Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (4-5 красавіка 2007 г.)

Генерал КГБ і па сумяшчальніцтву віцэ-прэмьер Расеі Іваноў 4 красавіка наведаў Прыморскі край, вядомы сваім крызісным становішчам, галечай, злачыннасьцю, павальным пьянствам.
Іваноў пра ўсё гэта ня згадваў. І сапраўды – навошта? Самы расейцы кажуць у такіх сітуацыях: “Вот диво-то какое, нас пьянством на испуг не возьмёшь!” Але падобна, што намесьнік Пуціна вырашыў “взять на іспуг” увесь навакольны сьвет. На тэрыторыі ваеннага заводу ён гукаў: “За последний год военное производство в Приморье повысилось в четыре тысячи раз. Какие скачки!..” Вось куды, а не на вырашэньне вострых сацыяльных праблемаў укінуты шалёныя крамлёўскія нафтадаляры. Але трэба было б нагадаць аптымістычнаму генэралу-віцэ, што ў суседнім Кітае ў 1960-я гады таксама былі розныя эканамічныя “скачкі” паводле загаду з ЦК. Быў нават так званы “Вялікі Скачок” пад камандай Мао. Тады кітайскія таварышы даскакаліся да жудаснага голаду і разрухі, загінулі мільёны людзей, краіна ў сваім разьвіцьці была адкінута назад на некалькі стагоддзяў. Пара, пара ўжо друкаваць кніжачку з цытатамі С. Іванова.

Пасьля закліку С. Іванова кіраўніцтва Петразаводзкай вобласьці пачало вайну. Не, калевальскія танкі і кандапогская пяхота пакуль што не пайшлі на штурм музэйнага комплексу “Карэльскі перашэяк у 1939-40 гг.” Але ўсё вельмі сур’ёзна і нават самаахвярна. Маецца на ўвазе вайна эканамічна-гандлёвая, якую мясцовая адміністрацыя абвясьціла “за бронзавага героя, якога дэмантуюць у Таліне” маленькай, але вельмі прадуктыўнай Эстоніі. Цяпер ганарлівыя карэльцы ня будуць купляць эстонскія малочныя вырабы. Сапраўды, дыета, дастойная гастранамічных камікадзэ. Бо прадукцыя мясцовых харчовых прадпрыемстваў савецкага кшталту не надаецца ў параўнаньне таварам, вырабленым культурным народам. Цяпер над гаротнымі карэльскімі паселішчамі трэба вывешваць іваноўскі пасіянарны лёзунг “Умрём от гастрита, но не сдадимся!”

Прадчуваньні не падманулі беларусаў. У першы ж дзень парляманцкага крызісу ва Украіне мы выказалі на старонцы pbpf.org меркаваньне, што крамлёўцы будуць актыўна набівацца ў пасрэднікі паміж Юшчанкам і распушчаным парлямантам, а да таго ж будуць палохаць украінцаў крывёй і вайной. Трэба прызнаць, мы як у ваду глядзелі. У пасрэднікі палезьлі усе: ад Жырыноўскага да Касачова. А ў расейскіх газэтах ушчаўся несамавіты вэрхал. Цытуем загалоўкі газэткі “Комсомольская правда в Белоруссіі” ад 4 красавіка сёлета: на тытульнай старонцы – “Начнётся ли на Украине гражданская война?”, на другой старонцы – “Идёт ли Украина к гражданской войне”. Камсамольская публіка прапануе беларускаму чытачу шэраг тэкстаў і тэксьцікаў, ад якіх тхне порахам. Але часам аўтары тэкстаў нечакана шчыра прагаворваюцца і выдаюць “матку-праўду”. Напрыклад, такі М. Шевченко, вядучы тэлепраграмы “Судіте самі”: “У “оранжевых” была в руках сильная великая Украина. Им надо было только дать народу второй государственный язык – русский, сохранить сложившеесе тысячелетиями исконное православие, дать свободу экономике… Надо ли России вмешиваться? Лезть сейчас на Украину? А Россия не может не лезть! Украина – это часть нашей души, нашего тела, нашей крови. Если не лезть на Украину, то потом можно не совать нос в Смоленскую область, Астраханскую…” Bravo, mаestro, bravissimo! Даўно так адкрыта не лемантавала таямнічая руская душа. Як разумеем, пад “істінным православіем” маецца на ўвазе не спрадвечная сьвятая Грэцкая Традыцыя Хрысьціянства, а маскоўскія бацюшкі ў партупэях. Памятаем таксама, як рознага кшталту “демократы” дундзелі патрыётам-фронтаўцам: “Как же вы не понимаете? Нужно бы схитрить. Отказаться от этого белорусского языка, взять на вооружение язык русский. И власть была бы наша…” (Дадамо: прамінуў час, і мілінкевічы-вінцучкі менавіта так і зрабілі. Ды толькі ва ўладу так і ня ўбіліся). У стане стрэсу масковец прызнаўся, што канчатковае вызваленьне вялікай і магутнай Украіны ад Масквы прывядзе да ланцуговай рэакцыі: будзе адноўлена гістарычная справядлівасьць і вернецца ва ўлоньне Беларускай дзяржавы акупаваная імпэрыяй Смаленская зямля, будзе свой хан у Астрахані… Калоцяцца імпэрцы, бачаць набліжэньне свайго канца. Спрабуюць уразіць чытача здымкам з Майдана: юнакі трымаюць транспарант — “Киів проти Москви”.

Янка Базыль

9/4/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2007
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024