Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
22 красавіка 2007 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” піша пра чарговы візыт М. Марыніча ў Вену. Гэтым разам “апазыцыянэр” з РБ выступаў на круглым стале ў венскім Інстытуце імя Рэнэра. 28/4/2007 › Навіны 24 красавіка 2007 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведамляе з Ерэвана. 15 тысячаў ў асноўным маладых людзей прайшлі праз цэнтар армянскай сталіцы з паходнямі, абразамі, крыжамі. 28/4/2007 › Навіны Факты і падзеі (26-27 красавіка 2007 г.) Працягваецца крымінальная сага крамлёўскага сынка ў Лёндане. Брытанская карпарацыя навінаў ВВС паведаміла новыя факты з лёнданскай дзейнасьці Пеці Жукава, 24-гадовага сына віцэ-прэмьера ўраду Расеі А. Жукава. 27/4/2007 › Актуаліі СЕМЯНОВІЧ Часлава Антонаўна (23.02.1930 – 25.04.2007) Часлава Антонаўна Семяновіч, палымяная патрыётка Бацькаўшчыны, ўстала ў шэрагі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” у першыя дні змагарнага ўздыму нашага народу – у кастрычніку 1988 года. Яна была душой фронтаўскай арганізацыі ў Горадні. 27/4/2007 › Навіны 26 красавіка Пуцін зачытаў перад Думай свой зварот-справаздачу. Ён падкрэсьліў велізарныя посьпехі часу свайго кіраваньня імпэрыяй, нават сказаў, што “у Расеі скончыўся пэрыяд падзеньня вытворчасьці і яна стала адной з дзесяці найбольш разьвітых краінаў сьвету”. Пагаварыў ён і пра “духовность”: “Русский – это язык исторического братства народов”. Вось як, аказваецца. Ідэалізацыя маскоўскага рэйху з вуснаў крамлёўскага гаўляйтэра была толькі першым актам пастаноўкі, якую Крэмль разыграў на вачах усяго сьвету. 27/4/2007 › Навіны 22 красавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра пагрозы з Масквы ў бок Эстоніі. У сувязі з плянам выдаленьня з цэнтру Таліна скульптуры “советского воіна, который освободіл Эстонію от эстонцев” МЗС РФ пагражае Эстоніі ў адмысловай ноце “ускладненьнем адносінаў”. 27/4/2007 › Навіны Мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Курапатах 26 красавіка сёлета беларускія патрыёты прышлі ў Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Людзі прышлі на сьвятое месца пакутніцтва нашага народу, на тэрыторыю Народнага Мэмарыяла. Людзі не захацелі далучацца да афіцыёзнага “шляху”, якім падстаўныя арганізатары ў чарговы раз завялі дэманстрантаў на бангалёрскае балота. 27/4/2007 › Навіны Памяці Чаславы Антонаўны Семяновіч Часлава Антонаўна Семяновіч не жыве. 26/4/2007 › Навіны Зянон Пазьняк: Праўда пра Чарнобыль Дарагія землякі, дарагія беларусы, сябры-фронтаўцы! Сёньня трагічная гадавіна Беларусі – гадавіна Чарнобыля — смутнай падзеі, адзначанай у Вялікай Кнізе Аб’яўленьня. Наш народны лёс запісаны там, а гэта значыць, што мы мусім перажыць гэтую бяду, перамагчы Чарнобыль радыяцыйны і Чарнобыль чужынскага разбурэньня. 26/4/2007 › Навіны Сябры КХП-БНФ правялі мітынг-рэквіем у Курапатах У Курапатах адбыўся мітынг-рэквіем памяці ахвяраў Чарнобылю, арганізаваны сябрамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Ля галоўнага курапацкага крыжа пад бел-чырвона-белымі сьцягамі сабраліся актывісты і прыхільнікі партыі. Быў зачытаны ліст ад старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка. Выступіў намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі. Напярэдадні сябры КХП-БНФ адмовіліся ад прапановы ўладаў далучыцца да “Чарнобыльскага Шляху” і прасілі права на шэсьце ад Купалаўскага сквэру да Кастрычніцкага пляцу. 26/4/2007 › Навіны 22 красавіка ў гасьціннай грамадзкай залі Сабора сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася прэзэнтацыя маіх апошніх паэтычных кніжак: паэмы “Вялікае Княства” і зборніка вершаў і фатаграфіяў “Дарога”. Была цёплая таварыская атмасфэра, цікавыя выступы, чытаньні вершаў і ўрыўкаў з паэмы. 26/4/2007 › Навіны Факты і падзеі (20-25 красавіка 2007 г.) На Радыё Свабода 20 красавіка выступіў Г. Балбатоўскі, нам. дырэктара Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санітарна-курортным лячэньні насельніцтва. 25/4/2007 › Актуаліі У Нью-Ёрку прэзэнтаваныя кнігі Зянона Пазьняка У нядзелю ў Нью-Ёрку ў адбылася прэзэнтацыя кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных ў эміграцыі. У 2000 – 2007 годзе выйшла сем кніг, але зараз увага была засяроджаная, у асноўным, на зборніках паэзiі і фотаграфіяў. Такіх выданьняў тры – “Глёрыя Патрыя”, “Вялікае Княства” і “Дарога”. 25/4/2007 › Навіны Факты і падзеі (19-20 красавіка 2007 г.) 20 красавіка стала вядома, што Пуцін забараніў расейскім чыноўнікам і прадстаўнікам дзяржаўнага бізнэсу ўдзельнічаць і “Расейскім эканамічным форуме”, які мае адбыцца ў Лёндане 22 красавіка. 24/4/2007 › Актуаліі Шаноўны Зянон Станіслававіч! Віншуем Вас з днём нараджэньня. Зычым Вам моцнага здароўя, посьпехаў у працы на карысьць нашай Бацькаўшчыны, новых твораў. Найлепшыя зычэньні Вашай сямьі. 24/4/2007 › Навіны 26 красавіка. Чарнобыль немагчыма забыць 26 красавіка спаўняецца 21 год з дня Чарнобыльскай катастрофы. Беларускі народ вечна будзе захоўваць памяць аб гэтай страшнай бядзе. Людзі не забудуць, што чарнобыльскую бяду абрынула на нашу зямлю крамлёўская ўлада антычалавечага савецка-расейскага рэжыму. 22/4/2007 › Навіны У Курапатах – новы акт вандалізму У Курапатах невядомыя зламысьнікі зламалі шэсьць крыжоў і некалькі пашкодзілі. Чарговы акт вандалізму засьведчылі ўдзельнікі талакі, якую кожную суботу праводзяць сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 21/4/2007 › Навіны Факты і падзеі (14-18 красавіка 2007 г.)
14 красавіка НТВ прадэманстравала новыя ініцыятывы ў расейскай арміі. У Хабараўскім краі разгорнуты манэўры “на выжываньне” для ваенных лётчыкаў. Іх пакідаюць у тайзе і прапануюць ацалець. У аснову праграмы выжываньня пакладзены традыцыйныя прыёмы арганізацыі жыцьця ў экстрэмальных умовах нанайскага народа. 21/4/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (10-12 красавіка 2007 г.) Масква і маскоўскія васалы на Захадзе актыўна тэарэтызуюць пра “небясьпеку крыві і грамадзянскай вайны ва Украіне”. 21/4/2007 › Актуаліі 11 красавіка сёлета на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы сумнавядомай “Хартыі’97” было зьмешчана інтэрв’ю з Зянонам Пазьняком, Старшынёй Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, якое прагучала на Радыё Свабода (аўтар Сяргей Навумчык, гл. арыгінал інтэрв’ю). Інтэрвію сп. Пазьняка прысьвечана драматычным падзеям 11-12 красавіка 1995 г., калі па загаду Лукашэнкі ў Авальную залю Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня былі ўведзены войскі. 17/4/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |