Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1-8 студзеня 2007 г.)

У навагоднюю ноч расейскія акупанты надзейна акапаліся ў сваіх бункерах і на базах, ашчэрыліся на навакольны сьвет гарматамі і кулямётамі.
І пачалі баляваць. Акупантам пашэнціла, чачэнскія партызаны зьмянілі тактыку і ня сталі атакаваць іх, як гэта было шмат разоў у мінулыя гады. “Ребята славно погулялі”… СМІ паведамілі пра чарговыя гераічныя страты на “усталяваньні канстытуцыйнага парадку”. На гудэрмэскай базе малодшыя чыны ўпіліся да такой ступені, што самы сабе падпалілі. Згарэў камандзёр узвода.

Такіх кур’ёзных русско-православных сюжэтаў з Масквы і расейскай правінцыі даўно ўжо не паказвалі па тэлеканалах. Акцёры ў тэатральных строях жыдзенька ўтваралі “народное гуляніе на рождество” 7 студзеня. Вакол іх былі 5-6 пэнсіянэраў з унукамі і пустая прастора. Астатнія “гуляць” ня мелі жаданьня, моцы і грошай. І так па ўсей Расеі. НТВ ганарыста паведаміла пра захаваньне народных звычаяў русскімі девушкамі: “В день рождества оні гадалі на суженого…” На колькі памятаем, чараваць на Каляды, выклікаць духаў – такога звычаю не існавала ніколі. Прынята ісьці ў царкву і маліцца. Хаця вядучы прызнаўся, што “в Россіі хрістіанство і язычество всегда перплеталісь” (вось гэта праўда!). Паказалі й будынкі РПЦ. Як заўсёды, 99,9% прысутных складалі пажылыя жанчыны і малыя дзеці. Каля іх у Маскве стаялі і актыўна жагналіся прэмьер Фрадкоў і ўрадавая камарылья, а ў Істры сам Пуцін. Крамлёўскі начальнік быў апрануты ўвесь у чорнае (мабыць, удаваў “благочестіе”). Яго атачылі малымі дзяўчынкамі ў белых хустачках. Іміджмэйкеры хацелі стварыць вобраз “отца родного”. А як ні круці, выглядала ўсё, як сіцылійская мафія са сьвечкай. Што ж таварыш Пуцін ня ходзіць у РПЦ са сваёй сямьёй, дзе жонка і дочкі “отца родного”? Зразумела, што пасьля столькіх злачынстваў і забойства бесланскіх дзяцей начальніку і падначаленым страшна.

5-7 студзеня расейскія СМІ надрываліся ў гуманітарным прыпадку. Спачувалі пакаранаму ірацкім народам Садаму. Патрабавалі не караць ягоных найбліжэйшых паплечнікаў, на сумленьні якіх мільёны закатаваных людзей. “Сердобольные” маскоўцы распавядалі, якія гэта былі патрыёты і барацьбіты за арабскі сацыялізм – начальнік рэвалюцынага трыбуналу садамаўскага рэжыму, начальнік спэцслужбаў, яшчэ адзін генэрал, празваны людзьмі Хімікам за шырокае выкарыстаньне хімічнай зброі супраць паўстанцаў і мірных жыхароў. Цікава, што Масква здолела праз свае структуры мабілізаваць на гуманітарныя пратэсты тысячы крыкуноў з плякатамі, якія баранілі садамаўскіх жывадзёраў у Рыме, Парыжы і нават ЗША. Толькі ірацкіх уцекачоў, якія жывуць на Захадзе, бо здолелі пазьбегнуць гібелі ад садамаўскіх катаў, не было заўважана сярод гэтых “гуманістаў”.

Адразу ж пасьля “рождества” “Москва православная” узялася за знаёмую справу здушэньня людзей і народаў. 8 студзеня на мяжы з Грузіяй расейская ахова спыніла 80 грузавікоў, якія везьлі мандарыны ў Расею (менавіта для тых дзяцей, якімі атачылі чорнага прынца ў істрынскім саборы). Масква выставіла супраць працавітых людзей бранетэніку і кулямёты, пачала пагражаць расправай. Падобна, што пачварны спэктакль на Каўказе разыгрываецца ўжо каторы дзень дзеля таго, каб засьціць яшчэ адно злачыннае шоў – газавую вайну супраць Беларусі. Даўні прыём Крамля-Лубянкі: прыкрываць зьверства новым зьверствам.

На фоне “рождественского” пьянства шматмільённай расейскай галоты маскоўскае тэлебачаньне паказала яркі і злёгку драматычны сюжэт з Эгіпту. Там балявалі імпэрскія багацеі. І вось ім якраз “не повезло”. Цэлы дзень яны праседзелі ў аэрапорце Хургады, бо зламаўся іхны самалёт. “Не было даже туалетной бумагі!” – крычала ў тэлекамэру адна з цётак у футрах. Эгіпецкая ахова ледзь стрымлівала маскоўскую “крутізну”, якая пачала “бузіть” і кідацца на людзей. Са сьпевамі “Вставай, страна огромная, вставай на смертный бой…” маскоўскі натоўп наваліўся на групу нямецкіх турыстаў і загарадзіў ім дарогу ў іхны самалёт. А ўся праблема была ў тым, што маскоўскае начальства турыстычнай фірмы і авіячыноўнікі таксама мелі сьвяточныя вакацыі. Што ж, пад крамлёўскай зоркай і каля пірамідаў хамы яшчэ раз прадэманстравалі свой непаўторны стыль.

Янка Базыль

9/1/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2007
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024