Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (27-28 сакавіка 2007 г.) Беларусы адмаўляюцца ўдзельнічаць у расейскай папсе. 27 сакавіка лепшы беларускі клюб па хакею на траве “Будаўнік” паведаміў, што адмаўляецца ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад назовам “адкрыты чэмпіянат Расеі па хакею на траве”. Мы нядаўна пісалі на старонцы pbpf.org пра расейскую войначку на Кіеўшчыне. Падзеі сапраўды абганяюць нашы камэнтары. 27 сакавіка гісторыя атрымала працяг. Арыштаваны ў Кіеве яшчэ ў лістападзе 2006 года расейскі мафіёза Максім Курачкін 27 сакавіка быў прывезены ў Сьвятошынскі раённы суд Кіева дзеля дачы паказаньняў на сваім працэсе. Паказаньні ён даў, але калі выходзіў з будынку суда, то быў застрэлены невядомым снайпэрам. Украінскія ўлады абвінавачвалі яго ў шэрагу эканамічных злачынстваў. Вядома таксама, што “свеже преставленный” Курачкін быў старшынём такзванага “Россійского клуба”. “РК” афіцыйна быў створаны для “дыялёгу паміж расейцамі і украінцамі, дружбы і ўзаемнай выгоды”. Але гэта толькі на паперы. Курачкін і ягоны “клюб” былі асноўнымі спонсарамі партыі Натальлі Вітрэнкі, вядомай марыянэткі Крамля ва ўкраінскай палітыцы (яе часта называюць “Лукашэнкам у спадніцы”). І гэта не адзіны подзьвіг клюбных “русскіх ребят” ва ўкраінскай палітыцы. Але на Кіеўшчыне пачалася актыўная маскоўская зачыстка “ребят, которые слішком много зналі”. 19 сакавіка быў застрэлены намесьнік Курачкіна А. Харчішін, а цяпер вось і сам начальнік расейскай банды. Мяркуем, што прычынай “скарачэньня кадраў” стала пасьлядоўная дзейнасьць украінскага кіраўніцтва па ліквідацыі бандыцкіх структураў чужой дзяржавы на тэрыторыі Украіны. 28 сакавіка НТВ паказаў чарговы макабрычны сюжэт з Масквы. На працягу працяглага часу група маладых злачынцаў дамаўлялася з уладальнікамі аб пакупцы іхных аўтамабіляў (выбіраліся самыя дарагія і сучасьнейшыя аўто). Уладальнікі прыганялі свае машыны нібыта ў аўтасэрвіс дзеля канчатковага тэхагляду. Бандыты забівалі ўсіх, хто знаходзіўся ў машыне і закапвалі іх пад падлогай сваёй “аўтамайстэрні”. Міліцыя злавіла іх выпадкова. Удалося знайсьці дзесяць трупаў. Суд выдаў адному з забойцаў прысуд пажыцьцёвага зьняволеньня. Што далі яшчэ адному, невядома. Але цікавае адбывалася потым. Скрадзеныя аўтамабілі не знайшліся. Нават суддзі кажуць, што ў бандзе павінна быць больш людзей. А таксама, што за бандай выканаўцаў стаяць нейкія багатыя і ўплывовыя асобы, якія замаўлялі дарагія машыны. Але рэпартаж скончыўся на сказе – “дело окончено і сдано в архів”. Маскоўская Фэміда вельмі ж відушчая. Пасадзілі за краты нейкіх дробных выканаўцаў, а “крутые” арганізатары зьверстваў у пагонах і без пагонаў езьдзяць на залітых крывёй машынах і пасьмейваюцца. Жудасны горад, кашмарная краіна. 27 і 28 сакавіка НТВ паказала два дакумэнтальна-мастацкія фільмы пра антыбальшавіцкіх расейцаў пісьменьніка Буніна і філёсафа Ільіна. Абодва інтэлектуальныя аўтарытэты шчыра ненавідзелі бальшавізм і рэвалюцыю. Ільін выразна выказаўся яшчэ ў 1917 годзе пра новую ўладу: “Создано неслыханное по гнюсности государство…” Сваё жыцьцё яны выратавалі за мяжой, на Захадзе. Але ў чарговы раз беларусы пераконваюцца ў тым, што для нас і нашага нацыянальнага інтарэсу “абое рабое” – што белагвардзейцы, што чырвонаармейцы. Для першых і для другіх – Россія едіная і неделімая, толькі пафарбаваная ў розныя колеры ў залежнасьці ад крамлёўскіх уладароў. У сваіх кніжках пра будучыню Расеі, пра бальшавізм і рускую культуру Ільін аніразу не згадаў імёны народаў, прыгнечаных расейцамі ў іхнай імпэрыі. Для яго ўсе (у тым ліку і мы – беларусы) ёсьць “Россія”. Ён усё жыцьцё аплакваў царскае самадзяржаўе. Трошкі больш клопату для аўтараў фільма нарабіў Бунін. Так камэнтуючы ягоныя адносіны да гітлерскай агрэсіі супраць СССР у 1941 годзе, вядучы паведаміў: “Бунин очень опечалился, узнав о захвате немцами 30 июня очередного русского города…” Зразумела, што йдзецца пра наш Менск. Якія яны былі, такія і засталіся. Той, хто запрашае “русскіх демократов” выступаць на беларускіх мерапрыемствах на Дзень Волі, ведае, што запрашае ворагаў Беларусі. Гэта павінны ўрэшце зразумець і тыя беларусы, якія выслухоўваюць прамовы “демократов” пра “Кремль, которому нужна демократическая Белоруссия” і ня гоняць гэтых мілінкевіцкіх гасьцей на вакзал. Янка Базыль 30/3/2007 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |