Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (14-21 лютага 2007 г.)

14 лютага ў сталіцы Дагестану Махачкале актыўна стралялі з калашнікаў па патрыётах Расеі (выразна нагадваючы, што на гэтай зямлі і гэтых гарах трэба быць патрыётам Дагестану). Далей...

24/2/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (9-13 лютага 2007 г.)

Аўстрыя ня хоча расейскіх алкаголікаў. 9 лютага на расейскіх тэлеканалах забілі трывогу. Папулярныя аўстрыйскія горналыжныя курорты і міністэрства турызму Аўстрыі заявілі аб усталяваньні квоты на “отдыхаюшчіх” з Расеі. Далей...

23/2/2007 › Актуаліі

 


Цугцванг у цэйтноце

Пад такім назовам спадар Валеры Костка прыслаў артыкул. Артыкул быў напісаны ім для газэты, якая ўжывае рускую мову. Мы ўдзячныя яму за давер апублікаваць гэты артыкул на старонцы “Беларуская Салідарнасьць”. На нашу думку, артыкул своечасовы і варты ўважлівага асэнсаваньня выкладзеных палажэньняў аб палітычнай сітуацыі ў нашай краіне.

Сп. В. Костка актыўны дзеяч беларускіх палітычных падзеяў 90-х гадоў, сябра БНФ “Адраджэньня”, памочнік і сябра Генадзя Карпенкі ў перыяд яго дэпутатскай і палітычнай дзейнасьці. Перыядычна публікуе аналітычныя артыкулы аб палітычнай сітуацыі ў краіне. Артыкул тут: zuzvang.doc (68 кб.).

23/2/2007 › Навіны, Аналітыка



Вiнцэнт ГАДЛЕЎСКI: “Што такое нацыяналiзм?”

У першым нумары “Беларускага Фронту” сёлета, пiшучы на тэму: “Новагоднiя разважаньнi”, мы адзначылi вялiкую сiлу нацыянальнай iдэi або т.зв. нацыяналiзму. Мы тады сьцьвердзiлi, што нацыяналiзм зьяўляецца сяння вялiкай дынамiчнай сiлай, якая нясе сьвету глыбокiя палiтычныя перамены. I запраўды, прыглядаючыся ўважна да сучасных падзеяў, ня толькi ў Эўропе, але ў Азii, Афрыцы, мы прыходзiм да вываду, што галоўным маторам гэтых падзеяў ёсьць нацыяналiзм. Дык што такое нацыяналiзм? Далей...

22/2/2007 › Навіны, Старонкі гісторыі



Ліцэйская Салідарнасьць

Ліцэйская СалідарнасьцьЯны вучыліся ў Беларускім Гуманітарным Ліцэі імя Якуба Коласа. Вучыліся пасьпяхова. Вядомая сваёй беларускасьцю, высокім узроўнем адукацыі, дэмакратычным змагарным духам сталічная ўстанова была сапраўднай alma mater (маці-карміліцай) для дзяўчат і хлопцаў. Але даўно ўжо ў Ліцэі назіраліся працэсы, якія бянтэжылі навучэнцаў і іхных бацькоў. Далей...

21/2/2007 › Навіны

 


Дык хто ж хворы на «курыную слепату»?

Мiкола КАНАХОВIЧ, афiцэр у адстаўцы, г. Пружаны

Паважаная “Народная воля”, дазвольце выказаць думкi, якiя падзяляюць многiя мае землякi-пружанцы, людзi, што душой трывожацца за лёс Беларусi, прагнуць бачыць яе вольнай, незалежнай, багатай, паважанай ва ўсiм свеце. Далей...

20/2/2007 › Навіны, Аналітыка

 


Патрабаваньне аб адказнасьці за фальсіфікацыю выбараў

11 лютага 2007 г. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ разгледзеў адказ Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь на сваю заяву, ў якой ставіў патрабаваньне аб узбуджэньні крымінальнай справы ў сувязі з паведамленьнем А. Лукашэнкі аб яго ўдзеле ў фальсіфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 г. Далей...

15/2/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


A Strategy Against Belarus

Recently the Austrian newspapers have published the information about the visits by Mr. Mikhail Marynich (Marinich) in Vienna in December 2006 and January 2007. They called him “one of the leaders of the Belarusan opposition”. Mr. Marynich has elaborated together with the Austrian colleagues a “new strategy for Belarus”. Now the working group is distributing in Europe the document under the title A Strategy for Belarus. We will quote some fragments of this Strategy: Далей...

14/2/2007 › English

 


Валянцінка ад Мірона

Легендарны Мірон павіншаваў жыхароў Віцебска і ўсіх беларусаў з Днём закаханых - днём Св. Валянціна. На гэты раз бел-чырвона-белы сцяг узьвіўся блізу плошчы Перамогі на даху чатырохпавярховага дома па праспэкце Чарняхоўскага, 6. (Здымкі.)

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда адкамэнтаваў чарговую акцыю Мірона наступным чынам.

Хамайда: “З крыніц, вартых даверу, мне стала вядома, што да сьцяга прымацавана цыдулка, а ў ёй наступныя словы: ” Да сьвята закаханых. Люблю Беларусь! Мірон”. Я мяркую, што гэтая акцыя, чарговая акцыя Мірона, як бы вяртае нас усіх на грэшную зямлю: трэба рыхтавацца бараніць Радзіму! Радзіма для нас – усё, а мы безь яе – нішто”.

Паводле радыё Свабода

14/2/2007 › Навіны



Зянон Пазьняк: Пагроза для Беларусі

Выступ на лютаўскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Паважаныя сябры Сойму, вітаю вас у Бацькаўшчыне, зычу мужнасьці і ўважлівасьці ў нашым змаганьні за будучыню вольнай Беларусі.

Мы бачым пэўныя перамены ў фразэалёгіі Масквы і рэжыму на Беларусі і шчыльную дымавую заслону ў так званых СМІ. Тут важна рэальна бачыць, што адбываецца і не палічыць фразэалягічную траскатню за сапраўднасьць. Далей...

11/2/2007 › Навіны

 


Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

11 лютага сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

11/2/2007 › Навіны

 


Факты і падзеі (2-7 лютага 2007 г.)

Першы сігнал дыктатуры ад псэўдаапазыцыі паступіў ад сумнавядомага кіраўніка “Хартыі-97” Бандарэнкі. Яшчэ на пачатку лютага ён пачаў заклікаць Лукашэнку і ў цэлым антыбеларускі рэжым “разам адзначыць сьвята 25 Сакавіка”. Далей...

7/2/2007 › Актуаліі

 


Стратэгія супраць Беларусі

Нядаўна на старонцы pbpf.org мы камэнтавалі паведамленьні аўстрыйскіх газэтаў пра візыт у Вену “дзеяча беларускай, прамаскоўскай апазыцыі” (як яны называлі яго) Міхаіла Марыніча. Ягоны візыт быў “дзелавым”. Разам з аўстрыйскімі немцамі ён распрацоўваў новую “стратэгію для Беларусі”. Менавіта так, — “Стратэгія для Беларусі”, — і называецца дакумэнт, шырока распаўсюджаны пасьля працы “рабочай групы” з удзелам Марыніча. Далей...

7/2/2007 › Навіны



Ю. Беленькі: “Культура – ня толькі адпачынак для душы, але і крыніца натхненьня для палітычнай дзейнасьці”

Госьць “Начной Свабоды” — намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юры Беленькі.

Караткевіч: “Што вы звычайна робіце ў такую начную пару? Вы начны чалавек?” Далей...

2/2/2007 › Навіны



Факты і падзеі (29-31 студзеня 2007 г.)

29 студзеня атрымала працяг справа атручаньня чэкістамі А. Літвіненкі. Швайцарэц Луцыюс Вільдхабэр, былы старшыня Эўрапейскага суду па правах чалавека, выступіў з публічнай заявай. Суддзя заявіў, што таксама быў атручаны лубянцамі. Далей...

2/2/2007 › Актуаліі

 


З. Пазьняк: “Мы ацэньваем сытуацыю як вельмі небясьпечную”

Словы расейскага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна аб будаўніцтве саюзнай дзяржавы і верагоднасьці ўвядзеньня расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты камэнтуе па тэлефоне з Варшавы старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк. Далей...

2/2/2007 › Навіны

 


Ю. Беленькі: “Ня стаць угнаеньнем для расейскага нацыянальнага інтарэсу”

Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юрась Беленькі гэткім чынам пракамэнтаваў заявы прэзыдэнта Уладзімера Пуціна наконт палітыкі Расеі ў дачыненьні да Беларусі. Далей...

2/2/2007 › Навіны



  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2007
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024