Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 11 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. З дакладам выступіў таксама сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні ў Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. У дакладзе прагучала інфармацыя аб становішчы ў Беларусі і сьвеце. Ужо на працягу шэрагу месяцаў заходнія СМІ і палітычныя колы даволі адэкватна камэнтуюць падзеі ў Расеі, вызначаюць імпэрскі агрэсіўны характар палітыкі Крамля, раскрываюць антыдэмакратычную сутнасьць лубянскага кіраўніцтва імпэрыі. Няма ўжо заклікаў да беларускага народу “ісьці да дэмакратыі праз дэмакратычную Расею”. Увага цэлага сьвету зьвернута на праблему “трэцяга тэрміну” Пуціна. Некаторыя нават бачаць ролю рэжыму Лукашэнкі ў гэтай імпэрскай гульні. Для нас важна зразумець, што разам з рэжымам у імпэрскую гульню ўцягнута таксама й грантаўская прамаскоўская псэўдаапазыцыя. Ужо на працягу некалькіх тыдняў псэўдаапазыцыянэры заклікаюць да нейкага сумеснага з антыбеларускім рэжымам “дня белорусского едінства”, да сумеснага сьвяткаваньня 25 Сакавіка. Нашу сьвятую дату аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці ў 1918 годзе блытальнікі хацелі б зацерці, заблытаць і ператварыць у рэжымны абсурд. Патрыёты Беларусі ня пойдуць сьвяткаваць Дзень Волі ані з антыбеларускім рэжымам, ані з прамаскоўскімі псэўдабарацьбітамі. Для патрыётаў гэты дзень ёсьць днём змаганьня за Беларускую дзяржаву, за нашу культуру і будучыню. Будзем трымацца разам у гэты дзень, не саступім правакатарам-цемрашалам. Узмацняецца стан ізаляцыі Беларусі (не рэжыма, а менавіта беларускага народу, нашых грамадзянаў) ад цывілізаванага сьвету. Гэтаму спрыяе ня толькі палітыка мясцовага антынароднага рэжыму і імпэрскі ўплыў Масквы. Кіраўніцтва Нямеччыны працягвае выконваць таемныя дамоўленасьці з Расеяй па спрыяньні яе “інтарэсам у Беларусі” і выцісканьні мільёнаў беларусаў на рабскую працу ў Расею, дзе вымірае народ. Беларусы павінны супраціўляцца гэтыму падступнаму праекту зьнішчэньня нашай Дзяржавы і нашага народу. Сапраўды, мы павінны яднацца ў Беларускую Салідарнасьць. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра мітусьлівую дзейнасьць “адзінай дэмапазыцыі” у розных гарадах. Камуніст Калякін разам псэўдафронтаўцамі Вячоркам і Хадыкам падчас сваіх ваяжоў па краіне зьбіраюць мясцовых прадстаўнікоў “апазыцыі” і даюць новыя рэцэпты дзейнасьці. Яны актыўна крытыкуюць Мілінкевіча (яшчэ нядаўна “адзінага дэмакрата” і кіраўніка “усіх дэмсілаў”, кажуць, што яго трэба мяняць. Такім чынам, паўтараецца манэўр, які мы колькі разоў бачылі за апошнія гады: аднаго падстаўнога “лідэра” гэтая фальшывая публіка лёгка мяняе на наступнага падстаўнога “лідэра”. У нашых гарадах назіраецца таксама зьнішчэньне апошніх прыкметаў беларушчыны. Шалёная русіфікацыя набывае новыя стылістычныя формы: а менавіта, усхваленьне расейскіх цароў, маскоўскага манархізму і расейскіх катаў беларусага народу – Суворава, Румянцава, Паскевіча. Русіфікатары актыўна шукаюць апірышча ў фэадальным мінулым расейскай імпэрыі. Але гэтая навязлівая рэстаўрацыя маскоўскіх бурбонаў сьведчыць пра блізкі канец імпэрыі ў Беларусі. Расьце незадаволенасьць настаўнікаў і медыкаў умовамі працы, заробкамі, а таксама атмасфэрай страху перад адміністрацыяй і сістэмай кантрактаў. Неабходна працягваць асьветніцкую дзейнасьць, тлумачыць людзям, чаму мы павінны дбаць пра свой нацыянальны інтарэс, а не “умірать за Россію” (як хацелася б рэжыму і ягоным маскоўскім гаспадарам). Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ 11/3/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |