Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мы што, хочам стаць расiйскай правiнцыяй? Леанiд ЛЫЧ, доктар гiстарычных навук, прафесар Беларусь — аднанацыянальная краiна. У ёй толькi адзiн тытульны народ, i гэтая краiна толькi для беларусаў з’яўляецца метраполiяй, этнiчнай, гiстарычнай радзiмай, Бацькаўшчынай. У нашым грамадстве даўно i даволi трывала ўсталяваўся погляд на Беларусь як на краiну шматнацыянальную. “Заслуга” ў тым перш за ўсё афiцыйных сродкаў масавай iнфармацыi. Добра стараюцца ў пашырэннi такога погляду педагагiчныя калектывы ўсiх тыпаў навучальных устаноў. I падаецца гэта па-асаблiваму ўзнёсла, з вялiкiм гонарам за сваю краiну. Я ж, наадварот, нiяк не магу адштурхнуцца ад “крамольнай” думкi, што Беларусь мо ўвогуле не з’яўляецца нацыянальнай краiнай… Фармальна (але толькi фармальна!) тут ёсць адна нацыя — беларуская. Чаму — адна? Ды таму, што i раней i зараз у Беларусi толькi беларусы (сёння да немагчымасцi зрусiфiкаваныя) жывуць на сваёй гiстарычнай радзiме, этнiчнай зямлi. Усю ж астатнюю частку насельнiцтва складаюць не розныя нацыi i народнасцi, а толькi iх прадстаўнiкi. У гэтых прадстаўнiкоў дзесьцi на планеце Зямля ёсць гiстарычная радзiма — розных форм уласныя дзяржаўныя ўтварэннi, што не дае падстаў, каб тую цi iншую этнiчную супольнасць у Беларусi называць народам, нацыяй. Патлумачу. Звычайна да ўлады прыходзяць i кiруюць краiнай асобы з высокай нацыянальнай свядомасцю, адданыя культурна-моўным традыцыям уласнага народа, шчыра зацiкаўленыя ў захаваннi яго этнiчнай адметнасцi. Дзякуючы такiм асобам дзяржава здольна выратаваць свой народ ад этнiчнай смерцi ў вынiку дэнацыяналiзацыi. Гэта i дае адказ на пытанне, чаму народы iмкнуцца да стварэння на сваёй гiстарычнай радзiме ўласных дзяржаў. Мала каму лёгка ўдавалася аформiцца ў дзяржаўную нацыю, але калi такое здзяйснялася, яна аказвалася ў вялiкiм выйгрышы, бо i сапраўды нiчога не бывае больш лёсавызначальнага за рэальна суверэнную нацыянальную дзяржаву. Беларусам пакуль што далёка да такога запаветнага iдэалу, паколькi ўладныя структуры ў найважнейшай сферы жыццядзейнасцi свайго народа — культуры — мэтанакiравана праводзяць русiфiкатарскую палiтыку. У вынiку ў беларусаў сёння няма па-сапраўднаму нi нацыянальнай адукацыi, нi элiтарных пластоў культуры, нi сродкаў масавай iнфармацыi, нi тапанiмii, нi вiзуальнага афармлення населеных пунктаў i памяшканняў, нi маркiроўкi прамысловых тавараў i харчовых прадуктаў. Дзяржаўнасць беларусаў, калi называць рэчы сваiмi iмёнамi, сёння мае чыста сiмвалiчны характар (што зусiм не азначае немагчымасць пераўтварэння яе пры адпаведных умовах у рэальнасць). Што ж датычыць iснуючых у Рэспублiцы Беларусь нацыянальных мяншыняў, дык нiводная з iх не надзелена нават самай элементарнай абласной аўтаномiяй. I гэта справядлiва, паколькi яны не маюць тут гiстарычнай радзiмы, жывуць не на сваёй этнiчнай тэрыторыi. Не маю сказаць пра iх з гэтай нагоды — Божа збаў! — нiчога благога, хай жывуць на здароўе разам з беларусамi, маючы з усiмi роўныя правы i нашу шчырую прыязнасць. Але, каб называцца этнасам, народам, нацыяй, трэба яшчэ валодаць i пэўнымi колькаснымi параметрамi. Вядома, што на Беларусi сустракаюцца нацыянальныя групы колькасцю сто i нават менш чалавек. Дык што, называць i iх этнасам, народам, нацыяй Беларусi? Да таго яшчэ многiя з iх жывуць некампактна, не падтрымлiваюць памiж сабой сталых кантактаў. Прадстаўнiкоў такiх нацый нельга аднесцi нават да этнiчных супольнасцяў, бо для гэтага патрэбна пэўная сумесная дзейнасць людзей, накiраваная на падтрыманне адпаведных для iх краiн-метраполiй нацыянальна-культурных традыцый. Калi ж не браць пад увагу вышэйсказанае, дык у свеце, напэўна, можна было б налiчыць… дзесяткi беларускiх нацый (акрамя самой Беларусi): беларусы жывуць ва Украiне, у Расii, ЗША, Канадзе, Аўстралii… На самой жа справе на зямной кулi толькi адна беларуская нацыя, i месца знаходжання яе — галоўным чынам Рэспублiка Беларусь. Пiшу “галоўным чынам”, бо па чужой волi адарваная ад метраполii частка беларусаў жыве зараз у Польшчы, Лiтве, на Смаленшчыне, Браншчыне, Чарнiгаўшчыне — на этнiчных сваiх землях, дзе калiсьцi жылi iх продкi (гэтыя тэрыторыi ўваходзiлi ў склад беларускай сярэднявечнай дзяржавы — Вялiкага княства Лiтоўскага). Гэтую частку беларусаў нi ў якiм разе нельга называць нi этнiчнымi групамi, нi нацыянальнымi мяншынямi, нi беларускай дыяспарай, бо яны адарваныя толькi ад сённяшняй Беларусi, а не ад роднай, этнiчнай зямлi. Называць, да прыкладу, беларусаў Беласточчыны нацыянальнай меншынёй — значыць глядзець на iх не як на гаспадароў у роднай хаце, а на Бог ведае якiм ветрам занесеных сюды людзей. Яны ж жывуць там, дзе жылi спрадвеку. Галоўны крытэрый залiчэння той цi iншай супольнасцi да нацыянальнай меншынi — гэта пражыванне за межамi сваёй гiстарычнай радзiмы. Менавiта кiруючыся такiм прынцыпам, аўтарскi калектыў кнiгi “Очерки истории белорусов в Сибири в XIX—XX вв.” (“Новосибирск. 2001), да якога належыць i аўтар дадзенага артыкула, нават i думкi не дапускаў, каб гэтай кнiзе можна было даць прыкладна такi загаловак: ”Очерки истории белорусского этноса в Сибири в XIX—XX вв.”. Бо нашы землякi там не на сваёй тэрыторыi. А вось каб нешта падобнае давялося пiсаць, скажам, пра буратаў, якутаў, тувiнцаў, хакасаў, алтайцаў, ненцаў, эвенкаў, хантаў, мансi, даўганаў Сiбiры, то ў дачыненнi да любога з iх можна i трэба ужываць тэрмiны “народ”, “этнас”, “нацыя”, бо жывуць яны, як i iх продкi, на сваёй гiстарычнай радзiме. У нас жа нават на старонках навуковых публiкацый можна сутыкнуцца з выкарыстаннем тэрмiнаў “народ”, “этнас”, “нацыя” ў дачыненнi да прадстаўнiкоў нацый, што жывуць на Беларусi. Найбольш грашаць парушэннем прынцыпу гiстарызму афiцыйныя сродкi масавай iнфармацыi, палiтыкi, дзяржаўныя iдэолагi, асаблiва падчас мерапрыемстваў мiжнацыянальнага характару. Ад каго тады толькi не пачуеш: “Беларусь — шматнацыянальная краiна”, “На Беларусi жыве больш за сто народаў”… Апускаецца ўсяго толькi адно слова — “прадстаўнiкi”, i атрымоўваецца самы сапраўдны алагiзм, бязглудздасць. Было б памылковым тлумачыць блытанiну ў гэтым пытаннi толькi нiзкiм узроўнем дасведчанасцi пра сутнасць складаных этнiчных працэсаў. Прызнанне чыноўнiцкiм апаратам Беларусi за “шматнацыянальную” краiну мае зусiм вiдавочную палiтычную падаплёку: у iм так цi iнакш гучыць апраўданне, чаму наша дзяржава не забяспечвае прыярытэт культуры i мовы тытульнай нацыi краiны, праводзiць палiтыку iх разбурэння. У гэтым я пераканаўся i падчас размовы з адной даволi высокага рангу дзяржаўнай асобай. На маё сцвярджэнне, што ў заняпадзе нацыянальнай сiстэмы адукацыi i культуры найбольш за ўсё вiнаваты ўлады, а не народ, пачуў прыкладна такое: “Што вы ўсё пра беларускае ды беларускае! У нас жа, акрамя беларусаў, жывуць яшчэ больш за сотню нацый. Iх духоўныя запатрабаваннi паўней за ўсё могуць задавальняцца шырокiм распаўсюджваннем у краiне рускамоўнай адукацыi i культуры, ад якiх не адварочваюцца i самi беларусы”. Далейшых маiх меркаванняў субяседнiк не пажадаў i слухаць: чыноўнiк безнадзейна хворы на нацыянальны нiгiлiзм. Колькi iх такiх — процьма! А мне хацелася давесцi, што Беларусь — аднанацыянальная краiна. У ёй толькi адзiн тытульны народ, i гэтая краiна толькi для беларусаў з’яўляецца метраполiяй, этнiчнай, гiстарычнай радзiмай, Бацькаўшчынай. Адсюль зусiм заканамерным i юрыдычна абгрунтаваным падаецца патрабаванне беларусаў са здаровай нацыянальнай самасвядомасцю забяспечыць не на словах, а на справе ўсе ўмовы для самабытнага этнакультурнага развiцця. Але гэта немагчыма, пакуль руская мова пануе ва ўсiх сферах дзяржаўнай, эканамiчнай, адмiнiстрацыйнай дзейнасцi, у народнай адукацыi, афiцыйных сродках масавай адукацыi, элiтарных пластах культуры. Нiводная тытульная нацыя краiн планеты Зямля так не абкрадаецца самой дзяржавай, як беларуская. I гэтага нiяк нельга апраўдаць “клопатамi” ўладных структур пра “больш чым сто нацыянальнасцяў” Беларусi… У iншых жа краiнах свету, тытульныя народы якiх развiваюцца паводле уласных культурна-моўных стандартаў, жывуць нармальна i паўнакроўна ва ўсiх сэнсах i прадстаўнiкi нацыянальных мяншыняў. Чаму ж такое не можа быць прыкладам для Беларусi? Упэўнены, нiхто не назваў бы нашу краiну шавiнiстычнай, калi б у ёй нацыянальная культура, адукацыя, мова тытульнага народа займалi ў грамадскiм жыццi прыярытэтнае месца, як гэта сёння назiраецца, скажам, у Расiйскай Федэрацыi (дарэчы, класiчна полiэтнiчнай), ды i на ўсёй постсавецкай прасторы. Колькi ж часу Беларусi можна заставацца “белаю варонаю” сярод паважаючых сябе краiн? Сказанае зусiм не азначае, што я, паўтаруся, выступаю з нейкiх “нехороших” позиций адносна прадстаўнiкоў розных народаў, якiя з’яўляюцца грамадзянамi Беларусi. Нi ў якiм разе я не супраць забеспячэння iм усiх правоў i самых спрыяльных умоў для культурнага развiцця ў адпаведнасцi з iх нацыянальнымi традыцыямi. Я вельмi цаню культурна-моўную разнастайнасць планеты Зямля i жадаю, каб такое было i на Беларусi: гэта ўзбагачае ўсiх! Для мяне асабiста сапраўднае свята душы — Днi нацыянальных культур у Беларусi, якiя ўжо сталi добрай традыцыяй. Хацеў бы, каб такая практыка працягвалася, у гэтай добрай справе не магу не падтрымаць афiцыйныя ўлады. Але калi ў культурнай разнастайнасцi насельнiкаў краiны да нуля звядзецца беларускi фактар, то трэба “каравул” крычаць! А справа акурат iдзе да гэтага з-за свядомага вывядзення дзяржавай беларускай мовы з грамадскага жыцця. Спадзявацца, што ў такiх варунках можа развiвацца беларуская нацыянальная культура, няма анiякiх падстаў. Сусветная практыка дае масу прыкладаў, што са стратай нацыянальнай мовы гiне i нацыянальная культура. Мова — самы дасканалы i ўсеабдымны крытэрый вызначэння этнiчнай прыналежнасцi культуры. Складзены беларусам на рускай мове тэкст песнi цi напiсаная да яе беларусам музыка — гэта ўжо не элемент беларускай нацыянальнай культуры. Тое ж самае можна сказаць пра оперу, аперэту, драматычны твор, няхай нават напiсаныя на сюжэт з беларускага жыцця… Адабранне дзяржавай у роднай мовы сацыяльных функцый непазбежна прывяло да знiжэння яе ролi ў сферы культуры i рана цi позна скончыцца поўнай стратай нацыянальнага характару. Цэнячы клопаты дзяржавы аб культурным развiццi этнiчных груп у краiне, хацеў бы, каб яна, нарэшце, адважылася на рашучыя практычныя захады да прадухiлення дэфармацыi нацыянальных асноў беларускай культуры. I самым важным з такiх захадаў, несумненна, павiнна быць забеспячэнне прыярытэту роднай мовы беларусаў. Тады нi ў кога, прычым i ў многiх беларусаў, не ўзнiкала б сумнення датычна iснавання самабытнай, адрознай ад рускай, беларускай нацыi. Аднак не верыцца, што сучасная наша дзяржава, так моцна залежная ад Масквы, знойдзе ў сабе сiлы пайсцi такiм разумным, лёсавызначальным курсам. Планамерная дзейнасць адарванага ад духу бацькоўскай зямлi чыноўнiцкага апарату па адлучэннi карэннага насельнiцтва ад уласных прыродных культурна-моўных пачаткаў пакiдае ўсё менш i менш падстаў, каб глядзець на нас як на самабытную, адметную ад iншых нацыю. Каб ёю быць, трэба жыць паводле сваiх, а не чужых духоўных стандартаў. Беларуская нацыя, калi паважае сябе, павiнна мець беларускамоўны дзяржаўны, адмiнiстрацыйна-гаспадарчы, судовы, вайсковы апараты, беларускамоўныя адукацыю, культуру, навуку, афiцыйныя СМI, тапанiмiю, напоўненую сваiмi назвамi. Адным словам, рабiць усё так, як i ў iншых цывiлiзаваных народаў. А паколькi ўсяго гэтага ў нас няма, дык ужо i сёння куды больш лагiчным называць тытульны народ краiны не беларускай нацыяй, а нейкiм бесструктурным, безназоўным соцыумам, якi, праўда, яшчэ да канца не адарваўся ад родных каранёў i поўнасцю пакуль не iнтэграваны ў рускi этнас. Але на парозе таго. Не па вiне народа, а ў вынiку свядомай дзяржаўнай палiтыкi сталася так, што зараз архiпраблематычным з’яўляецца захаванне на беларускай зямлi беларусаў. Справа дайшла да таго, што ў асноўнай масе карэннае насельнiцтва краiны ўжо адлучана ад роднай мовы i ў значнай ступенi — ад нацыянальнай культуры, за выняткам яе фальклорных пластоў. Спрэс не толькi ў афiцыйным, але i ў прыватным жыццi пануюць руская культура i мова, якiм адпавядае i дзейнасць галоўнай у краiне хрысцiянскай канфесii — праваслаўнай. Цi ж можна ў такой сiтуацыi беларусаў называць паўнавартаснай, класiчнай нацыяй? Вядома, не, бо не адбываецца iх самасцвярджэння праз выкарыстанне ўласнага нацыянальна-духоўнага матэрыялу. Вялiкiмi намаганнямi чужых i ўласнага палiтычных рэжымаў яны ледзь не канчаткова выпхнуты з беларускага арганiзму рускiм матэрыялам. Далейшай трансфармацыi беларусаў у безнацыянальную, безаблiчную масу неабходна як мага хутчэй пакласцi канец. Дзякуй Богу, яшчэ не ўсё канчаткова страчана. Але хутка нас могуць залiчыць (што ўжо i робяць у сваiх заявах кiраўнiкi абедзвюх краiн) да рускiх. Такое немiнуча адбудзецца, калi i надалей пры маўклiвай згодзе беларусаў дзяржавай будзе праводзiцца мэтанакiраваная палiтыка русiфiкацыi. Здаровыя колы беларускага грамадства павiнны згуртавацца i рашуча выступiць супраць пераўтварэння насельнiцтва краiны ў нешта “прамежкавае”, што не абмiне i ўсе яе этнiчныя групы, хiба што за выключэннем рускай. I беларуская зямля пераўтворыцца ў тыповую рускую культурна-моўную правiнцыю, насельнiцтва якой будзе называць сябе рускiм, да чаго так iмкнуўся ў другой палове XIX ст. стаўленiк царскiх улад на пасадзе вiленскага генерал-губернатара Мiхаiл Мураўёў. Дык ратуймася ж усёй грамадой ад такой злыбяды! Газета “Народная Воля” 10/1/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |