Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (17-19 сакавіка 2007 г.) 17 сакавіка кіраўніцтва ЗША паведаміла пра запросіны Грузіі і Украіне, а таксама некалькім іншым былым “сацкраінам” на ўступленьне ў НАТО. Амэрыканскае кіраўніцтва дзейнічае ўпэўнена ў імкненьні абмежаваць і спыніць агрэсіўную палітыку Расеі, накіраваную супраць незалежных краінаў, што вызваліліся пасьля першага этапу распаду расейскай імпэрыі ў 1991 годзе. У гэтым афіцыйны Вашынгтон выразна адрозьніваецца ад Брусэля, Берліна і шэрагу іншых эўрапейскіх метраполіяў, якія лёгка прадаюць народы цэнтральнай Эўропы ў расейскі палон. Больш таго, апошнім часам мы назіраем, як італьянскія, угорскія, грэцкія і баўгарскія палітычныя эліты заганяюць свае народы ў пастку залежнасьці ад расейскіх энэрганосьбітаў (зразумела, што гэта таксама й форма палітычнай залежнасьці). У асноўным спрацоўвае старая шматгадовая фэадальная камуністычная герархія “таварышаў”, якія ўсё жыцьцё карміліся з рук Масквы, а потым зрабілі кар’еру ў сваех дэмакратыях. Такое, на шчасьце, немагчыма ў Злучаных Штатах, дзе народная нянавісьць да бязбожнай камуны зьяўляецца надзейным чыньнікам дзяржаўнай палітыкі, якая не дапускае правальных “кампрамісаў” з ворагам чалавецтва. Зразумела, што палітычная ініцыятыва ЗША выклікала істэрычную рэакцыю Масквы. Міністар замежных справаў РФ Лаўроў сабраў прэс-канфэрэнцыю, дзе выказваў “свяшченное возмушченіе” плянам пашырэньня НАТО на тэрыторыі расейскага ўплыву ды палохаў украінцаў і грузінаў. Лаўрова і ягоных начальнікаў можна зразумець. Калі Грузія назаўсёды вырвецца з імпэрскіх лапаў і стане ў шэраг вайсковай структуры дэмакратычных краінаў, гэта будзе крыўдны для Крамля эпізод. А вось калі вялікая і магутная Украіна зробіць тое ж самае – справу расейскай імпэрыі можна будзе закрываць і здаваць у архіў. Такога правалу імпэрскай палітыкі гнілы дэспатычны рэйх ужо ня перажыве. Ня выратуецца Масква і “беларускім калідорам”. Ужо цяпер імпэрцы абвясьцілі пляны сёлетніх ваенных манэўраў “Содружество-2007”, сумесных з арміяй РБ. Народы ідуць шляхам дэмакратыі, вырываюцца з імпэрскага палону, а здраднікі і прыслужнікі ворага зноў штурхаюць наш народ у абдымкі ўсходняга монстра. 18 сакавіка ў Сімфэропалі і Севастопалі зноў сабралося некалькі сотняў крыкуноў. Кожнаму з іх раздалі або расейскі трыкалёр або антынатаўскі транспарант. “Это – третья оборона Севастополя!” – гукалі падрыхтаваныя зазывалы. Зразумела, што яны бароняць расейскі інтарэс на цёплай паўвысьпе, абараняюць Крым ад украінскай дзяржавы. Днямі яны правялі традыцыйны конкурс для школьнікаў пад дэвізам “Русский язык – наша родина”, чыталі вершы пра “велікій і могучій”. “Мы защищаем русскоговорящих жителей Украины. – скардзіўся на мітынгу дэпутат Рады Калесьнічэнка. — А нас обвиняют в том, что мы пятая колонна…” Увесь гэты “русскоговоряшчій” балаган надта ж выглядаў падобным на тое, што беларусы бачылі ў 1987-91 гг. у Летуве, Латвіі і Эстоніі: чужынцы-асаднікі з савецкімі сьцягамі і партрэтамі Леніна-Сталіна, пераапранутыя і ўніформныя афіцэры-акупанты і непараўнальныя па стылю і зьместу плякаты: “Товарищи, отступать некуда, позади Москва! Сплотимся вокруг горкомов и райкомов!” Вядома, чым гэта скончылася ў Прыбалтыцы – крахам акупанцкай улады, уцёкамі падстаўных “лідэраў” гэбоўскіх інтэрфрантоў і разгубленасьцю асаднікаў. Але нічаму ня вучацца імпэрцы. Для іх “родіна – русскій язык” (як у шлягеры 1970-х гадоў: “Мой адрес – не дом и не улица, мой адрес Советский Союз…”), яны – матэрыялізаваныя цені мінуўшчыны, адпрацаваны матэр’ял гісторыі – лезуць наперад, каб загарадзіць дарогу разьвіцьця народу-гаспадару сваёй краіны. Але з кожным годам яны і іхны вэрхал выглядаюць усё больш сьмешна і недарэчна. Расейскія васалы пачалі “рэфармаваньне” Чачэніі. Першай на чарзе “рэформаў” апынулася канстытуцыя рэспублікі. Чачэнскія калябаранты-“палатачнікі” рыхтуюць грамадзкую думку да ліквідацыі згадкі аб сувэрэнітэце Чачэнскай рэспублікі ў тэксьце канстытуцыі. З усіх “суб’ектаў фэдэрацыі” у Расеі толькі Татарстан і Чачэнія маюць у сваіх канстытуцыях запіс пра сувэрэнітэт. Спікер ніжняй палаты прамаскоўскага “парляманту” Дукваха Абдурахманаў з імпэтам якога-небудзь Чаргінца заявіў 19 сакавіка: “Формулировка о суверенитете никакого практического содержания не имеет, и исключение этого термина будет совершенно безболезненным…” Сумнеўна, аднак, вельмі сумнеўна, што антыдзяржаўная дзейнасьць і служэньне ворагу пройдзе “безболезненно” здраднікам чачэнскага народу. 19 сакавіка кіеўская абласная міліцыя зьбірала расейскія трупы каля вёскі Плюты. Там адбылася перастрэлка (папулярны расейскі спосаб “скарачэньня кадраў” і “решенія проізводственных конфліктов”), засталіся тры забітых, усе расейцы. Адзін з іх – А. Харчішін. Раней ён служыў начальнікам аховы расейскага боса Максіма Курочкіна (украінская міліцыя назвала яго Максімам Шалёным). Курачкіна летась арыштавалі, ён сядзіць ва ўкраінскім астрозе, ягоная банда абвінавачваецца ў шэрагу злачынстваў. Пасьля арышту ён перадаў кіраваньне фінансамі згаданаму Харчішіну. Стала вядома, што Курачкін быў у канфлікце з іншым расейскім бізнэсоўцам-мафіёзам Владіміром Воробьёвым, які дзейнічаў у Днепрапятроўску. Вараб’ёў быў забіты ў сьнежні летась. Паміж бандамі з 2005 г. вялася вайна за кантроль над днепрапятроўскімі рынкамі. Кульмінацыяй канфлікту быў штурм рынка “Озэрка”, які адбыўся 30 кастрычніка 2006 г. 200 бандытаў-курачкінцаў пайшлі на штурм вараб’ёўскай маёмасьці. Але ўкраінская міліцыя адбіла атаку. Чытаеш гэтыя паведамленьні, і становіцца зразумелым, хто стаяў за Януковічам і хто нацкоўваў жыхарства ўсходніх вобласьцяў Украіны на выступы супраць “аранжавай” нацыянальнай рэвалюцыі, хто аплочвае і арганізовае антыўкраінскую “фронду” цяпер. І гэта толькі адзін крывавы эпізод гаспадараньня расейскай мафіі на тэрыторыі сувэрэннай Украіны. Янка Базыль 23/3/2007 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |