Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Пагроза для Беларусі Выступ на лютаўскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Паважаныя сябры Сойму, вітаю вас у Бацькаўшчыне, зычу мужнасьці і ўважлівасьці ў нашым змаганьні за будучыню вольнай Беларусі. Мы бачым пэўныя перамены ў фразэалёгіі Масквы і рэжыму на Беларусі і шчыльную дымавую заслону ў так званых СМІ. Тут важна рэальна бачыць, што адбываецца і не палічыць фразэалягічную траскатню за сапраўднасьць. Генэральная лінія Крамля на ўлучэньне Беларусі ў склад Расеі застаецца нязьменнай, гэтак жа як і тактыка “інтэграцыі” і так званай “саюзнай дзяржавы”. Застаецца таксама ідэя-фікс Лукашэнкі заняць пасад у Крамлі і пакіраваць імпэрыяй. Таму палітыку “інтэграцыі” і “саюзнай дзяржавы” рэжым таксама падтрымлівае і будзе падтрымліваць. Дзеяньні Масквы па інкарпарацыі Беларусі цалкам узгоднены з Лукашэнкам і разьвіваліся па трох асноўных накірунках: Спэцыфічным у гэтай палітыцы зьяўляецца тое, што ажыцьцяўляецца яна пры канкрэтным удзеле і дапамозе немцаў, якія ўключыліся ў яе ў канцы 1996 г. і ўзялі на сябе ў асноўным трэці накірунак нішчэньня Беларусі (г. зн. стварэньне кампрадорскай ненацыянальнай палітычнай эліты). Сумесныя дзеяньні рэжыму, гансвікаў, цапфаў, фрыкаў і КГБ-ФСБ мелі нядобрыя вынікі – быў стлумлены нацыянальны грамадзкі ўздым 1996-97 гг., расколаты Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” і створана неадраджэнская (не накіраваная на нацыянальную ідэю) псэўдаапазыцыя. Удзел немцаў у расейскай імпэрскай палітыцы сьведчыць пра геапалітычны характар канфлікту змаганьня за Беларусь, паказвае на вельмі сур’ёзную пагрозу нашай дзяржаўнай незалежнасьці і нацыянальнаму існаваньню (паўтараецца сітуацыя канца 18-га стагоддзя, калі расейцы зь немцамі ліквідавалі Вялікае Княства Літоўскае). Асноўная палітычная барацьба (барацьба за Беларусь) сканцэнтравалася якраз вакол трэцяга накірунку – вынішчэньня нацыянальных беларускіх сілаў, асобаў і арганізацыяў і стварэньне прамаскоўскай палітычнай прысутнасьці. На гэта Масквой былі кінутыя маштабныя сілы і сродкі, створана Хартыя-97, Эўрапейскі Гуманітарны Унівэрсітэт, шэраг газэтаў, прафсаюзаў, маса іншых дробных праектаў (тыпу РНЕ, “казакоў” і т.п.). Адначасна нішчылі беларускія навучальныя ўстановы, творчыя саюзы, радыёстанцыі і нават радыёпраграмы (напрыклад, “Голас душы”). І ўсё ж задушыць Беларускую ідэю ні расейцам, ні немцам не ўдалося. Нягледзячы ні на што яна жыве і набірае сілы. Адначасна пастаянна вырастае і нагадвае пра сябе ўнутраны акупацыйны канфлікт паміж антыбеларускімі сіламі – барацьба за Крэмль. Як толькі надыходзяць прызыдэнцкія выбары ў Расеі – адразу абвастраецца гэты канфлікт. Перад папярэднімі выбарамі гэта былі “мухі-катлеты”, цяпер – нафта-газавая свара. Я ўжо пісаў пра тактычны пралік пуцінскай групы, якая паставіла задачу працягу існаваньня сваёй улады ў залежнасьць ад злучэньня з Лукашэнкам (ад магчымасьці інкарпараваць Беларусь). Як гэта ня дзіўна, яны не зразумелі (падвяла, відаць, гэбоўская салдафоністасьць), што Лукашэнка не прыме ніякой пасады ў Расеі, акрамя прэзыдэнцкай. Гэбізм здольны толькі на грубую палітыку і спадзяецца на сілу. З гэтых пазыцыяў і была зроблена нафта-газавая атака на рэжым Лукашэнкі з мэтай прымусіць Лукашэнку пагадзіцца на інкарпарацыю па ўмовах Пуціна. У выніку Пуцін палітычна прайграў, апёкся і з добрай мінай пры кепскай гульні разважае цяпер пра пераход на рынкавыя дачыненьні. Гэтае словаслоўе абазначае, што расейцы, скарыстаўшы прывязанасьць беларускай эканомікі да расейскіх энэргарэсурсаў і прыярытэтнае партнёрства ў гандлі, будуць паступова, крок за крокам разбураць цяперашнюю беларускую эканоміку, вобразна кажучы, заціскаць на шыі пятлю, каб загнаць Лукашэнку ў кут. (Беларускі народ тут у разьлік не бярэцца). Ёсьць шмат магчымасьцяў супроцьдзейнічаць гэтай ізноў жа нямецка-расейскай палітыцы (прыняць антыбеларускі тып дзеяньняў крамлёўцаў змусілі немцы; місія Шродэра і т.п.). Аднак, як мы бачым, рэжым Лукашэнкі асабліва не стараецца, гучаць толькі заявы, дэклярацыі і ўсё ў асноўным круціцца ў палітыканскай сфэры. Прыяжджаюць пагаварыць то Зюганаў, то Рагозін, то беларусажэрца рускі немец Рар, то прафэсійны эўрабюракрат Ван дэр Ліндэн і ўсё так нікуды не рухаецца, рэжым даволі спакойны, з абодвух бакоў гавораць пра інтэграцыю. Палітычны пройгрыш Пуціна ў нафта-газавай свары ажывіў надзеі непуцінскіх і контрапуцінскіх сілаў у Расеі ў барацьбе за ўладу. Выглядае на тое, што яны не супраць выкарыстаць у гэтай барацьбе Лукашэнку ў якасьці зьнешняга тарана (бо ўнутры ў Расеі нікога ў альтэрнатыву Пуціну няма, пуціністы ўсіх выдушылі). Лукашэнка пра гэта ведае. Рэальнай альтэрнатывай мог бы стаць ён сам. Для Беларусі зноў можа ўзьнікнуць вялікая і рэальная небясьпека, бо адновіцца гандаль Айчынай. Здаецца ўжо ўсе зразумелі, што за вышэйшую пасаду ў Крамлі гэтае шклоўскае няшчасьце Беларусі здасьць і Беларусь, і зямлю, і народ. Калі б авантура з аншлюсам сапраўды пачалася б (што ня выключана), то спыніць яе ўжо магла б толькі вайна, і беларусы да гэтага павінны быць падрыхтаваныя. За свабоду і за існаваньне трэба ваяваць. х х х Зьвяртаю вашу ўвагу на сымптаматычныя паводзіны лукашэнкаўскай псэўдаапазыцыі. Зьмянілася кан’юнктура дэмагогіі Эўразьвязу, гатовага ўжо супрацоўнічаць з “апошнім дыктатарам Эўропы”, як тут жа сваю гатоўнасьць да супрацоўніцтва зь “нелігітымным” Лукашэнкам засьведчыла і ягоная “апазыцыя”. Яны запрашаюць яго разам сьвяткаваць 25 Сакавіка – Дзень Незалежнасьці Беларусі. На поўным сур’ёзе нават ліст напісалі Лукашэнку, дзе заявілі, між іншым, што для іх 25 сакавіка і 3 ліпеня – адно і тое ж. У палітычна разьвітым грамадзтве пасьля гэтакага “апазыцыя” проста перастала б існаваць. Але паколькі гэта не апазыцыя, а імітацыя, кіч у палітыцы, то ці такое мы яшчэ ўбачым. Пакуль Масква і Брусэль даюць ім грошы – будуць адпрацоўваць любым спосабам. Тым ня менш нельга ім даваць блюзьнерыць на святой справе. Мітынг на плошчы Каліноўскага і іншыя мерапрыемствы 25 Сакавіка будзем праводзіць мы. І ня толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах Беларусі. Мусіць быць у гэты дзень таксама шэсьце і ўскладаньне кветак да помнікаў вялікім нацыянальным паэтам. Зянон Пазьняк 11/2/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |