Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Маналёг нямецка-расейскага непрыяцеля 10 студзеня беларуская рэдакцыя Радыё Свабода правяла он-лайнавую канфэрэнцыю з нямецкім палітыкам Аляксандрам Рарам. Гэты Рар працуе ў Берліне, зьяўляецца сябрам Рады зьнешняй палітыкі ФРГ, дырэктарам праграмаў Рады па Расеі. Можна сказаць, што Рар ёсьць галоўным (або адным з галоўных) спэцыялістам па Расеі ў Нямеччыне. Адразу ж узьнікае пытаньне, чаму гэтага Рара запрасіла (і ня ўпершыню) Радыё Свабода, каб камэнтаваць беларускія справы? Чаму гэты дзеяч-русіст на працягу апошніх гадоў даволі часта прыязджаў на Беларусь, дзе вучыў нас “дэмакратыі і інтэграцыі”? Мабыць таму, што ён і ягонае начальства лічаць Беларусь складовай часткай Расеі, а цяперашні сувэрэнны статус нашай краіны разглядаюць як часовую недарэчнасьць, якую трэба хутчэй “пераадолець”. Трэба аддаць належнае сп. Рару. Пры ўсёй хітрамудрасьці лексікі ён выказваецца вельмі шчыра. Усё ў ягоных разважаньнях пра нас і пра Расею вельмі зразумела і адназначна. Працытуем найбольш прыкметныя выказваньні і ацэнкі сп. Рара з ягоных адказаў на пытаньні падчас он-лайнавай канфэрэнцыі 10 студзеня. Рар: “Я ня думаю, што шлях да аб’яднаньня Беларусі і Расеі зачынены, што мэханізмы інтэграцыі і рэінтэграцыі, паглыбленьня адзінай эканамічнай прасторы, ці мытнага саюза, ці нават агульнай дзяржавы настолькі нерэальныя. Але натуральна, што Расея з Лукашэнкам працаваць ня можа. Пытаньне толькі, дзе толькі ў нетрах улады такі чалавек можа зьявіцца”. Беларусы даўно ўжо чуюць гэбоўскі аргумэнцік пра “рэінтэграцыю” з Расеяй, параўнаньне з узьяднаньнем у 1989 годзе ФРГ і ГДР, Заходняй і Усходняй Нямеччыны. А. Рар штораз называе сабе гісторыкам. Можа ён як гісторык-палітоляг ня ведае, што ў 1989 годзе ўзьядналіся дзьве часткі адной Нямеччыны, адзін народ, адзін этнас, брутальна разарваны на дзьве часткі ў выніку сусьветнай вайны? Усё ведае А. Рар. Хіба спадзяецца, што мы гэтага ня ведаем, а заадно лічым сабе самых часткай Расеі і расейскага этнасу (пра гэта А. Рар выкажацца ніжэй). З упартасьцю менскай псэўдаапазыцыі А. Рар адмаўляе той факт, што Лукашэнка зьяўляецца прадуктам крамлёўскай імпэрскай палітыкі, што шклоўскі кліент створаны Масквой і існуе выключна дзякуючы Маскве. Хаця ў рараўскіх тэарэтызаваньнях адчуваецца лёгкая стома ад гэтага кліента, ён сапраўды быў бы ня супраць падшукаць замену гэтаму кадру. Але настойліва прапануе зьявіцца новаму прамаскоўскаму чалавеку выключна з “нетраў улады”. Гэта значыць, з той жа антыбеларускай хунты, якая верна служыць чужынскай імпэрыі і зьнішчае ўсё беларускае. А. Рар рытуальна спачувае нам: “Ад гітлерскага нападу на Савецкі Саюз Беларусь найбольш пацярпела з былых савецкіх рэспублік…” А што ж “гісторык” ня ўспомніў, што разам з немцамі-гітлерцамі нашу краіну і наш народ зьнішчалі расейскія акупанты? Ён “спачувае” нам, “спачувае” настолькі, што настойліва запрашае нас інэгравацца ў цяперашні расейскі канцлягер, дзе нас будуць “дэмакратызаваць”. А. Рар: “Такая інтэграцыя ня можа ажыцьцяўляцца элітамі. Яна ўсё-ткі павінна атрымаць поўны вотум даверу праз рэфэрэндум у Беларусі і Расеі”. Вядома, што А. Гітлер быў вялікім аматарам правядзеньня рэфэрэндумаў у Нямеччыне. Зразумела, што кожны з рэфэрэндумаў пад фашыстоўскай дыктатурай меў вынікам “усенароднае адабрам-с” на 90-95%. Толькі вось дагэтуль архівісты не знайшлі ніякіх дакумэнтаў па гэтых рэфэрэндумах. Справа ў тым, што фашыстоўскія фальсіфікатары апэратыўна зьнішчалі сьведчаньні маштабных фальсіфікацыяў – ведалі пра крымінальную адказнасьць. А. Рар забыўся пра гэта? “Гісторык-палітоляг” ня ведае, што пад антынароднай дыктатурай ня можа быць сапраўднага “поўнага вотуму даверу”? Беларусы спыталі А. Рара пра незаконнасьць здачы ў Расею шклоўскім рэжымам народнай маёмасьці – газаправоду. “Гісторык” вокам не міргнуў і адказаў з упэўненасьцю вінцучкоў: “Фраза, што газаправод належыць народу – гэта вельмі такое рамантычнае ўяўленьне…” Гэта мы пакідаем без камэнтароў. Яго спыталі пра Пуціна. А. Рар: “Думаю – ён правільны лідэр для сучаснай Расеі. Ён знайшоў “залатыя” выхады з сітуацыі”. Паводле берлінскага русіста зьнішчальная каўказкая вайна, масавае забойства дзяцей у Беслане, нядаўняя атамная атака ў цэнтры Лёндана (усё гэта зьдзейсьнена паводле асабістага загаду Пуціна) ёсьць “залатымі” выхадамі. Без далейшых камэнтароў. А вось і пра нас з вамі. А. Рар: “Я не лічу, што аб’яднаньне двух народаў было б нагэтулькі ненатуральным. Тым больш, што беларусы і расейцы жылі стагоддзямі цесна і ўспрымаліся як адзін народ, у адрозьненьні, скажам, ад расейцаў і ўзбэкаў, расейцаў і грузінаў. Я – гісторык, і гляджу на падзеі з далёкай пэрспэктывы…” Гэта зразумела, што на лёс беларусаў мы глядзім з рознай пэрспэктывы. тут успамінаюцца архіўныя здымкі: Гімлер на інспэкцыі ў адным з лягяроў сьмерці. Нямецкі “звышчалавек” (Uebermensch) у суправаджэньні адзютантаў крочыць каля калючага дроту, грэбліва ўзіраецца ў “недачалавекаў” (Untermenschen) – змардаваных вязьняў, якіх інтэгравалі ў нямецкі рэйх. Адзіным шляхам вызваленьня ад гэтай “пэрспэктывы” была толькі барацьба беларускага і іншых народаў супраць берлінскіх “звышчалавекаў” і канчатковае зьнішчэньне фашызму і нямецкага рэйху. І яшчэ раз пра нас. А. Рар: “У Беларусі дастаткова склаліся славянскія праваслаўныя традыцыі. Яна сёньня бліжэй да дэмакратычнай культуры Расеі, чым да Захаду, дзе яе пакуль ня ведаюць”. Што да завабліваньня “дэмакратычнай культурай Расеі”, то народы добра памятаюць эсэсаўскі спосаб завабліваньня. “Добрыя дзядзі” у чорных мундзірах пасьля аблавы часам запрашалі дзяцей “пакатацца на аўтамабіле” і самы далікатна падсожвалі дзяцей у кабіну душагубкі. А дзе гэта русіст Рар набраўся “славянского православія”? Вы, батюшка, чай не партейный? Беларусы спыталі ў яго пра Зянона Пазьняка і Беларускі Народны Фронт. Адказ русіста: “Наконт Пазьняка. Я думаю, што народныя франты – гэта ўжо дастаткова далёка сышло ў гісторыю… Гэта быў энтузіязм, можа быць нейкі сумбур розных ідэяў, бачаньняў, пошукаў будучыні краіны. Але мы ўвайшлі ў больш прагматычную эру”. Забываецца А. Рар, што ад гэтага “энтузіязма і сумбура” завалілася расейска-камуністычная імпэрыя. Што народныя франты заваявалі незалежнасьць сваіх краінаў і вызвалілі народы ад маскоўскага іга. Адчуваецца, што русіст Рар і ягоная Нямеччына дагэтуль глыбака перажываюць развал свайго вернага хаўрусьніка і партнёра – крамлёўскай Масквы (нягледзячы на іранічную інтанацыю выказваньняў). А вось прызнаньне пра “прагматычную эру” – гэта ад душы. Мы добра памятаем, як нямецкі гаўляйтэр ад АБСЭ Ганс-Георг Вік скалочваў у Менску на прыканцы 1990-х гадоў “аб’яднаную апазыцыю”, як ён разам з КГБ калоў Беларускі Народны Фронт. Немцы і расейскія гэбэшнікі ўтварылі тады шэраг падстаўных арганізацыяў, у тым ліку псэўда-БНФ пад кіраўніцтвам В. Вячоркі. Вінцучкі-лебедько-хадыкі адразу пачалі заяўляць, што “нацыянальная ідэя ізжыла сябе і трэба рабіць прагматычную палітыку”. Што гэта за “прагматызм”, мы бачым цяпер па іхнай дзейнасьці: поўнае грантаўскае падпарадкаваньне маскоўскім і берлінскім грантадаўцам, шчыры ўдзел у псэўдавыбарах шклоўскага рэжыму, палітыка прадажніцтва і нацыянальнай здрады. Але берлінска-маскоўскім ворагам Беларусі не ўдалося зламаць супраціў беларускага народу, падарваць Беларускую Салідарнасьць. Працягвае змаганьне за Бацькаўшчыну Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. Нямецка-фашыстоўская настальгія ня мае будучыні ў Беларусі. Расейскі фашызм будзе разгромлены на нашай зямлі. Янка Базыль 11/1/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |