Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Шулеры за картачным сталом

27 сьнежня 2006 г. Латвійская газэта “Diena” паведамляе пра газавую вайну расейскай імпэрыі супраць Беларусі.

Афіцыйны прадстаўнік расейскага “Газпрому” Купрыянаў заявіў у Маскве пагрозу адключэньня газу для Беларусі з 1 студзеня 2007 г. Начальнік “Газпрому” Мілер заявіў, што “ніводная з былых савецкіх рэспублікаў ня мае такіх выгодных умоваў у пастаўцы газу, як Беларусь”. Гэта яны заяўлялі ня толькі журналістам, але й прысутнай у Маскве дэлегацыі ад РБ. Масква патрабуе прадаць ёй у валадараньне 50% беларускага “Белтрансгазу”, прычым выстаўляе цану ў чатыры разы меншую, чым РБ. Латвійская газэта ўспамінае таксама пра сьнежаньскі афіцыйны візыт Лукашэнкі ў Маскву. І шчыра прызнаецца, што вынікі той сустрэчы невядомыя.

Наш камэнтар: Расейскія і шэраг СМІ розных краінаў, як на аўкцыёне называюць лічбы – хто больш заломіць цану на расейскі газ для Беларусі. А самае галоўнае пазначана якраз у канцы рыжскага артыкула на тэму. Ніхто ня ведае пра сапраўдныя дамоўленасьці, дасягнутыя падчас сьнежаньскай сустрэчы паміж крамлёўскім начальнікам і шклоўскім сатрапам. Як жа лёгка злавіліся на лубянскую вуду аналітыкі, журналісты і іншыя людзі (нават у Беларусі).

Усе актыўна тэарэтызуюць пра нібыта эканамічна-сыравінны канфлікт, пра нібыта сьмелыя спробы “беларускай дэлегацыі” у Маскве абараніць дзяржаўны інтарэс Беларусі. На самай справе ў чарговы раз разыгрываецца спэктакль лубянскай рэжысуры, дзе кожнаму з акцёраў вызначаныя ролі. Асобы з лукашэнкаўскай адміністрацыі, якія нібыта нешта не падпісваюць зь Мілерам, даўно ўжо не прадстаўляюць Беларусь. На працягу гадоў яны знаходзяцца на службе і ўтрыманьні ў маскоўскага імпэрскага рэжыму. На зялёным сукне ў Маскве перад тэлекамэрамі праходзіць жульніцкая партыя картачных шулераў. Шулеры – абодва бакі, а падманутымі павінны быць мы з вамі, што выслухоўваем манумэнтальныя камэнтары наконт “беларуская дэлегацыя нязгодна” і г.д. Трэба прызнаць, што пакуль маскоўскім рэжысёрам удаецца стварыць дымавую заслону, за якой хаваецца сапраўдная сутнасьць расейскай агрэсіі супраць Беларусі. Агрэсія мае выключна палітычны характар і мэту – а менавіта: ліквідаваць Беларускую незалежную дзяржаву, акупаваць тэрыторыю і паняволіць наш народ. Проста агрэсар баіцца заяўляць аб гэтым у адкрытую. Вось і выкінуты на зялёнае сукно зашмальцаваныя газавыя карты. Заява ЗША аб непрызнаньні любога рэфэрэндуму аб далучэньні Беларусі да Расеі, безумоўна, зблытала пляны расейскага агрэсара. Але небясьпека імпэрскай атакі на нашу краіну застаецца актуальнай.

Ня трэба верыць заявам старшыні расейскага ЦВК Вешнякова аб “непадрыхтаванасьці рэфэрэндуму ў Беларусі”. Масква і прамаскоўскі рэжым баяцца беларускіх патрыётаў, якія заявілі пра байкот псэўдавыбараў-рэфэрэндуму і паабяцалі выйсьці на вуліцы, каб абараніць незалежнасьць краіны. Не выпадкова шклоўскі рэжым правёў апошнімі днямі шэраг перастановак у структуры сваёй псэўдаапазыцыі. Выпушчаныя на волю вядомыя правакатары. Псіхічна хворы Клімаў зноў будзе тлуміць галаву людзям з “революціей”. Радыё Свабода велічна паведамляе, што “Цімох Дранчук выйшаў на волю, але не памяняў сваіх поглядаў”. Ведаем мы гэтага “рэвалюцыянэра”, які, карыстаючыся не малымі сродкамі на працягу некалькі гадоў узначаліў і завёў у тупік адну за адной некалькі псэўдаапазыцыйных груповак. Вядома з клясікі і цяперашняй гісторыі, што перад важнымі палітычнымі падзеямі дыктатарскія рэжымы не выпускаюць на волю сапраўдных рэвалюцыянэраў. Рэжым рыхтуе свае кадры да чарговага вэрхалу і блытаніны, спрабуе сарваць народны байкот псэўдавыбараў. Але Беларусы ўрэшце разьбяруцца ў сапраўднай сутнасьці падзеяў.

Юрка Марозаў

28/12/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024