Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Беларускія патрыёты адзначылі найвялікшае нацыянальнае сьвята – Дзень Волі – у цэнтры сталіцы. А 12:00 людзі сабраліся ў сквэры насупраць Вялікага тэатра опэры і балета. Страх рэжыму перад беларусамі і нашай гістарычнай памяцьцю быў настолькі вялікім, што напярэдадні ўлады з усіх бакоў загарадзілі помнік Максіму Багдановічу, што стаіць ў гэтым сквэры, вялікімі аўтобусамі (загадалі турыстычнным фірмам прыгнаць сюды свой транспарт). Але людзі ўсклалі кветкі да помніка вялікаму паэту і правялі мерапрыемства ў сквэры побач. Былі ўзьняты нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. На пачатку хвілінай маўчаньня ўдзельнікі памянулі ахвяраў трагедыі, выказалі спачуваньні семьяў беларускіх авіятараў, якія загінулі заўчора ў Самалі. Людзі заслухалі выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронт “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, “Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі”. Выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Ён казаў пра неўмяручы подзьвіг многіх пакаленьняў нашага народу, якія змагаліся за волю і незалежнасьць Бацькаўшчыны. Вера ў нашу праўду і нацыянальную ідэю прывяла беларусаў да аднаўленьня сваёй дзяржаўнай незалежнасьці ў 1918-м, а потым у 1991 годзе. Перамагае той, хто змагаецца. Вораг баіцца таго, хто змагаецца. Будучыня ёсьць у таго народу, якія аб’ядноўваецца ў салідарнай барацьбе супраць акупантаў і захопнікаў. Прамаскоўскі рэжым прагніў, дыктатура ня мае пэрпэктывы. Будучыня – за вольнай і незалежнай Беларусьсю. Рэжым ня выратуецца здушэньнем беларускай моладзі, бандыцкай русіфікацыяй і разбурэньнем нашай культуры і мовы. Беларусь – у нашых душах, таму Адраджэньне адбываецца ўжо цяпер, нягледзячы на змрочны шабас, які ладзяць рэжымныя бонзы. Ня верма імітатарам, якія сёньня павялі людзей далей ад цэнтру сталіцы, запрасілі на свае “мітынгі” “дарагіх гасьцей” з Масквы, што называюцца “дэмакратамі”. Яны ў каторы раз хочуць “інтэграваць Беларусь у Расею – толькі без Лукашэнкі”. Людзі прасьпявалі гімн “Магутны Божа”. Потым грамада прайшла па вул. Багдановіча і Харужай да плошчы Якуба Коласа, усклала кветкі да помніка песьняру і сьпявала “Магутны Божа”. Завяршылася мерапрыемства на Вайсковых могілках. Людзі ўсклалі кветкі да магілаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, чыталі вершы песьняроў, сьпявалі гімны “Магутны Божа” і “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 25/3/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |