Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
«Оппозиция стала на сторону Москвы…» 10 студзеня на хвалях брытанскай радыёстанцыі Бі-Бі-Сі прагучала аналітыка на тэму расейскай газавай вайны супраць Беларусі (тэкст можна прачытаць на сайце Рускай службы Бі-Бі-Сі). Аўтар аналітыкі – Канстанцін Эгерт, рэдактар маскоўскага бюро Рускай службы ВВС. Варта працытаваць маскоўскага аналітыка, які дэманструе палітычную глебу газавай атакі Масквы супраць Беларусі: “Только “белорусский вариант” даёт Путину – если он сам этого захочет – продлить своё пребывание во власти более или менее легитимным способом. Ни один плебисцит в белоруссии не будет признан Западом, пока у власти находится Лукашенко. Если же он уйдёт (а рассчёт Москвы строится именно на том, чтобы белорусскому президенту просто не было на кого опереться), то признание новых реалий Европой и США может оказаться несколько более вероятным”. Пры ўсёй маскоўскай стылістыцы ў разважаньнях К. Эгерта прагучала галоўнае: пра “белорусскій варіант” прадленьня ўлады Пуціна і ягонай групоўкі. Зроблена таксама прызнаньне аб правале чарговага праекту правядзеньня акупацыйнага рэфэрэндуму ў Беларусі разам з бліжэйшымі мясцовымі выбарамі. Зразумела, што маскоўскі аналітык “забыўся” сказаць пра цьвёрдую пазыцыю байкоту выбарчага спэктаклю, аб якой заявілі беларускія патрыёты пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Менавіта патрыятычная пазыцыя сарвала акупацыйны плян. Беларускія патрыёты й надалей будуць змагацца супраць “прізнанія новых реалій”, мацаваць Беларускую Салідарнасьць і міжнародную салідарнасьць у барацьбе супраць расейскай агрэсіі. Цытуем далей аналітыка Эгерта: “Интересно, что в этих условиях оппозиция, если судить по заявлениям Милинкевича, фактически стала на сторону Москвы”. Апошнімі днямі мы сапраўды наслухаліся заяваў “агульнага дэмакрата” Мілінкевіча, “дэмакратычнага прафсаюзьніка” Ярашука і шэрагу іншых дзеячаў падстаўной псэўдаапазыцыі пра тое, што “Масква робіць слушна, трэба выконваць патрабаваньні” і г.д. Ужо нават маскоўскія назіральнікі не хаваюць прамаскоўскую сутнасьць гэтай грантаўскай публікі. Пачынаецца новы этап крыклівай і прадажніцкай дзейнасьці прамаскоўскіх “апазыцыянэраў”, якія ў чарговы раз спрабуюць “пабудаваць з дапамогай Расеі дэмакратыю без Лукашэнкі”. Гэтага ня могуць схаваць нават іхныя маскоўскія гаспадары. Калі ж убачыць гэта беларускае грамадзтва? Янка Базыль 11/1/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |