціным на выбарах. Аднак, цікава, што ў гэтым зьезьдзе адмовіліся ўдзельнічаць клясікі маскоўскай правізны Яўлінскі, Нямцоў і іжэ зь імі. Клясікі выканалі сваю ролю, дапамаглі крышталізацыі гэбізму ў Расеі. Пуціністы выцерлі аб іх ногі і выкінулі з палітычнага жыцьця. З кім жа цяпер будуць дэманстрацыйна хаўрусьнічаць лебедько-вінцучкі? Мяркуем: з кім ім КрэмльЛубянка скажа хаўрусьнічаць, з тым яны й будуць ладзіць “демократію без Лукашенко”.

У Крыме 16 сьнежня гэбоўская агентура наладзіла чарговую антыўкраінскую правакацыю. Пад блакітнымі сьцягамі мясцовыя антыўкраінскія ўлады правялі “всенародный референдум” пад дэвізам “НАТО – нет!” На скрыжаваньнях і ў сквэрах (бо кіеўскія дзяржулады забаранілі выкарыстоўваць любыя памяшканьні) яны панаставілі намётаў з урнамі і зазывалі грамадзянаў “галасаваць супраць уступленьня Украіны ў НАТО”. На наступны дзень яны заявілі, што 98% ад усяго насельніцтва прагаласавалі супраць НАТО. Вось у каго трэба павучыцца шклоўскім фальсіфікатарам, якія рыхтуюць акупацыйны рэфэрэндум аб “інтэграцыі з Расеяй” у Беларусі.

16-17 сьнежня на тэрыторыі Палестынскай аўтаноміі адбываліся ўзброеныя сутыкненьні паміж рознымі палестынскімі групоўкамі. Новае пакаленьне змучанага войнамі народу ў чарговы раз займаецца самазьнішчэньнем. Потым ракеты і кулі палятуць на тэрыторыю Ізраіля і распачнецца чарговая вайна на Блізкім Усходзе. Разумныя людзі прадбачылі гэта, даведаўшыся пра сёлетні вызыт кіраўніцтва баявой арганізацыі Хамас у Маскву і дамоўленасьці на пастаўкі зброі (зразумела, праз “беларускі калідор” транзітам праз Іран, Сірыю). Можна прадбачыць, што чарговая паўнамаштабная вайна на Блізкім Усходзе пачнецца па камандзе з Масквы якраз напярэдадні выбараў і акупацыйнага рэфэрэндуму “аб інтэграцыі з Расеяй”, што заплянаваў на сярэдзіну студзеня 2007 г. прамаскоўскі рэжым у Беларусі. У дадатак Лубянка наладзіць маштабны тэракт на тэрыторыі адной з заходняэўрапейскіх краінаў. У выніку навіны пра “выбары ў Беларусі” адыйдуць на задні плян, а сьвет будзе ўшчыльную заняты сваёй бядой. Гэта якраз і трэба Маскве. Даўно адпрацаваны мэтад чэкістаў.

У Маскве зноў ігралі вайсковыя аркестры. З Кітаю прыбыў цягнік з труной. А ў труне — знойдзены нядаўна архэолягамі труп белагвардзейскага генэрала Капеля. Пасьля паразы белых Капель уцёк у кітайскі Харбін і памёр там у 1929 г. У 1950-я гады кітайскія таварышчы па просьбе Масквы разбурылі ягоную магілу. Цяпер арганізатары перазахаваньня труну знайшлі і просяць Алексія ІІ з РПЦ даць дазвол на пахаваньне Капеля ў Данскім кляштары ў Маскве, побач з Дзянікіным і іншымі. Ніхто з постсавецкіх людзей і ня ўспомніў бы гэтага Капеля, каб не папулярнае кіно “Чапаеў”. Усе памятаюць кінаэпізод з псіхічнай атакай капелеўцаў: у поўны рост шыхты ў чорных мундзірах ідуць на чырвоныя кулямёты, а потым уцякаюць ад кавалерыі Васілія Іванавіча (дарэчы, дасьледваньні гісторыкаў паказалі, што такога эпізода ў грамадзянскую вайну не было). Галава кругам ідзе ад маскоўскай эклектыкі і сюррэалізму. У іх па ўсёй РФ на кожным рагу стаіць каменны або бронзавы Ленін або які-небудзь з ягоных паплечнікаў, гараць чырвоныя бальшавіцкія зоркі побач з імпэрскімі арламі, усхваляюцца каты НКВД і адначасовы расстраляныя імі ахвяры. Ва ўсё гэта ўблытаны цяпер царь-батюшка Міколка-Крывавы і ягоныя белыя генэралы. І ўсё гэта зроблена з адной мэтай – любым спосабам захаваць, а па магчымасьці і аднавіць у былых межах сваю фашыстоўска-камуністычную, царска-ленінскую, сталінска-перастроечную і лубянска-сьвятую імпэрыю.

Варвара-ракетчыца. 17 сьнежня патрыярх РПЦ Алексій ІІ прыехаў на лімузіне на базу стратэгічных ракетаў пад Масквой. Памятаем, што камуністычнае кіраўніцтва Крамля прызначыла ў 1950-я гады на гэты дзень “прафэсійнае сьвята ракетных войскаў СССР”. Не так даўно РПЦ прыпляло да крамлёўскіх ракетчыкаў сьвятую пакутніцу Варвару (у беларусаў сьв. Барбара) і пачалося маханьне кадзіламі на тэрыторыях вайсковых частак РФ. Надыміў у палкавым будынку РПЦ і сам начальнік гэтай (як кажа Лукашэнка) “нашей православной організаціі”. Вакол яго бацюшкі ў партупэях і мясцовыя палітрукі дружным хорам завялі перад тэлекамэрамі “Іжэ зашчітнікам отечества і херуві-і-ім…” А рэха гукнула з-пад купала: “Разбомбі-ім, разбомбі-ім…” Калі 9 сьнежня адбылася вялікая чалавечая трагедыя, былі спалены разам з хворымі адразу тры мэддыспансэра (адзін зь іх на тэрыторыі Масквы), РПЦ і сам супэрбацюшка анісловам не азваліся на бяду. Алексій і ягоныя біскупы і не падумалі зьявіцца і пакадзіць на месцах трагедыі. Жудасная Расея і яе герархі.

Янка Базыль

17/12/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024