Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беларуская трагедыя ў Самалі

Пасьля замоўчваньня і дэзынфармацыі з боку афіцыйнай ўлады беларускае грамадзтва ўрэшце даведалася аб трагедыі, што здарылася 23 сакавіка ў далёкай афрыканскай краіне.

Транспартны цывільны самалёт беларускай авіякампаніі быў зьбіты зэнітнай ракетай у раёне аэрапорта сталіцы Самалі горадзе Магадзіша. Загінулі 11 беларускіх грамадзянаў, якія знаходзіліся ў самалёце. Пасылаючы туды беларусаў, начальства ведала, што ў Магадзіша адбываюцца лютыя баі грамадзянскай вайны. Начальства ведала таксама, што зусім нядаўна там жа ў Магадзіша быў пашкоджаны ракетай беларускі транспартны самалёт і цудам ацалеў ягоны экіпаж. Менавіта для рэмонту гэтага самалёту і паслалі другі самалёт. Для ўладальнікаў авіякампаніі жыцьцё людзей было менш важным, чым пашкоджаная тэхніка.

Існуючы ў краіне рэжым павінен быў бы абвясьціць у краіне дзяржаўную жалобу, адмовіцца ад усіх забаўляльных мерапрыемстваў. Але вядома, што 25 сакавіка рэжым арганізоўвае ў Менску канцэртна-забаўляльную праграму і танцы ў некалькіх месцах сталіцы. Адным з месцаў правядзеньня масавага забаўляльнага мерапрыемства вызначана зона аэрапарта “Менск-1”. Няма сумневу, што рэжым не адмовіцца ад цынічных забаваў на фоне беларускай трагедыі ні ў гэтым, ні ў іншых месцах. Гэтым яшчэ раз рэжым прадэманструе сваю антынародную сутнасьць і антыбеларускі характар.

Заклікаем усіх беларусаў не далучацца да блюзьнерскіх забаваў рэжыму. Патрыёты адзначаць Дзень Волі 25 Сакавіка без сьвяточных сьпеваў, памянуць беларускія ахвяры чужой вайны і выкажуць спачуваньне іхным семьям.

Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
24 сакавіка 2007 г.

24/3/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2007
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024