Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Юры Беленькі: “З Балта-Чарнаморскім калектарам мы ня мелі б сур’ёзных праблем у энэргетыцы” Былы дэпутат Вярхоўнага Савету, намесьнік старшыні КХП-БНФ Юры Беленькі нагадаў пра варыянт вырашэньня энэргетычнага канфлікту з Расеяй — стварэньне Балта-Чарнаморскага нафтагазавага калектару. Яшчэ напачатку 90-х гадоў гэтае пытаньне было пастаўлена парлямэнцкай апазыцыяй БНФ. Беленькі: “Канечне, энэргетычная бясьпека была адным з тых накірункаў, якія лічыліся прыярытэтнымі ў нашай дзейнасьці. І я хачу нагадаць тагачаснае папярэджаньне Зянона Пазьняка, што рана ці позна вось гэтая залежнасьць будзе выкарыстана супраць нас, калі ня будуць зроблены прэвэнтыўныя захады, каб яе пазьбегнуць. Балта-Чарнаморскі калектар – тое быў праект тэхнічнага вырашэньня праблемы. Але прапаноўвалася й палітычная канцэпцыя — стварэньне судружнасьці дзяржаў, блізкіх эканамічным патэнцыялам, мэнталітэтам і гісторыяй, гатовых бараніць свае інтарэсы. Рабіць усё гэта супольна было б намнога лягчэй. Вельмі добрая была ідэя. Калі прыйшоў да ўлады Лукашэнка, дык зрабіў так, як сам ён і сказаў: Расеі перадалі ўсё, што яна прасіла. І цяпер вось гэты інструмэнтар выкарыстоўваецца найперш супраць Беларусі. Але ўскосна тое дзейнічае й супраць Лукашэнкі, які цудоўна разумее: забраўшы Беларусь, спэцслужбы ня будуць доўга цырымоніцца й зь ім… Цяпер варта і трэба ўзнавіць і ўзьняць тыя матэрыялы. Тэхнічная рэалізацыя праекту Балта-Чарнаморскага калектару дастаткова простая. Галоўнае, каб была палітычная воля для яго рэалізацыі. Праблема на шляху рэалізацыі гэтага праекту паўстала толькі адна: да ўлады ў Беларусі прыйшоў прарасейскі рэжым і, адпаведна, памянёныя пляны стаў разбураць — не тое каб рэалізоўваць. Канечне, калі б тады ўладу здабылі беларускія сілы, Балта-Чарнаморскі праект быў бы даўно зрэалізаваны і мы ня мелі б такіх сур’ёзных праблем, якія маем у галіне энэргетыкі сёньня”. Радыё “Свабода” 9/1/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |