Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дык хто ж хворы на «курыную слепату»?

Мiкола КАНАХОВIЧ, афiцэр у адстаўцы, г. Пружаны

Паважаная “Народная воля”, дазвольце выказаць думкi, якiя падзяляюць многiя мае землякi-пружанцы, людзi, што душой трывожацца за лёс Беларусi, прагнуць бачыць яе вольнай, незалежнай, багатай, паважанай ва ўсiм свеце.

Дык вось, нам добра памятаецца ўжо даўнi, але незабыўны артыкул Зянона Пазьняка “О русском империализме и его опасности”, апублiкаваны больш за дзесятак гадоў у тагачаснай “Народной газете”, галоўным рэдактарам якой быў вельмi паважаны спадар Iосiф Сярэдзiч. Тая публiкацыя лiтаральна ўскалыхнула грамадства, бы землятрус, атрымала шырокi розгалас. Праўда, гучна чулiся i абуральныя крыкi пракамунiстычных рупараў, апалагетаў учарашняга дня, зацятых працiўнiкаў дэмакратызацыi ў краiне. Яны, ледзь не трацячы прытомнасць, усчалi сапраўдны вэрхал, вiск, лямант: Пазьняк, цi бачыце, “абражае вялiкi рускi народ”, “хоча пасварыць нас са старэйшым братам”, без прывязкi да якога мы, беларусы, ну нiчагусенькi не вартыя.

Было дзiўна, што ў той раз’юшаны хор упляталiся i галасы некаторых нядаўнiх паплечнiкаў Зянона Станiслававiча. Нiякiх слушных контраргументаў нi ў кога не было — яны проста не разумелi яго прадбачлiвасцi. А мо нават i разумелi, але спалохалiся тады яшчэ нязвыклай мужнасцi i адвагi называць рэчы сваiмi iмёнамi i, глыбока аналiзуючы з’явы i факты, перакульваючы застарэлыя стэрэатыпы, выказвацца па самай сутнасцi, пераканаўча i доказна. I гранiчна чэсна, рэзка i прама.

Прайшоў значны прамежак часу, прынёс новыя рэалii. Але што мы назiраем сёння ў той Расii? На жаль, якраз тое, што прадбачыў, за папярэджанне аб чым падвяргаўся шалёным нападкам лiдэр Беларускага Народнага фронту. Нават “вяршкi” таго, што нам паказваюць па расiйскiх тэлеканалах, сведчаць: Расiя i сёння невыводна iмперская дзяржава з памкненнем любой цаной уладарыць на постсавецкай прасторы. А што тычыцца Беларусi, то — далучыць яе да сябе хоць асобнымi абласцямi. I гэтага многiя палiтыкi суседняй краiны не хаваюць.

Нiчога не змянiлася па сутнасцi i пасля аглушальнага нафтагазавага канфлiкту, якi напалохаў нават Еўропу бессаромным выкарыстаннем Расiяй сваiх энерганосьбiтаў у якасцi зброi палiтычнага ўцiску суседзяў. I хоць на нядаўняй (1 лютага) вялiкай прэс-канферэнцыi У.Пуцiн пра беларускiя “вобласцi” ўжо разлiкова-тактычна змаўчаў, але па-ранейшаму разважаў, бы нiчога i не здарылася, пра “Союзную державу”, “единую валюту” i ўсё ў тым жа духу. А непераўзыдзены ў дэмагогii i нахабстве “шчыры” сябра i ранейшы госць Аляксандра Рыгоравiча У.Жырыноўскi ад “вхождения Белоруссии в Россию шестью областями” перайшоў на новы фармат “братской союзной державы”: “Пусть входят единым Минским округом и делают то, что мы скажем!” — iстэрычна беснаваўся ён у тэлестудыi падчас НТБэшнай праграмы “К барьеру!”. I пры гэтым сыпаў у бок кiраўнiка Беларусi такiмi абразлiвымi мянушкамi, якiя я не бяруся паўтарыць.

Не раз i не два ў розныя часы папярэджваў З.Пазьняк наша грамадства аб небяспецы сляпога следавання ў фарватэры ўсходняй суседкi, арыентацыi выключна на яе рэсурсы, безагляднага злiцця ў абдымках з iмперыяй, якая стагоддзямi грунтавалася на прынцыпах усходняй дэспатыi. Але яго слушныя, пераканаўчыя артыкулы i публiчныя выступы, у тым лiку i ў Вярхоўным Савеце, аб неабходнасцi абачлiвай многавектарнай палiтыкi, аб тым, каб, ладзячы з Расiяй узаемавыгадныя добрасуседскiя стасункi, не завязвацца толькi на яе адну. I разгледзець магчымасць будаўнiцтва Чарнаморска-Балтыйскага калектара, пазбегнуць поўнай залежнасцi ад усходняй суседкi ў энергетычным (а значыць, i ў палiтычным) плане.

Ды толькi ўсё гэта прымалася ў штыкi, адмяталася з парогу, падымалiся на смех як “далёкае ад рэальнасцi”. Маўляў, у нас самiх жа нiчога няма, а Расiя нам ледзь не задарма “ўсё дасць”. Цяпер многiм з тых “вясёлых” крытыкаў, а галоўнае, усiм беларусам не да смеху. Гэта над iмi, над здаровым сэнсам смяялiся. Упартае ж глупства да дабра не даводзiць. Даводзiць да народнай бяды. I давяло…

11 студзеня гэтага года “Народная воля” змясцiла новы артыкул старшынi Кансерватыўна-Хрысцiянскай партыi Зянона Пазьняка на актуальнейшую тэму “Небяспека расiйскага фашызму”. Чытачы газеты атрымалi магчымасць зноў пачуць голас выдатнага палiтыка сучаснасцi, прагнозы якога, хоць ён не выдае сябе за аракула i не гадае на кафейнай гушчы, “чамусьцi” заўжды збываюцца. Упэўнены, ён сам быў бы вельмi рады памылiцца, але… Зноў, у каторы раз, на неабвержных фактах мусiць даводзiць пагрозу “злiцця” з дзяржавай, дзе на вачах, з ростам манаполiй мацнеюць парасткi нацызму: “разгортванне ксенафобii, этнiчныя чысткi, тэрарызм i сiстэма заказных забойстваў, стварэнне штучных прафашысцкiх арганiзацый (”казакi”, розныя партыйкi, “саюзы” i т.д.)”. Што, гэта не так?

Улада ў гэтай краiне належыць стаўленiкам драпежнага буйнога капiталу, якi прысабечыў незлiчоныя багаццi краiны (узгадайце хаця б транслiраванае па тэлебачаннi патрабаванне Пуцiна да свайго ўраду: “Вы обязаны непременно обеспечить защиту интересов российских компаний”. Заўважце, нi “народ”, нi “дзяржава” тут нават у рытарычным плане, для прылiку не згадваюцца. Усё ясна i празрыста — што, для каго i дзеля чаго… Магутныя алiгархiчныя карпарацыi хай тлусцеюць, народ гiбее, седзячы на “прыхватызаваных” нафце, золаце i ўсiм астатнiм, а дэмакратыя ўсё больш уцiскаецца… Беларусь жа патрэбна, па прызнаннi расiйскiх палiтыкаў, “для обеспечения стратегической безопасности России”.

Дык што — нам пазарэз трэба яднацца з такой дзяржавай? Хай кожны сам сабе дасць на гэта адказ. Я ж зноў спашлюся на аргументацыю Зянона Станiслававiча i прапаную тым, хто зможа i пажадае, прывесцi свае рэзоны.

“Небяспека найперш у тым, — пiша ён, — што гэтая старая-новая расiйская палiтыка непасрэдным чынам закранае i насоўваецца на Беларусь. Сутнасць яе стратэгii — знiшчэнне беларускай нацыi. Пачалi з сiмвалаў. Цяпер дабiваюць ужо нацыянальную школу i паслядоўна вынiшчаюць мову, iдзе нечуваная алкагалiзацыя беларускага насельнiцтва.

…У iснуючым становiшчы грамадства без спелай нацыянальнай свядомасцi практычна цалкам безабароннае перад фашыстоўскай чужынскай палiтыкай… Павiнна быць iдэйная i духоўная база, стоячы на якой людзi могуць супрацьстаяць расiйскаму фашызму i не дадуць яму захапiць Беларусь”.

Цалкам згодны. Галоўнае апiрышча ўсiх, хто стаiць за вольную, незалежную, шчаслiвую Беларусь — Нацыянальная iдэя. Для мяне, маiх сяброў i, спадзяюся, многiх сумленных грамадзян у тым няма нiякага сумневу. Але, вiдавочна, знаходзяцца i такiя, хто, сам хворы на “курыную слепату”, вiнавацiць лiдэра КХП—БНФ у нiбыта “адарванасцi ад рэальнасцi”, у “няведаннi” таго, што адбываецца ў Беларусi. Некаторыя з iх далi, як iм здаецца, рашучы “адлуп” аўтару артыкула “Небяспека расiйскага фашызму” ў тым жа нумары “Народнай волi”. Прычым у кампанii каментатараў-дэмакратаў — палiтычных i грамадскiх дзеячаў Таццяны Ванiнай, Уладзiмiра Лабковiча, Валянцiна Голубева, Валерыя Ухналёва апынуўся i небезвядомы “звышдэмакрат”, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Сяргей Касцян.

Лiчу, рэдакцыя правiльна зрабiла, прадаставiўшы магчымасць дзеля шматколернасцi палiтры выказацца розным палiтыкам, данесцi да чытачоў iх погляды, довады. Але… На жаль, нiякай “шматколернасцi” не атрымалася. Што “лiбералы-дэмакраты”, што “палатнiк” дружненька накiнулiся на З.Пазьняка, навешваючы на яго даўно знаёмыя, але беспадстаўныя шыльды непалiтыка, якога, маўляў, i не варта каментаваць. Але ж каментуюць: “Не ўяўляе”, “Не разумее”, “Не ведае”… Больш за тое, некаторыя “каментатары” (Т.Ванiна, напрыклад) не пасаромелiся замест аргументаў кiдаць у бок апанента каменнi абразлiвага, “уласнаручнага” медыцынскага дыягназу — за што, мiж iншым, у нармальнай краiне любы грамадзянiн, не толькi кiраўнiк дзяржавы, можа патрабаваць i дабiцца судовай сатысфакцыi. Але З.Пазьняк зараз сапраўды далёка (у фiзiчным сэнсе) ад Беларусi, i абражаць яго можна колькi заўгодна, у юрыдычным плане нiчым пры гэтым не рызыкуючы. Пра маральнасць жа такiх абвiнавачанняў гаварыць не варта — яна выстаўлена напаказ самiмi аўтарамi.

Калi верыць iм, дык З.Пазьняк нiбыта пераказвае тое, што зараз гавораць на Захадзе. А, маўляў, палiтыка Расii ў дачыненнi да Беларусi — ну ледзь не белая i пушыстая. На Беларусь яна i не думае квапiцца, гэта ўсё прыдумка Пазьняка…

Але дзе ж аргументы i факты? Ну хоць адзiн-аднюсенькi! Няма. Замест iх — пустое перамолванне узятых са столi слоў. Якая, скажыце, патрэба Зянону Станiслававiчу паўтараць тое, што кажуць сёння на Захадзе”, калi з самага пачатку ён паслядоўна i доказна пераконвае ў тым, ад чаго многiя палiтыкi i ў Беларусi, i на Захадзе раней папросту адмахвалiся? Калi вы, паважаныя апаненты, самi “не ў курсе” i “не ў тэме” цi разлiчваеце на спрэс недасведчаную, цёмную публiку, то поза унтэр-афiцэрскай удавы, прабачце, якраз для вас.

Сёння ўжо (праўда, цягам ажно дванаццацi незваротна страчаных для Беларусi гадоў) кiраўнiк дзяржавы, якога цяжка западозрыць у большай, чым ваша, прыхiльнасцi да стваральнiка Беларускага Народнага фронту, нарэшце ўсвядомiў i хоцькi-няхоцькi мусiў прылюдна прызнаць: так, мы зрабiлi ў сваёй палiтыцы вялiкую памылку, абапiраючыся толькi на адно, расiйскае крыло. Трэба шукаць альтэрнатыўныя крынiцы энергетычных рэсурсаў, адкрываць для сябе больш шырокi свет, развiваць з iм эканамiчныя кантакты.

Можна толькi ўявiць, як нялёгка было Аляксандру Рыгоравiчу вымаўляць словы аб краху ранейшай знешнепалiтычнай арыентацыi: “Мы молились на Россию, а она набросила нам петлю на шею”, — так бы мовiць, адплацiла за сляпую вернападданасць.

Ды хiба можна было чакаць iншага ад iмперскай палiтыкi суседняй дзяржавы? Цi не ад такога зыходу, пры недальнабачным курсе нашага кiраўнiцтва, засцерагаў на працягу многiх год Зянон Станiслававiч? Пачуць бы яго, “непалiтыка”, — i краiна была б ужо далёка наперадзе ва ўсiх сэнсах! Не пачулi, зрабiўшы тым адчувальны ўрон краiне. Некаторыя ж нашы “дэмакратычныя” дзеячы, па ўсiм вiдаць, заклапочаны больш уласнымi амбiцыямi, чым лёсам Бацькаўшчыны, не чуюць i зараз. I, папракаючы З.Пазьняка нiбыта за адарванасць ад Беларусi, самi не бачаць i не разумеюць, што дзеецца ў iх пад носам i вакол, усё пазiраюць у бок Масквы. Едуць туды то на “агледзiны”, то за маральнай (а можа, не толькi маральнай?) падтрымкай. А дзеля чаго? Як быццам можна прывезцi мяхi з дэмакратыяй аднекуль нават з таго месца, дзе яна ёсць. На што ваша спадзева, шаноўныя? Цi ёсць рэальны шанц разлiчваць на элiту iмперскай Расii ў дэмакратызацыi Беларусi? Нядаўна Пуцiн выказаўся ясней яснага наконт таго, што даўно ўжо было сакрэтам палiшынеля (а для нашай “дэмакратычнай” апазiцыi, пэўна, сакрэтам застаецца i зараз): маўляў, мы (расiйскае кiраўнiцтва) не хаваем, што многамiльярднымi доларавымi ўлiваннямi падтрымлiвалi А.Лукашэнку, у тым лiку i падчас апошнiх прэзiдэнцкiх выбараў.

Вось цана вашым ружовым мроям наконт таго, што беларускiм дэмакратам “Россия поможет”.

Упэўнены: як бы вонкава нi мянялася тактыка i рыторыка “старэйшага брата” ў дачыненнях да “сiнявокай сястры”, стратэгiя застаецца ранейшай: не дапусцiць сапраўднай незалежнасцi Беларусi. Вось ужо i галоўны камунiст Расii Г.Зюганаў — пасланцом Расiйскай думы — прымчаўся ў Мiнск, за iм — апантаныя аб’яднальшчыкi А.Праханаў i Д.Рагозiн, каб неяк улагодзiць Аляксандра Рыгоравiча, падмацаваць яго iмпэт на ранейшы “саюзны” курс. I, здаецца, намазолiўшыя вушы спевы пра “один народ”, “многовековую историческую общность”, “союзную державу”, якая (вось толькi б яшчэ Украiну ў гэты хаўрус зацягнуць!) можа ўзвысiцца над усiм светам, не выклiкалi пярэчання ў высокага беларускага суразмоўцы. “Если мы не бежим теперь оголтело в Россию, — патлумачыў ён сваю сённяшнюю пазiцыю, — то только потому, что Россия этого не хочет”. Ну, а калi захоча — скажам, паманiць прывiдам троннай цi калятроннай “саюзнай” пасады? Тады што, мы зноў можам вярнуцца да “оголтелости” ў неразважных iнтэграцыйных гульнях?

Не, над незалежнасцю краiны, за якую ахвярна змагалiся многiя пакаленнi беларусаў, небяспека яшчэ не мiнула. За яе i нам трэба змагацца. Гэта галоўная каштоўнасць, без якой немагчымы свабода, дэмакратыя, росквiт Бацькаўшчыны. Так, гэта няпросты шлях, шлях доўгай, карпатлiвай i ўсвядомленай працы па абуджэннi ў нашых людзях сапраўднага патрыятызму — праз Беларускую нацыянальную iдэю, прыхiльнасць i любоў да роднай мовы, гiсторыi, культуры, iмкненне зрабiць усё, каб мы маглi ганарыцца сваёй Айчынай. Перамогу дабра нельга нi прывезцi ў мяхах, нi прынесцi на штыках — яна павiнна выспець, адбыцца спачатку ў чалавечых душах.

Так думаю я, звычайны абывацель з далёкай ад сталiцы глыбiнкi, але абывацель (у сэнсе не палiтык, не нейкi дзеяч), неабыякавы да лёсу сваiх дзяцей i ўнукаў, маёй зямлi. Так лiчаць i мае аднадумцы, а iх не так ужо i мала, хоць, прызнаю, пакуль не абсалютная большасць. Нам усiм востра нестае арганiзаванасцi, iнфармаванасцi, беларускага асветнiцтва. Вось тут — годнае i шырокае поле дзейнасцi для нашай апазiцыi — гуртаваць прыхiльнiкаў дэмакратычных перамен дзеля адраджэння незалежнасцi Беларусi на грунце духоўных каштоўнасцяў, перададзеных нам продкамi.

А чым насамрэч займаецца наша апазiцыя? Не буду ацэньваць яе дзейнасць у цэлым, хоць маю на гэта права як грамадзянiн (магчыма, самае галоўнае, iстотнае схавана за кадрам, засакрэчана ад народа i “ворагаў”?). Але па тым, што кажуць некаторыя апазiцыйныя дзеячы на старонках шаноўнай “Народнай волi”, можна зрабiць выснову: больш за ўсё iмпэту яны аддаюць ўнутрыпартыйным разборкам, валтузнi вакол “майкi лiдэра”, мiжсабойным “шлюбам i разводам”, цьмяным абяцанням “распрацаваць новы план аб распрацоўцы новага плана…” i г.д. Адзiн з iх публiчна хвалiцца, што пад сцягам яго сталiчнай партыйнай суполкi ўжо “ажно” 60—70 актыўных сяброў (i гэта амаль у двухмiльённым горадзе!), i што гэтая “сiла” ўжо заявiла пра сябе ў мясцовых выбарах. Нiчога, праўда, што з абсалютна нулявым вынiкам… Другi, не нацешыўшыся бясконцымi паразамi ў папярэднiх выбарчых кампанiях па драконаўскiх правiлах улады, будуе манiлаўскiя пражэкты на выбары будучыя. Трэцяя, парыруючы папрок у несфармаванасцi нацыянальнай свядомасцi многiх дэмакратычных лiдэраў, адказвае па схеме вядомага дыялога старой вяскоўкi з глухой суседкай: “Здарова, кума!” — “На рынке была!..” Чацвёрты завярае, што паколькi “збольшага ўсе сур’ёзныя суб’екты ў беларускай палiтыцы выступаюць у падтрымку незалежнасцi Беларусi”, то… “гэтае пытанне ўжо нават нiкiм не абмяркоўваецца”. Згодзен — не абмяркоўваецца. А трэба, каб гучала штодня,i не толькi ў партыйных кулуарах, а было звернута да ўсiх грамадзян краiны. Бо гэта пытанне жыцця i смерцi без усялякага перабольшання.

Калi, скажыце, гэтай гарачай, найактуальнейшай тэме была прысвечана масавая грамадская акцыя? Так, iдуць размовы аб святкаваннi недалёкага ўжо Дня Волi (незалежнасцi) 25 сакавiка. А чаму на працягу цэлага года ўпушчаны, не падтрыманы i не развiты ўздымны духоўны патэнцыял Плошчы ў сакавiку-2006? Чаму не ладзяцца шматлюдныя мiрныя пратэсты супраць расправы з вашым жа паплечнiкам А.Казулiным, якi пакутуе ў турме? Як i ў падтрымку беларускай мовы i культуры, загнаных уладамi ў цёмны кут, а таксама незалежнiцкай прэсы — той жа “Народнай волi”, якую, у парушэнне закона, душаць усiмi сродкамi i сiламi?

Шмат яшчэ “чаму?” можна сказаць, яны — на языку ў многiх грамадзян краiны. Але таму-сяму з вас, дэмпалiтыкi, проста няма калi займацца патрэбнай справай: трэба ж падкiдваць дровы ў касцёр нязводных мiжусобiц з-за таго, хто сярод вас “самы галоўны”. Ды яшчэ палiваць брудам — цi не з рэўнасцi? — мужнага, непахiснага палiтыка-патрыёта, мысляра i празорцы, сэрца якога балiць за Беларусь i б’ецца дзеля Беларусi. Толькi заплямiць яго аўтарытэт, намагаючыся гэтым падвысiць свой, нi ў кога не атрымлiваецца. Смешная, прабачце, дурнота, шаноўныя, кажу вам гэта ў вочы.

Разумею, вам не пад густ горкая праўда, якую гаворыць Зянон Пазьняк, трапна заўважаючы: “…людзi, якiя iдуць у беларускую палiтыку, не бачачы, не разумеючы, i не хочучы разумець, хто i чаму знiшчае беларускi народ, гэтыя людзi, як правiла, прыносяць шкоду Беларусi i асабiста сабе. Слепата ёсць слепата”. Як у ваду глядзiць. Пэўна, i сапраўды “большое видится на расстояньи”.

Кожны, хто, як Зянон Станiслававiч, зычыць шчасця Радзiме, той сэрцам адгукаецца на яго голас. Ён даносiцца здалёк, але мы яго добра чуем. Ён дае нам магутную духоўную падтрымку, веру ў будучыню Бацькаўшчыны, якую нiхто не абаронiць, акрамя нас самiх.

Газэта “Народная Воля”, 16.02.2007 г.

20/2/2007 › Навіны, Аналітыка


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2007
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024