Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Парад халуйства

Нешта функцыянеры псэўдаапазыцыі ў апошні час пачалі больш узмоцненна поўзаць перад Масквой. Аж у грудзі сябе б’юць і гучна крычаць: “Халуй я, халуй, вы что не слышыце!?”

Першым узвысіў свой голас вышэй звычайнага М. Марыніч. З групай расейцаў і немцаў ён падпісаў “стратэгію для Беларусі”, якую фінансаваў Аўстрыйскі Банк. Там напісана: “Будучыня Беларусі павінна стаць сумесным эўрапейска-расейскім праектам …Прыярытэтнымі павінны стаць эканамічныя інтарэсы як Расеі, так і Эўразьвязу…”

Ну як вам? Новае слова “ў барбе”. Далей яшчэ цікавей:

“Праграма рэформаў павінна безумоўна адлюстроўваць той факт, што новыя кіруючыя эліты будуць захоўваць расейскія стратэгічныя інтарэсы, а таксама што праэўрапейская пазіцыя ў Беларусі цалкам супадае са спэцыяльнымі адносінамі з Расеяй. Пакуль Расея будзе давяраць “прарасейскасьці” кіруючых элітаў у краінах, якія складаюць стратэгічны пояс вакол яе, датуль палітычныя і эканамічныя рэформы або шчыльныя адносіны з эўрапейскімі рынкамі ня будуць нікога раздражняць.”

Вось так. У Беларусі гарбатата й магіла ня выправіць.
(http://www.bielarus.net/archives/2007/02/14/1047),
(http://www.bielarus.net/archives/2007/02/07/1038)

Неўзабаве два вялікія “апазыцыянеры” і непрымальнікі мовы рускі генэрал В.Фралоў і А.Скрабец 2-га красавіка “арганізавалі” мітынг “едіненія с Россіей”. Адзінаццаць гадоў таму тысячы мінчанаў вышлі ў гэты дзень на вуліцы супраць гэтага “едіненія”, моладзь білася з амонам ( калі хто памятае Вясну-96). І вось ў 2007 пад выглядам “апазыцыі” вылезьлі Скрабец з Фраловым (вылезьлі б яны ў 96-м !). На мітанг, праўда, ніхто не прыйшоў. Гэта ж Беларусь. (У Польшчы прыйшлі б і набілі морду.)

А недалей як учора (13 красавіка) распрануўся яшчэ адзін падстаўны “апазыцыянер” – А. Мілінкевіч. Гэты паехаў у “горад Скарыны” Піцер і сказаў рускім “таварышчам”: “Сярод сур`ёзных дэмакратычных лідэраў нашай краіны няма і не будзе антырасейскіх палітыкаў” “Вельмі важна, каб у Расеі ведалі аб тым, што беларускія дэмакратычныя сілы — гэта не антырасейскія сілы”. Гэтага яму здалося яшчэ мала і ён дадаў пра нафта-газавы-канфлікт: маўляў, беларуская улада, якая доўга атрымлівала прэфэрэнцыі, у выніку “аказалася няўдзячнай і стала выступаць супраць Расеі. Мне за гэта сорамна”.

Камэнтаваць тут няма чаго. Але любы беларускі абывацель прачытае такое і ведаючы пра цьвёрдую пазыцыю Лукашэнкі ў канфлікце з Пуціным, параўнае і скажа: “якая мразь!”

Гэты пераплюнуў нават незабыўнага Ганчарыка (якога таксама падбіралі ў Маскве).

Масква, відаць, паставіла вельмі жорсткія ўмовы сваім спаборнікам, што тыя гатовыя сабе насы паразьбіваць, прысягаючы. Можа ўсё ж вырастуць новыя людзі, што без ваганьня стануць пад наш сьвяты беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і зьмятуць гэтыя бурбалкі!

Зянон Пазьняк

13/4/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2007
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024