Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Працяг тэмы) Мінуў месяц пасьля нафта-газавай сваркі пуцінскага рэжыму з Лукашэнкам. Палітычны пройгрыш Пуціна ў нафта-газавым канфлікце ажывіў надзеі непуцінскіх і контрапуцінскіх сілаў у Расеі ў барацьбе за ўладу. Выглядае на тое, што яны не супраць выкарыстаць у гэтай барацьбе Лукашэнку ў якасьці зьнешняга тарана (бо ўнутры ў Расеі нікога ў альтэрнатыву Пуціну няма, пуціністы ўсіх выдушылі). Лукашэнка пра гэта ведае. Рэальнай альтэрнатывай мог бы стаць ён сам. (Нядаўна – пасьля “візітаў” у Менск Зюганава, Рагозіна, Праханава і інш. – у Расеі адчынілі нават старонку ў Інтэрнэце –“Лукашэнка 2008”, дзе прапагандуюць яго на … прэзыдэнта РФ). Для Беларусі такім чынам зноў можа ўзьнікнуць вялікая і рэальная небясьпека, бо адновіцца гандаль Айчынай. Спэцыфіка рускага гэбізму і канкрэтная сітуацыя, што склалася пасьля правалу яднаньня з Лукашэнкам на ўмовах Пуціна, паказваюць, што Пуцін і ягонае асяроддзе павінны шукаць іншыя мэтады, каб захаваць уладу. Самы просты, правераны і магчымы варыянт для Пуціна – гэта трэці тэрмін прэзідэнцтва (калектыўныя лісты “расіян”, прадпрыемстваў, рэгіёнаў з патрабаваньнем “паслужыць” Расеі” і г. д.) Другі магчымы варыянт можа здасца нечаканым, але дапушчальны, тым больш, што расейскія спэцслужбы маюць тут вялікі вопыт і практыку, адчуваюць сябе як рыба ў вадзе. Маецца на ўвазе зьмяшчэньне Лукашэнкі і стаўленьне новай марыянеткі шляхам змовы і перавароту. На магчымасьць такіх дзеяньняў ужо зьвярнуў увагу Валеры Костка ў нядаўнім сваім артыкуле зьмешчаным у сеціве (“Цугцванг у цэйтноце”). Гэты варыянт падзеяў вельмі небясьпечны для дзяржаўнасьці Беларусі, таму што (калі не пачне супраціўляцца народ) пацягне наўпрост інкарпарацыю краіны ў імпэрыю. Што рабіць беларусам калі крамлёўцы пачнуць у нас сваю любімую і правераную тактыку – прамаскоўскі пераварот пад сьцягам барацьбы з дыктатурай? Дзеля магчымасьці такога роду перамены ўлады і зьмены сатрапаў, расейскі гэбізм стварае ў краінах свае прамаскоўскія (дэмакратычныя, рэвалюцыйныя, левыя, канструктыўныя, рэгіянальныя, радыкальныя, і т.п.) кіруемыя апазыцыі. Беларусам трэба разумець, што так званая “аб’яднаная дэмакратычная апазыцыя”, створаная ў Беларусі Гансам Вікам і КГБ – гэта не альтэрнатыва прамаскоўскаму рэжыму, а альтэрнатыва беларускаму нацыянальна-дэмакратычнаму Адраджэньню. Да ўлады ў Беларусі ў гэтай сітуацыі такія “апазыцыянеры” ня прыйдуць (бо не дзеля гэтага іх сабралі), але могуць падтрымаць патрэбную Маскве перамену ўлады, якая ліквідуе кіраваньне Лукашэнкі. Менавіта на гэтым (ліквідацыя кіраваньня Лукашэнкі) зацыклена іхняя “апазыцыйная” “ідэалёгія”. Зрэшты ў сваіх паводзінах, як сьведчыць практыка, яны ня ёсьць самастойнымі. (Тут я зраблю невялікую дэгрэсію. Зьвяртаю увагу на “дробязь” — на двухсэнсоўнае выкарыстаньне слова “перамена” (якое падкідваюць звычайна моладзі). Гэта прыклад таго што масавае палітычнае змаганьне ня церпіць неакрэсьленасьці і эўфемізмаў.) Пазыцыя падтрымкі перавароту дала б повад маскоўскай прапагандзе палітычна апраўдаць пераварот і заблытаць беларускае грамадзтва. Абсадка ўлады ў Беларусі сваімі людзьмі, ліквідацыя “шкодных элемэнтаў” і хуткі аншлюс пад выглядам стварэньня “саюзнай дзяржавы” сталася б ужо справай кароткага часу і абкатанай імпэрскай тэхнікі. Трэба разумець выразна, цьвёрда і адназначна, што ў выпадку разгортваньня такога сцэнару, беларусы і ўсе нацыянальна-дэмакратычныя сілы не павінны прызнаваць і падтрымліваць ні дыктатара, ні прамаскоўскі пераварот у асяроддзі дыктатуры. Гэта перамена ў межах аднае зьявы, дзеля мэтаў гэтае зьявы. Нават расейская літаратура асэнсавала сутнасьць такой расейскай палітыкі (“ народ безмолвствует”, калі хто памятае). Па вялікаму кошту тут была б не перамена, а перагрупоўка сілаў прамаскоўскай улады супраць свабоды і незалежнасьці Беларусі. Беларускае нацыянальна-дэмакратычнае Адраджэньне павінна разгортваць у гэтай сітуацыі сваю антыімперскую сілу. Паўтаруся, гэтыя мае развагі, выкліканыя артыкулам В. Косткі, нельга разглядаць як выказ нейкіх вядомых плянаў нейкіх групаў, ці сцьвярджэньне аб падрыхтоўцы нейкіх пэўных падзеяў. Тут просты погляд на магчымасьці таго, чаго нашае грамадзтва дакладна не перажывала, але што гіпатэтычна можа здарыцца пры зьбегу абставінаў. Людзі, хаця б у агульных рысах, мусяць наперад асэнсоўваць свае паводзіны ў верагодных падзеях, каб мець пазыцыю і ведаць што трэба рабіць. Зянон Пазьняк 11 – 25 лютага 2007 г. 4/3/2007 › Навіны, Аналітыка |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |