Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (25-28 студзеня 2007 г.) 25 студзеня расейская моладзь адзначае “Тацьцянін дзень”, нефармальнае сьвята студэнцтва і ўсіх юных. Сёлета да мерапрыемстваў ва ўнівэрсітэтах актыўна падключылася РПЦ. Нават сам Алексій ІІ прыехаў у МГУ і веў службу ў атачэньні рэктарата. Позна ўвечары ягоныя лубянскія калегі арганізавалі ў тым жа МГУ магутны выбух у галоўным інтэрнаце. Завалілася сьцяна і лесьвічны пралёт. На шчасьце ніхто ня быў паранены. Гэта ўжо каторы выбух у галоўным ВНУ імпэрыі. “Сьвяточны салют”, безумоўна, вызначыць далейшы этап таталітарнага зацісканьня ўнівэрсітэцкай моладзі, якой баіцца крамлёўская ўлада. А ў цэнтры Масквы пуціністы сабралі некалькі тысячаў маладых асобаў і наладзілі карнавал з пераапрананьнем. Юнакам і дзяўчатам напялілі на галовы стальныя каскі савецкай арміі, накінулі на плечы бутафорскія плашчы і шынялі. Натоўп трымаў некалькі расьцяжак “Мы живой памятник тебе” і ўдаваў “суровасьць”. Такім чынам маскоўцы пагражалі Эстоніі, народ якой пачаў пазбаўляцца ад манумэнтаў расейскай акупацыі. У той жа дзень у Астрагожску Варонежскай вобласьці скончыўся суд над маладымі фашыстамі. “Русскіе ребята” 13-16 гадоў прызналіся на судзе, што актыўна чыталі расейскую фашыстоўскую літаратуру і сайты ў інтэрнэце. Адтуль яны даведаліся, што каб “стать настояшчім патріотом”, трэба забіць нярускага. Яны доўга сачылі за мясцовым 34-гадовым вьетнамцам, які даўно жыў з расейскай жонкай і іхнымі дзецьмі ў расейскай правінцыі. А летась напалі на яго і па-зьверску забілі. Траіх з “патріотов Россіі” суд вызваліў ад крымінальнай адказнасьці, бо на момант зьдзяйсьненьня злачынства ім было менш за 14 гадоў. Астатнія чацьвёра забойцаў атрымалі сымвалічныя выракі ад сямі да чатырох гадоў турмы (да першай амністыі на “день національного едінства”). Фашызм у Расеі маладзее. 26 студзеня ва Уладзівастоку судзілі афіцэраў марской пяхоты з мясцовага гарнізону ў мястэчку Славянка. Пяцёра маладых афіцэраў на працягу шэрагу гадоў зьдзекваліся (“выхоўвалі”) маладых матросаў: білі іх рукамі, нагамі і рознымі прадметамі, тапталі нагамі, білі галавой аб сьценку і г.д. Пакуль прысуд вынесьлі адному з афіцэраў: тры гады турмы і пазбаўленьне вайсковага званьня. журналіст прасунуў у судовую клетку мікрафон і спытаў у афіцэра, чаму той біў маладых. “Выхавацель” адказаў: “Матросы оборзелі совсем…” 27 студзеня ў швайцарскім Давосе ўся міжнародная фінансава-прамысловая канфэрэнцыя слухала байкі ад крамлёўскага госьця. Д. Мядзведзеў, першы нам. прэм’ера РФ, паабяцаў рэзка павысіць здабычу нафты ў Расеі. “Мы догонім Саудовскую Аравію!..”—імпэтна гукаў ён. Раней крамлёўцы арыентаваліся на Амэрыку (“Обгонім і перегонім!”), потым “апусьціліся” да Партугаліі (якую зьбіралі дагнаць праз 20 гадоў). Цяпер вось кінуліся сьледам за радзімай прарока Магамэта. Цікава, а хто будзе пампаваць “чорнае золата” пасярод сібірскай мерзлаты? Можа Мядзведзеў з дорогімі москвічамі пераселіцца ў дзікі край і возьмецца за лом і рыдлёўку? Нешта ня верыцца… Каб выжыць імпэрыі, Крэмль павінен вярнуцца да царска-сталінскай практыкі высяленьня цэлых народаў у месцы, дзе немагчыма жыць. Зразумела, што першымі на чарзе па іхняй задумцы зьяўляюцца беларусы, якім тлумяць галаву з “союзным государством”. У нас не пытаюцца. І мы ня будзем распытваць захопнікаў, дыскутаваць з імі. Проста будзем гнаць іх з нашай зямлі. Уноч на 28 студзеня дорогіе москвічі прынялі фашыстоўскую эстафэту ад ребят з варонежскага Астрагожску. На вул. Усурыйскай быў знойдзены труп мужчыны азіяцкай зьнешнасьці ў вопратцы прыбіральшчыка. Яго забілі 20 нажавымі ўдарамі ў плечы. Вядома, што без рабоў, якія працуюць на будоўлях, прывозяць у сталіцу імпэрыі тавары і харчы, прыбіраюць сьмецце, Масква на працягу некалькіх дзён ператварылася б у шматмільённы агідны, галодны і брудны сьметнік. Расейскі Вавілон трымаецца на працы няшчасных людзей, айчыны якіх абрабавалі і разграмілі маскоўскія акупанты. Зьдзек і забойства – вось тыповая плата рабам за працу на імпэрскіх злодзеяў. Янка Базыль 28/1/2007 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |