Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сатанінскі марш у Маскве

За постсавецкія гады мы наглядзеліся на розныя формы крыважэрнага цемрашальства, што правіць баль у Расеі. На сходы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў там рэгулярна ўламваліся малойцы з голенымі галовамі і гарланілі: “Сталин-ГУЛАГ-СССР!!!” (міліцыя рабіла выгляд, што аглохла, і людзі самы гналі прэч лубянскіх камсамольцаў).
Вадзіў сваю ўзброеную банду і забіваў людзей чарнасоценец Баркашоў (усе пачалі ўжо забывацца пра гэтага агента). Стракацяць час ад часу чырвоным і чорным нацыянал-бальшавікі Лімонава. Надрываецца з эстрады (у тым ліку і на гастролях у Беларусі) адвязаны папсіст Газманаў: “КГБ, МВД и наука высокая – это моя страна/ Я сделан в СССР!” Але на Лубянцы не перасыхаюць крыніцы дзяржынскай форматворчасьці. Апошнім часам у сувязі з набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў там знайшліся нават свае мэдыевісты (спэцы па сярэднявеччу). Сталіна з Леніным і сьвятога РПЦ цара Міколкі Крывавага ім цяпер мала. 8 красавіка на Вялікдзень па цэнтру Масквы прайшоў сатанінскі “Імперскій марш”. Ад 500 да 800 асобаў (у асноўным маладыя, якія ўвесь час імкнуліся пагрозьліва надзьмуцца) маршыравалі пад транспарантамі “Русские идут!”, “Слава опричнине!”, “Россия для русских” і “Мёртвый, вставай!” Маладых вялі нейкія дарослыя “дяді” з барадамі ў стылі бацюшак. Раней іхныя прозьвішчы і фізіяноміі нідзе не мільгалі. Падобна, што Лубянка вырашыла праз іх падпусьціць у расейскае грамадзтва містычнага духу. З трыбуны гэтыя бацюшкі ў цывільным гукалі пра адраджэньне эпохі Івана Жахлівага, “первого русского царя, который возвысіл велікую Русь”. Нагадаем, што апрычніна – гэта адна з буйнейшых катастрофаў у расейскай гісторыі. Атрады царскіх галаварэзаў у 16-м стагоддзі зьнішчылі палову насельніцтва Расеі, часам цэлыя паселішчы. Былі разгромлены эліты расейскага грамадзтва, вынішчана і пераселена ў паўночную мерзлату большая частка баярства. Калі б ВКЛ не разграміла ашалелую імпэрыю Івана ў Лівонскай вайне, то гэтая катастрофа абрынулася б на ўсю Эўропу.
Як вядома, Сталін “обожал” Івана Жахлівага і імкнуўся насьледваць яго. Любілі яго і пры пазьнейшых саветах, ідэалізавалі ў падручніках за барацьбу супраць прыгнятальнікаў-баяраў і нянавісьць да ўсяго эўрапейскага. Цікава, што ў Маскве “Імперскі марш” арганізоўвалі не манархісты, а нейкі “Евразійскій союз” (спрабуючы захаваць сваю імпэрыю, маскоўцы цяпер часам падкрэсьліваюць сваё мангольскае паходжаньне). Не выпадкова на лідэра “Евразійского союза молодёжі” (гэткі мангольскі камсамол) абраны “істінно русскій парень” Павел Заріфуллін. Новы Павка Корчагін гукаў на “маршы”: “Россия всегда была империей и может сохраниться только как империя!” Што ж, пэўная лёгіка ў гэтым маршавым галёканьні ёсьць. Ня стане імпэрыі – ня будзе і Расеі. Псэўдабацюшкі сьпявалі з трыбуны песьні на вершы Івана Жахлівага, “выдаюшчегося поэта Русі”.
Чаму ўвесь гэты сярэднявечны ізуверскі балаган? Ім Сталіна мала? Падобна, што так. Лубянка ратуе імпэрскую ідэю любым коштам. А выпусьцілі гэтых касьцюміраваных блазнаў менавіта сёлета, таму што трэба прадэманстраваць чарговы кантраст. Маўляў, Пуцін не ўсхваляе апрычніну і бальшавікоў-лімонаўцаў. Ён выступае нават у ролі гаранта, які не дазваляе іваноўцам-жахліўцам саштурхнуць Расею з “правільного путі”. Пуцін, маўляў, трымае іх на ўзбочыне расейскай палітыкі. Ён не такі жахлівы, як Іван і іншыя. Гэбельсаўскі прыёмчык, аднак, не такі ўжо бяскрыўдны. Памятаем з аналаў, што крамлёўскі страшыла палохаў і зьнішчаў, аж покуль група адчайных баяраў не паднесла яму чашу з ядам. Замыкаецца крывавае кола кашмарнай расейскай гісторыі. Па Маскве (нібыта “православной-златоглавой”) на Вялікдзень маршыруюць сатанінскія сотні, нясуць над сабой сярэднявечныя лёзунгі… Хіхікаюць за крамлёўскім мурам нашчадкі Чэка.

Янка Базыль

13/4/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2007
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024