Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сёньня ва ўрочышчы Курапаты актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ правялі першую сёлета талаку. У ёй узялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. kurapaty-3103.doc [расповед + здымкі, 630 кб] Паводле Радыё “Свабода” 31/3/2007 › Навіны Зянон Пазьняк: “Такіх прыкладаў у хрысьціянскай гісторыі яшчэ не было” Намесьнік начальніка упраўленьне ўнутраных спраў Менаблвыканкаму спадар Шутаў заявіў грамадзкасьці, што міліцыя “забясьпечыць кругласутачную ахову комплексу Курапаты на бязвыплатнай аснове ня мае магчымасьці” і прапанаваў за ахову Курапатаў плаціць. Словы міліцэйскага начальніка камэнтуе па тэлефоне з Нью-Ёрку першаадкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк. 31/3/2007 › Навіны Факты і падзеі (27-28 сакавіка 2007 г.) Беларусы адмаўляюцца ўдзельнічаць у расейскай папсе. 27 сакавіка лепшы беларускі клюб па хакею на траве “Будаўнік” паведаміў, што адмаўляецца ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад назовам “адкрыты чэмпіянат Расеі па хакею на траве”. 30/3/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (23-26 сакавіка 2007 г.) 23 сакавіка Вярхоўны суд РФ ліквідаваў Рэспубліканскую партыю Расеі. Прычыны, вядома, фармальныя. А як дынамічна ўсё пачыналася на пачатку 1990-х. “Бдітельные органы” знайшлі недзе ў Сібіры маладога і імпэтнага дэпутата Лысенку. 28/3/2007 › Актуаліі 27 сакавіка ў Мёрах родныя і сябры разьвіталіся з Алесем Юршэвічам. Гэта быў адзін з самых актыўных удзельнікаў Саюзу беларускіх патрыётаў — паваеннай падпольнай моладзевай арганізацыі, якая ставіла на мэце супраціў русіфікацыі і стварэньне незалежнай Беларусі. 27/3/2007 › Навіны Беларускія патрыёты адзначылі найвялікшае нацыянальнае сьвята – Дзень Волі – у цэнтры сталіцы. А 12:00 людзі сабраліся ў сквэры насупраць Вялікага тэатра опэры і балета. 25/3/2007 › Навіны Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі! Дарагія землякі, паважаныя беларусы! Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам Днём Незалежнасьці! Мінула ўжо 89 гадоў з таго часу, калі была адноўлена незалежнасьць Беларусі, але значэньне і асэнсаваньне гэтай падзеі павялічваецца з кожным днём. Небясьпека над незалежнасьцю Бацькаўшчыны вяртае нас у пачатак. 25/3/2007 › Навіны Зянон Пазьняк: Я перамог, і гэтага мне ня могуць дараваць Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк – госьць “Начной Свабоды” напярэдадні сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка. 24/3/2007 › Навіны Пасьля замоўчваньня і дэзынфармацыі з боку афіцыйнай ўлады беларускае грамадзтва ўрэшце даведалася аб трагедыі, што здарылася 23 сакавіка ў далёкай афрыканскай краіне. 24/3/2007 › Навіны Факты і падзеі (17-19 сакавіка 2007 г.) 17 сакавіка кіраўніцтва ЗША паведаміла пра запросіны Грузіі і Украіне, а таксама некалькім іншым былым “сацкраінам” на ўступленьне ў НАТО. 23/3/2007 › Актуаліі Сёння, 22 сакавiка, на адной з самых ажыўленых вулiц Берасця мiнакi абаранiлi дэмакратычнага актывiста ад беспадстаўнага затрымання міліцыяй. 22/3/2007 › Навіны Дарагія суайчыньнікі, беларусы! Таварыства беларускай культуры ў Літве віншуе Вас з самым вялікім нацыянальным сьвятам беларусаў - Днём Волі, з 89 гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гераічны подзьвіг нашых продкаў, за які на працягу дзесяцігодзьдзяў змагаліся і гінулі лепшыя Сыны і Дочкі нашага народу, прывялі да стварэньня Незалежнай Беларускай Рэспублікі, якая абавязкава стане свабоднай, дэмакратычнай, эўрапейскай дзяржавай. Рада Таварыства беларускай культуры ў Літве 22/3/2007 › Навіны Псэўдаапазыцыйны шабас набірае абароты На платах і сьценах сталіцы апошнімі днямі нехта расклейвае налепкі пра “день едінства 25 марта”. На некаторых з налепак паказаны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг побач са шматай БССР-РБ. Геральдычны абсурд мае на мэце поўную дэзарыентацыю беларусаў. 15/3/2007 › Навіны Факты і падзеі (11-12 сакавіка 2007 г.) 11 сакавіка ў шэрагу рэгіёнаў Расеі адбывалася выбарчая камэдыя. Набраўшыся фальсіфікатарскага досьведу ў РБ, крамлёўцы зьдзейсьнілі “элегантную перамогу” пуцінскіх сілаў на рэгіянальных выбарах. Усе заходнія СМІ адзначылі надзвычайную пасіўнасьць расейскага электарату, нават у Пецярбурзе, “горадзе Пуціна”. 15/3/2007 › Актуаліі Зянон Пазьняк: „Пераварот супраць Беларусі цалкам рэальны” „Пераварот супраць Беларусі цалкам рэальны,” – лічыць Зянон Пазьняк. Такое меркаваньне лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ выказаў падчас выступу ў Варшаўскім унівэрсытэце. 13/3/2007 › Навіны Наш грунт – Беларуская Салідарнасьць Ёсьць некалькі зьяваў у палітыцы да разгортваньня якіх (незалежна ад нас) мы павінны быць ідэалягічна падрыхтаванымі. Найперш, гэта ўдзел Лукашэнкі ў палітычнай барацьбе ў Расеі на баку антыпуцінскіх сілаў. Імпэрцы самы ўцягваюць яго ў гэтую палітыку. Можна прадбачыць завастрэньне асабовых канфліктаў. 11/3/2007 › Навіны Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 11 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 11/3/2007 › Навіны Факты і падзеі (5 сакавіка 2007 г.) 5 студзеня чарговы крамлёўскі Мюнхаўзэн публічна ўсеўся на гарматнае ядро. Камандуючы дальняй авіяцыяй Расеі генэрал Ігорь Хворов (якое выразнае прозьвішча!) выканаў перад журналістамі ў Маскве вельмі папулярную апошнім часам пантаміму пад назовам “Маханьне кулаком у бок Захаду”. 10/3/2007 › Актуаліі Прыйшоў адказ з пракуратуры на заяву Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту прызнаньня Лукашэнкі аб фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19–га сакавіка 2006 г. Камэнтару гэты адказ, як кажуць, не падлягае, але як дакумант “часу” вельмі характэрны. (Ніжэй публікуецца). Машына рэжымнай юстыцыі адмаўляецца працаваць. 10/3/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь Факты і падзеі (1-3 сакавіка 2007 г.) Французкія СМІ доўга замоўчвалі факт удзелу ў выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі лідэра французкіх нацыяналістаў Лё Пэна. Але дзявацца няма куды. Са страхам цяперашні эстэблішмэнт краіны ўспамінае мінулыя выбары, калі Лё Пэн заняў другое месца і ледзь не перамог на выбарах. 6/3/2007 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |