Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Усё ж карысна чытаць часам “незавісімую прессу” РБ. Напрыклад, газэта “Свободные новости плюс” (за 10.01.2007 г.). Там зьмешчана даволі шчырае інтэрвію з Алегам Манаевым, які называе сабе доктарам сацыялягічных навук і “незавісімым экспэртам”. Пра што ж расказвае чытачам гэты менскі “незавісімый”, адданасьць якога лубянскай канторы і дзеяньне на шкоду Беларусі даўно ўжо зразумелі беларусы? Цытуем ягоныя цікавыя прызнаньні: “Если называть вещи своими именами, то налицо очевидный раскол демократических сил… Есть и Александр Войтович, и Михаил Маринич, и Владимир Парфенович, и другие известные политические и общественные деятели, за которыми нет реальных структур, но есть большой авторитет как на Западе, так и в России… Расчёт на поддержку России как со стороны Милинкевича, так и Козулина себя не оправдал. Напомню, что Милинкевич свой первый визит в качестве единого кандидата от демократических сил нанёс в Москву, а не на Запад, а Козулин вообще позиционировал себя как человек с особыми связями в российской элите”. Цікава, а калі за названымі “ізвестнымі політіческімі деятелямі” няма рэальных структураў, то якія ж яны “деятелі”? Можа ім было б лепш сесьці за напісаньне мэмуараў пад тытулам “Мой авторітет в Москве”? Але А. Манаеў ня проста “здае” сваіх паплечнікаў па рускай палітыцы ў Беларусі. Ягоны намер, хутчэй, іншага кшталту. Такім спэцам і тым, хто стаіць за імі, вельмі важна, каб у беларускім грамадзтве служэньне інтарэсам чужой дзяржавы (Расеі), “особые связі” у імпэрскіх колах, якія намагаюцца зьнішчыць нашу краіну – уся гэта здрада і прадажніцтва былі б прыняты як нармальныя палітычныя рэаліі, а можа быць нават як сьвецкі бонтон. Каб беларусы пад кіраўніцтвам гэтых “деятелей” масава ўключыліся б у дабраахвотную русіфікацыю самых сабе, сваёй дзяржавы і сваёй будучыні. А. Манаеў працягвае: “Прежде всего, речь о том, чтобы вести мобилизацию несогласных не столько на уровне идейно-политических ценностей, сколько на уровне актуальных установок и повседневного поведения”. Вось яно адкуль узялося: джынсовыя порткі на дручку замест сьвятога нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга, бязглуздыя мобы-шмобы замест патрыятычных акцыяў пад беларускімі лёзунгамі і беларускай сымволікай. Мілінкевічы-вінцучкі-манаевы і іншыя даўно спрабуюць вызначыць для нас “уровень”, рэгулярна агучваюць свае “актуальные установкі”: иди на выборы и скажи своё НЕТ диктатуре, читай наши листовки по-русски, чтобы понятно было і г.д. Адсюль іхнае “поведеніе”: марши за лучшую жизнь замест змаганьня за Бацькаўшчыну, паходы на бангалорскае балота ў Менску і хлусьлівае піліканьне пра “союз с правымі сіламі Россіі” замест антыімперскай дзейнасьці. Але марныя намаганьні фальшывых балбатуноў з псэўдпаапазыцыі, якія прыслужваюць Маскве. Ад іх ужо адвярнуліся людзі. Фальшыўка ня можа існаваць вечна. Янка Базыль 26/1/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |