Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ва ўрочышчы Курапаты здарыўся чарговы акт вандалізму Разламаны мэмарыяльны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”, падараваны прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам. Курапаты наведаў другі сакратар амбасады ЗША ў Беларусі Стывэн Гілэн. “Мы лічым гэтае здарэньне вялікай трагедыяй. Гэтая лава была вельмі маленькай, але гэта быў вельмі важны сымбаль сяброўства паміж беларускім і амэрыканскім народамі. Гэта трагедыя”, — сказаў дыпламат. Паводле “Радыё Свабода”, 30 студзеня 2007 31/1/2007 › Навіны, Курапаты Факты і падзеі (25-28 студзеня 2007 г.) 25 студзеня расейская моладзь адзначае “Тацьцянін дзень”, нефармальнае сьвята студэнцтва і ўсіх юных. Сёлета да мерапрыемстваў ва ўнівэрсітэтах актыўна падключылася РПЦ. Нават сам Алексій ІІ прыехаў у МГУ і веў службу ў атачэньні рэктарата. Позна ўвечары ягоныя лубянскія калегі арганізавалі ў тым жа МГУ магутны выбух у галоўным інтэрнаце. 28/1/2007 › Актуаліі Усё ж карысна чытаць часам “незавісімую прессу” РБ. Напрыклад, газэта “Свободные новости плюс” (за 10.01.2007 г.). Там зьмешчана даволі шчырае інтэрвію з Алегам Манаевым, які называе сабе доктарам сацыялягічных навук і “незавісімым экспэртам”. Пра што ж расказвае чытачам гэты менскі “незавісімый”, адданасьць якога лубянскай канторы і дзеяньне на шкоду Беларусі даўно ўжо зразумелі беларусы? 26/1/2007 › Навіны Факты і падзеі (18-22 студзеня 2007 г.) 18 студзеня НТВ паказала сюжэт з нагайкамі і лампасамі з Арэнбурга. Там разгортваецца казацкі канфлікт. 23/1/2007 › Актуаліі A.Lukashenka is Responsible For the Electoral Frauds On the Presidential Elections on March 19, 2006 January 19, 2007 the Soim of the Conservative Christian Party – BPF has handed in an application to the Supreme Court of Belarus. The Soim has expressed its demand to start a criminal cause on the electoral frauds on the presidential elections in March 2006. Aliaxandr Lukashenka has told on these electoral frauds during the press conference for the Ukrainian journalists in Minsk November 23, 2006. 23/1/2007 › English А. Лукашэнка мусіць адказваць за фальсіфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 г. 19 студзеня 2007 г. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ перадаў у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь заяву. У заяве Сойм паставіў патрабаваньне аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Аб фальсіфікацыі 23 лістапада 2006 года паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў. Па гэтаму факту 10 сьнежня 2006 г. Сойм прыняў адмысловую пастанову, ў выкананьне якой была пададзена заява ў Вярхоўны суд. 23/1/2007 › Змаганьне за Беларусь Ярмошына пахваліла ўдзельнікаў рэжымнай фальшыўкі Ярмошына пахваліла групу В. Вячоркі. У разгар чарговай рэжымнай фальшыўкі пад назовам “мясцовыя выбары” 14 студзеня а 15 гадзіне яна зьявілася на БТ і прызналася, што ў Менску назіраецца праблема з кворумам на выбарчых участках, зьявіліся ня больш за 37% выбарцаў. 23/1/2007 › Навіны У Санкт-Пецярбурзе расейскія фашысты цяжка паранілі антыфашыста. Малады чалавек Іван Елін, вядомы антыфашыстоўскімі поглядамі, вяртаўся дахаты пасьля гуманітарнай акцыі на карысьць бедных. 23/1/2007 › Навіны Будзе адноўлена гістарычная справядлівасьць 19 студзеня 2007 г. Ангельская газэта “Independent” паведамляе пра мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Парыжы. Прэзыдэнт Шырак адкрыў у французкай сталіцы шыльду з імёнамі жыхароў французкай вёскі Шамбон-сюр-Ліньён, якія падчас нямецкай акупацыі выратавалі ў сваіх дамах тры тысячы габрэяў. 23/1/2007 › Навіны Зянон Пазьняк: “Аб антыбеларускай палітыцы Расеі і змаганьні супраць яе” Выступ на студзеньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Толькі што прамінуў пік чарговага канфлікту паміж Пуціным і Лукашэнкам. Паступова ўсё вяртаецца да ранейшага інтэграцыйнага маразму, і гэтая палітыка будзе працягвацца далей з абодвух бакоў. 22/1/2007 › Навіны 21 студзеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 22/1/2007 › Навіны A.Łukaszenko musi odpowiadać za sfałszowanie wyborów prezydenckich 19 marca 2006 r. 19 stycznia 2007 r. Sojm Konserwatywno-Chrześciańskiej Partii – BFN złożył podanie do Sądu Najwyższego Republiki Białoruś. W podaniu Sojm zapotrzebował wszcząć sprawę kryminalną o sfałszowaniu wyborów prezydenckich w marcu 2006 r. Aliaksandr Łukaszenko oświadczył o tym podczas konferencji prasowej dla dzieńnikarzy ukraińskich w Mińsku 23 listopada 2006 r. 19/1/2007 › Polski Факты і падзеі (12-14 студзеня 2007 г.) У 1950-я гады быў такі гімн з-пад транспаранта “За вечную дружбу советского и китайского народов”: “Сталин и Мао слушают нас… Алеет Восток…” 16/1/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (8-12 студзеня 2007 г.) У Пісаньні ёсьць словы аб тым, як народ, калі адвернецца ад Бога, будзе пакланяцца жывёліне. Матушка-Русь (або “святая Русь”) сёлета прадэманстравала ўсяму сьвету сапраўдную сутнасьць сваёй “сьвятасьці”. 14/1/2007 › Актуаліі Маналёг нямецка-расейскага непрыяцеля 10 студзеня беларуская рэдакцыя Радыё Свабода правяла он-лайнавую канфэрэнцыю з нямецкім палітыкам Аляксандрам Рарам. Гэты Рар працуе ў Берліне, зьяўляецца сябрам Рады зьнешняй палітыкі ФРГ, дырэктарам праграмаў Рады па Расеі. 11/1/2007 › Навіны «Оппозиция стала на сторону Москвы…» 10 студзеня на хвалях брытанскай радыёстанцыі Бі-Бі-Сі прагучала аналітыка на тэму расейскай газавай вайны супраць Беларусі (тэкст можна прачытаць на сайце Рускай службы Бі-Бі-Сі). 11/1/2007 › Навіны Мы што, хочам стаць расiйскай правiнцыяй? Леанiд ЛЫЧ, доктар гiстарычных навук, прафесар Беларусь — аднанацыянальная краiна. У ёй толькi адзiн тытульны народ, i гэтая краiна толькi для беларусаў з’яўляецца метраполiяй, этнiчнай, гiстарычнай радзiмай, Бацькаўшчынай. 10/1/2007 › Навіны Незалежная Беларусь перш за ўсё! Паважаныя сябры, Беларуская Салідарнасьць далучаецца да пазыцыі Зянона Пазьняка і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ ў дачыненьні да нафта-газавай вайны, развязанай Расеяй. Прапануем усімі магчымымі сродкамі друкаваць і распаўсюджваць артыкул Зянона Пазьняка “У чым сутнасьць нафта-газавай вайны паміж рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі” а таксама ніжэй прадстаўлены матэрыял для улёткі, які складаецца з двух частак: “Чым абярнулася для беларусаў “любоў” Лукашэнкі да Расеі” і “Што рабіць беларусам”. 10/1/2007 › Змаганьне за Беларусь Факты і падзеі (1-8 студзеня 2007 г.) У навагоднюю ноч расейскія акупанты надзейна акапаліся ў сваіх бункерах і на базах, ашчэрыліся на навакольны сьвет гарматамі і кулямётамі. 9/1/2007 › Актуаліі Юры Беленькі: “З Балта-Чарнаморскім калектарам мы ня мелі б сур’ёзных праблем у энэргетыцы” Былы дэпутат Вярхоўнага Савету, намесьнік старшыні КХП-БНФ Юры Беленькі нагадаў пра варыянт вырашэньня энэргетычнага канфлікту з Расеяй — стварэньне Балта-Чарнаморскага нафтагазавага калектару. Яшчэ напачатку 90-х гадоў гэтае пытаньне было пастаўлена парлямэнцкай апазыцыяй БНФ. 9/1/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |