Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Прэзыдэнт Румыніі папрасіў прабачэньня ў ахвяраў камунізму (Басэску: ) “Мы можам сказаць, што камуністычны рэжым у Румыніі з 45-га па 89-ы год быў незаконны і злачынны… Для грамадзянаў Румыніі камунізм быў рэжымам, навязаным ім палітычнай групай, якая прэтэндавала на ўсю праўду. Гэта быў таталітарны рэжым, які нарадзіўся ў выніку гвалту і гвалтоўна сканаў. Гэта быў рэпрэсіўны рэжым, які адняў ў румынскага народу пяць дзесяцігодзьдзяў найноўшай гісторыі, які зламаў права і прымусіў грамадзян жыць ў хлусьні і страху,” – заявіў прэзыдэнт у Парлямэнцкім Палацы ў Бухарэсьце ў часе сэсіі абедзьвюх палатаў парлямэнту. “Ад імя румынскай дзяржавы прашу прабачэньня ва ўсіх, хто пацярпеў у часы камунізму. Прызнаю гэтую сыстэму злачыннай і пазбаўленай легітымнасьці. Камунізм – гэта адкрытая рана ў гісторыі Румыніі, якую трэба раз і назаўсёды закрыць” – дадаў прэзыдэнт. Басэску прадставіў падрабязную справаздачу адмысловай прэзыдэнцкай камісіі. Цягам 9 месяцаў 19 экспэртаў на чале з прафэсарам Владзімірам Тысманэану, карыстаючыся архівамі тайнай паліцыі “Сэкурытатэ”, падрыхтавалі дакумэнт на 650 старонках пра злачынствы камунізму цягам 50 гадоў. Паводле Тысманэану, у часы камуністычнай дыктатуры каля 2 мільёнаў чалавек, амаль 10% усяго насельніцтва, былі забітыя, зьняволеныя, катаваныя альбо адбылі розныя тэрміны ў лягерох прымусовай працы. У справаздачы аказаліся прозьвішчы 55 самых адыёзных палітыкаў, партыйных ідэолягаў, функцыянэраў “Сэкурытатэ”, якія найболей адказныя за злачынны характар рэжыму, а таксама прозьвішчы вядомых людзей, якія супрацоўнічалі з рэжымам і падтрымлівалі яго. Выступленьне прэзыдэнта спрабавалі сарваць нацыяналісты на чале з Карнэлью Вадзімам Тудорам, у свой час прыдворным паэтам камуністычнага дыктатара Нікаляэ Чаўшэску. Таксама сацыялісты, у тым ліку былы прэзыдэнт, а цяпер сэнатар Ён Іліеску абвінаваціў кіраўніка дзяржавы ў “макартызьме” і “паляваньні на ведзьмаў”. Зь вялікай увагай выслухалі выступленьне Басэску запрошаныя ў якасьці гасьцей былы кароль Румыніі Міхал і былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса. “Трэба зьвесьці рахункі з камунізмам і пакараць адказных за забойствы, бо камуністы зноў падымаюць галовы,” – заклікаў Лех Валэнса. Якія практычныя наступствы пацягне прызнаньне камуністычнага рэжыму “злачынным”, будзе залежаць ад далейшых крокаў румынскага парлямэнту. Паводле радыё Свабода 20/12/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |