Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (18-21 сьнежня 2006 г.)

Расейскія дзяржфашысты ўслаўляюць Гітлера. 18-20 сьнежня па праграме “телевіденія союзного государства” дэманстраваўся “дакумэнтальна-мастацкі фільм” пад тытулам “Генералиссимус”.
Стужка прысьвечана Сталіну і розным пэрыядам ягонага рэжыму. Стужка панэгірычная, манумэнтальная, поўная захапленьня жудасным маскоўскім тыранам. Гэтакія ацэнкі Сталіна ўжо нікога асабліва не зьдзіўляюць. Усім зразумела, што ў сувязі з усталяваньнем клясічнага гэбізму ў Расеі адбываецца чарговая рэабілітацыя забойцаў НКВД і іхнага галоўнага начальніка з ЦК КПСС. Прамаскоўскі шклоўскі рэжым выкарыстоўваецца крамлёўцамі як палігон для апрабаваньня мерапрыемстваў і ідэалягічных штампаў, якія накіраваны на ўкараненьне нэасталінізму ў Беларусі, а потым ужо (пасьля лабараторных экспэрымэнтаў у РБ) і ў самой Расеі. Гэбізм ня можа жыць без Сталіна як важнага сымвала імпэрскага Зла (па-іхнаму — сымвала магутнасьці). Таму крамлёўскую мумію ў чарговы раз выймаюць з крамлёўскай піраміды, каб прымусіць людзей зноў пакланяцца ёй. Гэта зразумела.
Але некаторыя могуць спытацца: а чаму сёньняшнія крамлёўскія імпэрцы ўсхваляюць Гітлера? Трэба прызнаць, яны робяць гэта “даволі далікатна”. У фільме пра маскоўскага генэралісімуса ёсьць кароткая, але выразная ўстаўка пра берлінскага яфрэйтара. Вядучы чытае тэкст: “Долгое время нам втолковывали, что Адольф Гитлер был маньяком, бесноватым фюрером. Но это не так. Ведь всего за пять лет он создал могучую армию, возродил экономику, смог объединить народ и дать ему уверенность в себе…” На экране – сцэны агульнанароднага захапленьня Гітлерам на вуліцах і плошчах Нямеччыны, дзеці падносяць усьмешліваму фюрэру кветкі, фюрэр жвава выступае, камандуе парадам… Дыктар працягвае свой тэкст: “Да, но Гитлер совершил ошибки, он зарвался”. На экране – сцэны фашыстоўскага тэрору, горы забітых людзей, газавыя каморы, канцлягяры. Аказваецца, усё было “хорошо”, і справа толькі ў тым, што “он зарвался” і “ошібочка вышла, несколько мілліонов унічтожілі…”
Да такіх ацэнак не дадумвалася нават савецкая, ушчэнт фальшывая і цынічная прапаганда. Трэба, аднак, памятаць, што пры саветах не дапускаліся толькі публічныя (“всенародные”) ўсхваленьні Гітлера і гітлерызма. А вось для “ізбранных товарішчей” прапаганда выкарыстоўвала больш шчырыя выказваньні. У вышэйшых партшколах брэжняўскай і пазьнейшай эпохаў, у вайсковых і міліцэйскіх вучэльнях і акадэміях, тым больш у школах КГБ СССР прафэсура заўсёды прадстаўляла Гітлера як “нашего человека”, як узор для насьледваньня кіраўнічым кадрам і афіцэрам. “Всё он делал правильно, товарищи. — казала на лекцыях бальшавіцкая прафэсура. – Так и надо было действовать. Только вот одну ошибку совершил Гитлер – что напал на Советский Союз…” І на гэтым тэарэтычным грунце прафэсура загартоўвала нардычныя характары савецкіх партыйцаў, чэкістаў і палісмэнаў. Многія ўжо ў той час рабілі эмпірычную выснову, што маскоўска-бальшавіцкая і гітлерска-фашыстоўская мадэлі зьяўляюцца на дзіва роднаснымі і падобнымі. Не выпадкова доўгі час яны былі найлепшымі хаўрусьнікамі і сябрамі на бядзе эўрапейскіх народаў.
Цяперашнія паклоньнікі Гітлера ўжо ня крыюцца. Яны кажуць “всенародно”, у адкрытую тое, што раней хавалі па гэбоўскіх і цэкоўскіх кабінэтах. Аказалася, што расейскі фашызм, крамлёўская фашыстоўская сістэма ня могуць жыць ня толькі без Сталіна. Ім патрэбны натхняльны ідэал фашыстоўскага сатаніста Адольфа. Калі б такія выказваньні прагучалі на тэрыторыі любой іншай эўрапейскай краіны, прапагандысты маглі б разьлічваць на суд дзяржавы і пратэст грамадзкасьці. А ў Беларусі, дзе ўся наша зямля заліта крывёй ахвяраў гітлерызма і сталінізма, на гэтым грунце выпрацоўваецца новая ідэалёгія – ідэалёгія рускага фашызма.
На вачах ўражанага сьвету Расея афіцыйна ператвараецца ў фашыстоўскую дзяржаву (неафіцыйна крамлёўская імпэрыя заўсёды была фашыстоўскай, чалавеканенавісьніцкай і зьнішчальнай). Без Гітлера і гітлерызма ня можа існаваць цяперашні маскоўскі гэбізм. Як бачым, ад расейскага народу – першай ахвяры расейскага фашызму – не даводзіцца чакаць пратэстнай рэакцыі на фашызацыю дзяржаўнай сістэмы. Супраць крамлёўска-лубянскай гітлераўшчыны-сталіншчыны беларусам трэба змагацца самым, самым абараняць сваю зямлю ад фашыстоўскага нашэсьця з Усходу. Таму што справа ня ў тым, каму ў Крамлі “нравітся Гітлер”, справа не ў тэорыі. За фашыстоўскай тэорыяй заўсёды настае практыка – зьнішчэньне людзей, вычварэньне душаў, канцлягер і масавыя расстрэлы. Гэта ведаюць людзі старэйшага ўзросту – з фашызмам нельга дыскутаваць, ад фашызма трэба бараніцца.

Злавілі яшчэ аднаго. Спэцслужбы Канады ня спалі ў шапку і арыштавалі расейскага шпіёна. Яшчэ 14 лістапада сёлета яны затрымалі ў аэрапоце Манрэаля асобу з фальшывым канадзкім пашпартам на імя Пола Вільяма Хэмпэла. За ім сачылі даўно і ўжо ведалі, што ён – не канадзец, а нейкі “отлічнік боевой і політіческой подготовкі” з лубянскага Акварыюма. Цяпер сьледчыя ворганы высьвятляюць маштабы шкоды, нанесенай “отлічніком” канадзкаму грамадзтву і дзяржаве.

А тав. Патрушаў тым часам ловіць дацкіх шпіёнаў-падрыўнікоў. 19 сьнежня ён запрасіў у свой лубянскі палац некалькіх журналістаў і тэлегрупу з нагоды юбілею ВЧК-НКВД-КГБ-ФСБ. Сярод патрушаўскіх самаўсхваленьняў на тэму барацьбы з тэрарызмам асабліва кур’ёзна прагучала наступнае. Аказваецца, доблесныя чэкісты накрылі дацкіх шпіёнаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Чачэніі. Маюцца на ўвазе работнікі Дацкай Рады па ўцекачах, якія на працягу шэрагу гадоў забяспечвалі ахвяраў расейскай агрэсіі харчамі, намётамі, лекамі і іншым. Яны, што праўда, вярнуўшыся ў Эўропу, “паводзілі сабе неадэкватна”. Публічна распавядалі пра зьверствы расейскай ваеншыны, пра гераізм чачэнскіх партызанаў і дзяржаўнае злачынства Крамля. Крэмль спачатку нацкаваў на іх свайго вернага ланцуговага палкана Кадырку-малодшага. Але датчане не напалохаліся пагрозаў сатрапа, працягнулі гуманітарную дзейнасьць. Цяпер вось імі заняўся лічно товарішч Патрушев. І ўсё ж якая бессаромная гнюснасьць. Няма ў сьвеце дзяржавы, якая, абвясьціўшы новы курс, трымалася б за кашмарныя сымвалы і арыенціры мінуўшчыны. У Гішпаніі няма дзяржаўнага сьвята ў гонар інквізіцыі, спэцслужбы ФРГ адлічваюць сваё стварэньне не з дня заснаваньня Гітлерам гестапа і СД. А ў Расеі “под салютом всех вождей” і пад бюстам Дзяржынскага сьвяткуе свае чарговыя ўгодкі лубянская кантора, услаўляючы 20 сьнежня 1917 г. і Леніна, які падпісаў дэкрэт аб стварэньні ВЧК. І няма ў гэтым нічога дзіўнага. Курс расейскай імпэрыі – усё той жа: панявольваць і зьнішчаць. Працягваюць свой крывавы шабас недабітыя чырвоныя апрычнікі.

На прасторах Расеі паступова выпрацоўваецца спэцыялізацыя фашыстоўскага тэрору. У Пецярбурзе “русскіе ребята” забіваюць афрыканскіх студэнтаў і таджыцкіх дзяцей. У Маскве “дорогіе москвічі” забіваюць беларусаў, армянскіх студэнтаў і паляць сінагогі. У Варонежы “ребята” рэжуць лацінаамэрыканскіх студэнтаў. На Далёкім Усходзе іншая арыентацыя. Тут моладзь 16-20 гадоў спэцыялізуецца на забойствах кітайцаў і карэйцаў, гастарбайтэраў, якія працуюць на зямлі і будоўлях (бо мясцовае насельніцтва або сьпілося або запісалася ў банды). 10 сьнежня ва Уладзівастоку група “ребят” па-зьверску забіла двух грамадзянаў Паўночнай Карэі і цяжка параніла аднаго. Пара праводзіць у маскоўскім Доме саюзаў “слёт стахановцев і передовіков двіженія за чістоту землі русской”.

20 сьнежня ва Уладзівастоку рысавалі іерогліфы і махалі папяровымі драконамі. Група кітайскіх таварышаў урачыста адкрыла ў сталіцы расейскага Прымор’я Цэнтар Канфуцыя. Старажытны філёсаф, вучэньне якога зьяўляецца асновай нацыянальнага кітайскага сьветапогляду і нават рэлігіяй, атабарыўся такім чынам на зямлі расейскіх асаднікаў. Вядома, што савецкія ўлады даўным-даўно забаранілі архэалягічныя раскопкі на вялікіх абшарах па суседству з тэрыторыяй цяперашняга Кітая. Справа ў тым, што некалькіх рухаў рыдлёўкі дастаткова, каб з-пад зямлі сталі зьяўляцца помнікі кітайскай матэрыяльнай і мастацкай культуры (і так даволі далёка ўглыб сібірскіх прастораў). Пры Мао радыёперадачы на расейскай мове для сібіракоў пачыналіся так: “Приветствуем русских товарищей, живущих на территории Китая…” З часам “сказка стала былью”. Кітайцы займаюць вялікія абшары РФ паводле анэкдота брэжняўскіх часоў – малымі групамі па трыста тысячаў чалавек. Расейскае насельніцтва актыўна сьпіваецца, дэмаралізуецца, вымірае, культывіруе суіцыд. Нават у Крамлі вымушаны ў адкрытую выказваць трывогу з нагоды выміраньня рускага насельніцтва Сібіры і Прымор’я (у цэлым яго засталося на агромністай тэрыторыі ў эквіваленце насельніцтва двух гарадоў памерам Масквы). Яны забыліся даўняе правіла чалавечага існаваньня: трэба жыць на сваёй зямлі і ня лезьці на чужую, шчасьця ўсяроўна ня будзе. Вялікай удачай і асабістым паратункам сярод русскіх людзей лічыцца магчымасьць уладкавацца на працу да кітайскага гандляра або агародніка. Мільёны кітайцаў засялілі сібірскія і прыморскія гарады, мястэчкі і вёскі. Вось і Канфуцыям цяпер узброіліся. Настане час, і ім трэба будзе толькі зьмяніць шыльды на публічных будынках з кірыліцы на іерогліфы, вывесіць свой сьцяг замест маскоўскага трыкалёра. А расейцам застанецца альтэрнатыва: уцякаць за Урал або запісвацца ў кулі да вышэйшай расы. Такая лёгіка існаваньня кожнай імпэрыі.

21 сьнежня ў Крамлі адбылося паседжаньне ўраду РФ. Падводзілі вынікі сёлетнега года. Прэм’ер Фрадкоў зьзяў, як школьны мэдаліст-выдатнік. Тэлеканалы прадэманстравалі ягоны каронны выступ: “Товарищи, магия позитивных результатов не должна расхолаживать нас…” Ну, як вам? У раскошнай крамлёўскай зале на крэслах з залатым адлівам сядзелі людзі ў белых кашулях і мадэрновых касьцюмах, разважалі пра імпэрскі бюджэт. Радваліся, што галоўны “маг і чародей” пахваліў іх. А за мурамі Крамля працягваецца кругласутачны расейскі кашмар. Мільёны ачмурэлых ад алкаголя, наркотыкаў, голаду, безвыходнасьці людзей даведзены да жывёльнага стану. Расейская моладзь з праклёнамі на вуснах упарта хаваецца ад мабілізацыi ў армію, не жадае працаваць за капейкі. Па ўсёй Расеі шыхтуюцца легіёны пад фашыстоўскімі сьцягамі. Расьце нянавісьць да ўсяго нярускага. Дагнівае і падае неабсяжны крамлёўскі рэйх. А для тaварішчей гэта ўсё ёсьць “магія позітівных результатов”. Бо крамлёўская мафійная банда ў чарговы раз абрэзала купоны тэрарыстычнага бізнэсу, арганізаванага ФСБ па ўсім сьвеце. Бо не спыняецца шалёная плынь нафтадаляраў пад дэвізам “містер, халява!” Круціцца чырвонае кола…

Янка Базыль

21/12/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024