Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (11-12 сакавіка 2007 г.)

11 сакавіка ў шэрагу рэгіёнаў Расеі адбывалася выбарчая камэдыя. Набраўшыся фальсіфікатарскага досьведу ў РБ, крамлёўцы зьдзейсьнілі “элегантную перамогу” пуцінскіх сілаў на рэгіянальных выбарах. Усе заходнія СМІ адзначылі надзвычайную пасіўнасьць расейскага электарату, нават у Пецярбурзе, “горадзе Пуціна”.
Мільёны людзей ужо дастаткова зразумелі, што ня варта ўдзельнічаць у электаральным шоў, дзе “перамога” вызначана заранёў. Спосабы загону выбарцаў былі таксама падобныя з тактыкай прамаскоўскага рэжыму ў РБ, асабліва датычна найбольш залежных катэгорыяў насельніцтва. Напрыклад, у Чыце студэнты так ламіліся на выбарчы ўчастак, што некалькі чалавек нават атрымалі цялесныя пашкоджаньні. Нам добра вядомы гэты “імпэт”. Маладым прыгразілі высяленьнем з інтэрнату або яшчэ якой бытавой рэпрэсіяй. Вось яны і кінуліся на ўчастак, каб хутчэй вызваліцца на выходны дзень. Дарэчы, у Чыце і ў Чыцінскай вобласьці вырашалася сур’ёзнае пытаньне. Разам з выбарамі там адбываўся рэфэрэндум па ліквідацыі Агінскай Бурацкай аўтаномнай акругі і “інтэграцыя” яе ў склад Забайкальскага краю. Афіцыёз апэратыўна паведаміў, што “за” ліквідацыю нацыянальнай акругі прагаласавалі 90 і 94% жыхароў Чыцінскай вобласьці і самой акругі. Праўда, ліквідатары прызналіся, што яшчэ не сабраны вынікі галасаваньня ў далёкіх паселішчах аленяводаў. Але дадалі, што “ад іх вынікі рэфэрэндуму ўжо не залежаць…” Вось як… Справу аб ліквідацыі бурацкай аўтаноміі вырашаў хто-заўгодна, толькі не самы агінскія бураты. Акупанты хацелі б і Беларусь ліквідаваць такім чынам.

Уноч на 12 сакавіка расейская артылерыя і баявыя верталёты абстралялі тэрыторыю Грузіі. Былі разбураны будынкі ў некалькіх вёсках Кадорскай цясьніны. Адначасова да цясьніны падышлі некалькі сотняў вайскоўцаў “абхазкай арміі” (якімі камандуюць расейскія афіцэры) і бранетэхніка. У сувязі з расейскай агрэсіяй прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі перапыніў свой афіцыйны візыт у Астану і вярнуўся ў Тбілісі. Расейскія “міратворцы” заявілі, што “ніякіх выбухаў уначы не заўважылі”.

Шклоўскі афіцыёз паведамляе пра разгортваньне ў Гомлі выставаў, прысьвечаных 125-м угодкам Якуба Коласа. Што гэта такое, можна ўбачыць у мясцовым краязнаўчым музэі. Цяпер, што праўда, музэй называецца “Палац Румянцавых и Паскевічаў”. Некалькі кніжак і часопісаў “в честь 125-летія Колоса” правінцыйныя музэйшчыкі выставілі ў цёмным закутку на ўскрайку вялікай сталай экспазіцыі, прысьвечанай расейскім акупантам Беларусі 18-19 стагоддзяў. Бяздушная экспо “о Колосе” (зразумела ж, на акупанцкай мове) зусім губляецца пасярод цемрашальскага культу асобаў зьнішчальнікаў ВКЛ і свабоды іншых народаў. Губляюцца і нямногія карціны таленавітых гомельскіх пейзажыстаў. Пануе крыклівая імпэрская фэадальная рэакцыя. Там, дзе пры саветах віселі “передовікі” і экспанаты пра “кулакоў і калектывізацыю”, Ленін ды Маркс-Энгельс, цяпер разгарнуўся ненармальны панэгірык царскай імпэрыі. У адноўленых інтэр’ерах стылю клясіцызм выстаўлены зброя і карціны, дакумэнты і прадметы “эпохі благородных Румянцевых і Паскевічей”. Сярод карцінак ёсьць сюжэты аб штурме Варшавы расейскімі акупантамі пад камандай Паскевіча ў 1831 г. (“подавленіе польского восстанія”, паводле экспазіцыянэраў), разгром войскамі Паскевіча Угорскай рэвалюцыі 1848-49 гг. І аніслова пра Беларусь і беларусаў. На цэнтральным месцы ўзвышаецца нешта падобнае на алтар. У якасьці “сьвятыні” цяпер не Ленін з Марксам. З вялікіх партрэтаў глядзяць Паскевіч, Мікалай І (Ніколай Палкін, як яго называлі сучасьнікі нават у Расеі) і Мікалай ІІ (Ніколка Кровавый, апошні цар Расеі). Такі цяпер ідэал правінцыйных цемрашалаў-русіфікатараў. Толькі зразумела, што не самы яны дадумаліся да гэтага манархічнага маразму. Яны толькі няўклюдна выканалі антыбеларускую канцэпцыю, якая “паступіла з цэнтру”. Нават на тэрыторыі цяперашняй РФ не паўсюль убачыш такі трыюмф царскага рэжыму. Адзіная мэта русіфікатараў, фальсіфікатараў беларускай гісторыі – пераканаць беларусаў у “благородном вліяніі царізма” і “высокай культуры русскості”. Як жа лёгка яны разьвіталіся з “калектывізацыяй” і Леніным. Ім усяроўна, каго славіць – абы гэта быў расейскі акупант, “освободитель Белоруссии от этих белоруссов”. Трэба прызнаць, што Гомля зьяўляецца адным з галоўных цэнтраў разбуральнай і дзікай русіфікацыі. Толькі ня выратуюцца беларусажэрцы паскевічамі ды царамі. Настане час, і згіне акупанцкая цемра над Сожам.

Псэўдаапазыцыйны шабас набірае абароты. На платах і сьценах сталіцы апошнімі днямі нехта расклейвае налепкі пра “день едінства 25 марта”. На некаторых з налепак паказаны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг побач са шматай БССР-РБ. Геральдычны абсурд мае на мэце поўную дэзарыентацыю беларусаў. Псэўдаапазыцыянэры на працягу гадоў лезьлі да людзей з “новай нацынальнай сымволікай”. То з “бусьлікамі” замест Пагоні, то з джынсовымі порткамі на дручку. Апошнім часам яны “уводзяць у моду” белы колер “сопротівленія діктатуре”. І вось глыбакадумныя геральдысты з Лубянкі падкінулі ім новую тэму: “народное едінство с антінародным режімом”. Ёсьць яшчэ адзін варыянт псэўдаапазыцыйных налепак. У гэтым варыянце – Мілінкевіч з пасіянарна разьзяўленым ротам. А зьлева пад заклікам да “едінства” рэтранслююцца ягоныя заклікі: “вместе с властью нам нужно начать обновление…” і г.д. Ну, з Мілінкевічам ужо даўно ўсё зразумела. Яго самы псэўдаапазыцыянэры маюць намер у бліжэйшы час вытурыць са сваёй тусоўкі. Але вось 12 сакавіка кантора нечакана спаліла двух сваіх даволі даўніх агентаў. Памятаеце “беларускага Дэ Голя” (як яго назваў адзін жывы клясік) расейскага генэрала В. Фралова? А пана “бізнэсоўца-галадоўшчыка” С. Скрабца памятаеце? Апошні нядаўна абвясьціў нават, што пачынае ствараць новую патрыятычную арганізацыю беларускай моладзі. Цяпер стала зразумелым, куды зьбіраецца павесьці нашу моладзь гэты поп-гапон. Фралоў і Скрабец заявілі, што заклікаюць насельніцтва ісьці на дэманстрацыю пратэсту 2 красавіка сёлета, цытуем: “в день об’едіненія народов Беларусі і Россіі”. А пратэставаць яны зьбіраюцца на тэму “халоднай вайны” беларускага кіраўніцтва супраць Расеі. На сваё мітынг-шэсьце яны запрашаюць лічно товарішча Путіна. Мяркуюць сабраць да 30 тысячаў асобаў. Адным словам, спасай Расею! Радыё Свабода, як заўсёды, паведаміла пра гэты дэмарш падстаўных псэўдаапазыцыянэраў на поўным сур’ёзе, без беларускіх камэнтароў. Так жа сама “Свабодка” і “Нар. Воля” на працягу гадоў давалі рэкляму абодвум гэтым лубянскім правакатарам ды іншым скрабцам і фраловым. Якая ўсё ж марнота.
Янка Базыль

15/3/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2007
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024