Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі! Дарагія землякі, паважаныя беларусы! Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам Днём Незалежнасьці! Мінула ўжо 89 гадоў з таго часу, калі была адноўлена незалежнасьць Беларусі, але значэньне і асэнсаваньне гэтай падзеі павялічваецца з кожным днём. Небясьпека над незалежнасьцю Бацькаўшчыны вяртае нас у пачатак. Дзьве падзеі за апошнія сто гадоў ускалыхнулі нашу гісторыю – гэта Акт 25 сакавіка 1918 года і стварэньне БНР, а таксама 25 жніўня 1991 года – вяртаньне незалежнасьці Беларусі з-пад савецкай імпэрыі. Стварэньне незалежнай БНР у далёкім 1918-м – для нас прыклад і сьветач. Аднаўленьне незалежнасьці ў 1991-м – рэчаіснасьць, творцамі якой былі мы і ўсё нашае пакаленьне беларусаў, якія ўспрынялі незалежнасьць Беларусі з радасьцю і надзеяй. Але надзея сама не ажыцьцяўляецца, за яе трэба змагацца і набліжаць яе. Шмат хто тады недаацаніў небясьпеку з боку Расеі і падступнасьць яе імпэрскай палітыкі. Разуменьне ў грамадзтве паступова прыходзіць толькі цяпер. Яшчэ ня позна, але страчана вельмі шмат. Перад намі і ўсім цяперашнім пакаленьнем стаіць задача ня толькі ліквідаваць прарасейскі рэжым і прамаскоўскую імпэрскую палітыку на Беларусі, але і аднавіць усё тое, што было разбурана і растаптана за гады прамаскоўскай дыктатуры. Дзеля гэтага патрэбнае павелічэньне і ўзмацненьне беларускай сілы. Наша сіла – гэта Беларуская ідэя і людзі, якія яе падтрымліваюць, здольныя за яе змагацца і дзеля яе працаваць. Мэханізм, які цэментуе нашу сілу – ёсьць Беларуская Салідарнасьць. Сёлета непрыяцелі Беларусі заплянавалі новы сцэнар. Задумалі скампрамэтаваць, згадзіць нацыянальнае сьвята Дзень Незалежнасьці. Марыянэткі нават напісалі ліст, зьвярнуліся да Лукашэнкі з просьбай аб супрацоўніцтве. Маскоўская агентура зьбіралася, відаць, пажаць на гэтым свае плады, скарыстаць беларускі патрыятычны рух. У выніку рэжым увёў неаб’яўленае надзвычайнае становішча для беларусаў і накінуўся на беларускую моладзь. Вось таксама ілюстрацыя, як разыгрываецца маскоўскае палітыканства, а ў выніку церпяць толькі беларусы. Але нядоўга так будзе працягвацца. Рэсурсы і Пуцінскага, і Лукашысцкага рэжыму малеюць, а беларуская сіла, нягледзячы на ўсе разбурэньні, расьце і будзе расьці, павялічвацца і мацнець. Наша праца і нашае змаганьне ня ёсьць і ня будуць дарэмнымі. Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі. Хай кожнае наша слова, кожная справа, як некалі, кладуцца на алтар моцы і незалежнасьці нашай дарагой Бацькаўшчыны. Жыве Беларусь! Слава героям! Зянон Пазьняк 25/3/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |