Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (9-13 лютага 2007 г.)

Аўстрыя ня хоча расейскіх алкаголікаў. 9 лютага на расейскіх тэлеканалах забілі трывогу. Папулярныя аўстрыйскія горналыжныя курорты і міністэрства турызму Аўстрыі заявілі аб усталяваньні квоты на “отдыхаюшчіх” з Расеі. У будучым у гэтых месцах іх павінна быць ня больш за 10% ад агульнай колькасьці турыстаў. Цяпер гэты адсотак складае больш за 50%. Аднак, гэта ня значыць, што расейскія рабочыя, сяляне і акадэмічная інтэлігенцыя масава езьдзяць на лыжах у аўстрыйскіх Альпах. Не, проста кліенты з цывілізаваных краінаў больш не прыяжджаюць у Аўстрыю. Засталіся толькі “русскіе ребята” (крамлёўцы, лубянцы, кілеры, злодзеі, мафіёзы), якія швыраюцца пачакамі крывавых даляраў, але здолелі напалохаць усіх астатніх эўрапейцаў сваім пьянствам, хамствам і агрэсіўнасьцю (яны проста паводзяць сабе “как дома”). Аўстрыйцы палічылі за лепшае адмовіцца ад пьяных рускіх кодлаў і вярнуць сваю добрую славу камфортных зонаў адпачынку. Яны ўмеюць глядзець у будучыню і падлічваць страты на фоне цяперашніх нібыта шалёных прыбыткаў на ўсходніх алкашах. Эх, як замітусілася Масква! У той жа дзень па расейскіх тэлеканалах пачалі трансляваць нейкія аўстрыйскія тэлефонныя галасы пра тое, што “усё гэта не так, квоты ня будзе, мы рады бачыць у сябе расейскіх турыстаў…” Расейцы б маўчалі ў хустачку пра аўстрыйскую квоту, але пра гэта пачалі ўжо паведамляць ангельскія газэты (вось вам за атамную вайну ў цэнтры Лёндана). Цяпер маскоўскі афіцыёз (і ня толькі з турыстычнай індустрыі) актыўна выкручваецца і блытае сьляды. Але няма куды дзявацца. Пасьля нядаўняй шумнай паліцэйскай аблавы ў французкім Куршавэле, дзе спэцназ заваліў на падлогу нарыльскага мільянэра і віцэ-старшыню Маскоўскай Думы, “зачыстка” расейцаў на заходніх курортах працягваецца. Эўрапейцы стаміліся ўжо ад дэсанту маскоўскіх, піцерскіх і сібірскіх гунаў.

12 лютага ў падмаскоўным мястэчку Балашыха зноў загінулі беларускія рабы-“гастарбайтэры”. На адным з прадпрыемстваў пачаўся пажар у падсобцы. Двое беларусаў згарэлі зажыва, яшчэ адзін цяжка паранены. Зразумела, што беларусы жылі ў гэтай падсобцы і сталі ахвярамі нечалавечых умоваў існаваньня. Крывавае жніво маскоўскага рабства працягваецца.

Пуцін прыляцеў 12 лютага ў Саудаўскую Аравію. Саудаўцы павезьлі экзатычнага госьця ў фальклёрную зону. Далі яму ў руку шабэльку. Дробны лубянскі палкоўнік выканаў разам з ансамблям бэдуінскай самадзейнасьці нейкі ваяўнічы танец. Успомніўся непаўторны Ельцын, які апантана калаціў па барабанах у Японіі і, ўпіўшыся шнапсу, дырыжыраваў вайсковым аркестрам у Боне. Але былі і сур’ёзныя старонкі гістарычнага візыту ў Аравію. Пуцін шмат і нават без паперкі прамаўляў пра “багаты расейскі досьвед злучэньня ісламскай і хрысьціянскай культураў”, пра “дружбу народаў” і ягоную павагу да ісламскай традыцыі. За сабой крамлёўскі начальнік вадзіў паўсюль прэзыдэнта Татарстана Мэнцеміра Шайміева. Цяпер ужо вядома, што падпісаная нядаўна “адмысловая дамова” аб падзеле паўнамоцтваў паміж Масквой і Казаньню прадназначалася на самой справе беларусам. У выніку правалу чарговай спробы Крамля навязаць нашаму народу разам з мясцовымі выбарамі антыканстытуцыйны рэфэрэндум “аб канстытуцыйным акце” падрыхтаваны тэкст “акту” завіс у паветры. Вось яго і падсунулі татарскай аўтаноміі. Паводле “адмысловай дамовы” з Масквой татарам застаюцца ў асноўным дэкаратыўныя паўнамоцтвы ў маскоўскай імпэрыі (якраз гэта рыхтавалася нам). Але вернемся да Пуціна ў аравійскіх пясках. Ён так тэмпэрамэнтна прызнаваўся ў любові да мясцовай традыцыі, што станавіўся ўсё больш падобным на германскага імпэратара Вільгельма ІІ. На прыканцы 19-га стагоддзя германец праехаў па шэрагу мусульманскіх краінаў Афрыкі і Азіі, пераконваючы аўтахтонаў, што ён ёсьць абаронцам Ісламу. А. Гітлер на Усход ня езьдзіў, але настойліва паўтараў тое ж самае. Ні да чаго добрага гэта не прывяло.

13 лютага была Іарданія. Малады кароль Хусэйн падарыў “в безвозмездное пользованіе” Расеі адзін гектар зямлі. Архэолягі сцьвярджаюць, што менавіта на гэтым месцы быў хрышчаны ў рацэ Іардане Хрыстос. Але чаму гэты легендарны лапік зямлі павінен належаць расейцам? Пуцін зноў казаў камплімэнты, сыпаў з паперкі ўсходнімі мудрасьцямі. Сказаў пра Палестыну: “Палестына цяпер – гэта цягнік, які ідзе правільнай дарогай”. Гэта мы зразумелі ў апошнія дні. Як толькі палестынскія групоўкі падпісалі ў Эр-Рыядзе замірэньне і спынілі братазабойчыя закалоты на тэрыторыі аўтаноміі, літаральна на наступны дзень ерузалімскія палестынцы схапіліся біцца з ізраільскай паліцыяй каля мячэці Аль-Акса. Лубянскі “вагонаважаты” не дае спакойнага жыцьця народам, правакуючы нянавісьць і кроў.

Расейскія тэлеканалы ўрэшце пачалі камэнтаваць справу “сэнатара Вавілава”. Просьба ня блытаць гэтага героя фэльетонаў са знакамітым навукоўцам М. Вавілавым, які выводзіў новыя гатункі збожжа. “Сэнатар” вызначыўся бязьмежнай вынаходлівасьцю ў вывядзеньні новых і новых грошай. А. Вавілаў “в поте ліца” служыў віцэ-міністрам фінансаў РФ, пераседзеў у сваім крэсьле пяцёх міністраў. Яшчэ ў 1999 г. ён арганізаваў віртуозную трансакцыю з “Аэрафлотам”. Імпэрская казна выдзеліла вялікія сумы на мадэрнізацыю гэтай авіякампаніі. Вавілаў прымусіў фінансістаў перавесьці грошы ў адзін банк, потым у наступны, а потым стаў дырэктарам узбагачанага стартавым капіталам банка. “Аэрафлот” не атрымаў ні капейкі. Шкада, што Пуцін цяпер не ў Кітае. А то б яму распавялі там, як на пачатку кітайска-японскай вайны 1894-95 гг. імпэратар Паднябеснай загадаў накіраваць супраць японцаў магутны флёт. Аднак, чыноўнікі даўно скралі грошы, караблей не было. Толькі на беразе ляжалі прадназначаныя для суднаў гарматы… Потым Вавілаў выкупіў па неўжытковай цане нафтавыя радовішчы ў Ненецкай акрузе (туды Крэмль зьбіраецца накіраваць беларусаў з “саюзнай дзяржавы”), а потым перапрадаў іх з агромністым наварам. І г.д., і г.д. Днямі Савет фэдэрацыі РФ будзе галасаваць па пытаньню пазбаўленьня Вавілава дэпутацкай недатыкальнасьці (раней пра ягоныя справы ніхто, аказваецца, не здагадваўся). Але “Сэнатар” ужо схаваўся за мяжой, умацоўвае заходнюю сістэму сваімі капіталамі. Вось такія “Рогі і копыты”…

Янка Базыль

23/2/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2007
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024