Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (29-31 сакавіка 2007 г.)

29 сакавіка ў Маскве быў забіты чарговы дворнік. Пры чым, “почырк” забойства той жа, што і ў серыі іншых забойстваў прыбіральшчыкаў у горадзе “подмосковных вечеров”: больш за 20 нажавых удараў. Усе забітыя прыехалі ў Маскву з постсавецкіх краінаў Цэнтральнай Азіі.
Яны гатовыя працаваць на гэтых пасадах за любыя грошы, бо дома разбураная эканоміка. Але нават пракуратура ўжо ня можа схаваць факту, што гэта не выпадковыя расправы, а дзейнасьць мафійных груповак, якія дзеляць паміж сабой сфэры ўплываў і азіяцкіх рабоў. Раней “органы” доўга адмахваліся ад адэкватных высноваў, нават ня зводзілі злачынствы ў розных раёнах Масквы ў адну справу. Цяпер прыйдзецца прынамсьці зрабіць выгляд, што яны займаюцца рассьледваньнем чарговай жудаснай тэндэнцыі ў цэнтры сваёй імпэрыі. “Московскій люд” да таго апусьціўся, што ня здольны ўжо прыбіраць за сабой сьмецьце (такім быў і рымскі охлас, які лайдачыў і ганарыўся сваёй імпэрыяй). Нават малапрэстыжовая справа ачысткі гарадзкой тэрыторыі ад бруду зрабілася ў гэтым Вавілёне матар’ялам і арэнай крымінальнай дзейнасьці і мафійнай вайны.

30 сакавіка ў Лёндане адбыўся допыт Б. Беразоўскага, якога так даўно дамагалася Масква. Сьледчы генпракуратуры РФ А. Отводов на працягу 4 гадзінаў дапытваў цяперашняга антыпуцінца. Перад допытам Отводова абшукалі на прадмет атрутных рэчываў і запісваючай апаратуры (вось як цяпер тут трактуюць “дорогіх московскіх гостей”). Допыт адбываўся ў прысутнасьці афіцэраў Скотланд-Ярду і запісваўся на відэастужку. Брытанцы рэзка адмовілі маскоўцам праводзіць сустрэчу на тэрыторыі амбасады РФ. Беразоўскага вельмі зьдзівілі пытаньні сьледчага. Отводов ўсё распытваў пра банкаўскія рахункі Беразоўскага і Літвіненкі, пра іхныя кантакты і жыцьцё. Толькі на прыканцы допыту ён спытаў пра абставіны сьмерці Літвіненкі. Спэктакль яшчэ раз пераканаў Беразоўскага, што Літвіненку забіла ФСБ паводле загаду Пуціна.

Прэзыдэнт ЗША Буш наведаў 31 сакавіка вайсковы шпіталь, вакол якога апошнім часам разгарэўся скандал у сувязі са скаргамі пацыентаў. Вайскоўцы, параненыя ў Іраку і Аўганістане, скардзіліся на кепскія санітарныя ўмовы і неарганізаванасьць абслугі. Прэзыдэнт сустрэўся з параненымі вайскоўцамі, падтрымаў іх, даў наганяй адміністрацыі. Перад тэлекамэрамі ён папрасіў прабачэньня ў вайскоўцаў за недахопы. Расейскія СМІ бадзёра ўхапіліся за тэму, пачалі раскручваць яе ў крывым сьвятле кпінаў. Няхай бы яны лепш наведалі вайсковыя шпіталі ў сваёй Расеі (пажадана падалей ад Масквы). Яны б убачылі там такія жахі, такую карупцыю і зьдзек з ахвяраў расейскіх каляніяльных войнаў і дзедаўшчыны, якія ня сьніліся нікому ў цывілізаваных краінах. Ды й Пуцін ніколі і ні перад кім не прасіў прабачэньня.

Янка Базыль

3/4/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2007
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024