Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
15 красавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Старшыня даў ацэнку прамаскоўскай дзейнасьці псэўдаапазыцыі, якая спаборнічае з рэжымам, хто больш верны Расеі і яе імпэрскім інтарэсам. Неабходна працягваць асьветніцкую дзейнасьць, каб не дазволіць грантаўскім падстаўным псэўдаапазыцыянэрам завесьці патрыятычную беларускую моладзь ў чарговы тупік. З дакладам выступіў таксама сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні ў Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Дакладчык згадаў публічныя прызнаньні А. Лукашэнкі аб тым, што псэўдаапазыцыйны “день народного едінства” 25 сакавіка сёлета быў сплянаваны і праведзены рэжымам. Заклікі Мілінкевіча “да сумесных дзеяньняў з уладамі”, правакацыйныя дзеяньні кіраўнікоў псэўдаапазыцыі, якія павялі калёны моладзі ад плошчы Каліноўскага прэч ад цэнтру сталіцы, дэманстрацыя “братэрства з расейскімі палітыкамі” каля будынку Акадэміі Навук – усё гэта было зроблена паводле сцэнару антыбеларускага рэжыма. Нават у афіцыйным друку была высьмеяна гэтая “акцыя” псэўдаапазыцыі. 25 сакавіка рэжым арганізаваў таксама блюзьнерскі канцэрт на тэрыторыі аэрапарта “Менск-1” нягледзячы на трагедыю беларускіх авіятараў і афіцэраў, якія напярэдадні загінулі ў Самалі. Паводзіны рэжыму адкрылі вочы многім людзям, якія раней імкнуліся не заўважаць або не разумелі антычалавечы характар гэтага рэжыму. Грамадзтва перажыло шок, і многія робяць з гэтага высновы. Людзі разумеюць, што далей так жыць немагчыма. Менавіта нацыянальнае асьветніцтва, вяртаньне беларусаў да гуманістычных, хрысьціянскіх і нацыянальных каштоўнасьцяў ёсьць шляхам выратаваньня нашага народу і нашай культуры. Сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны распавялі пра чалавечыя трагедыі беларусаў. Многія з мужчынаў, што паехалі на заробкі ў Расею, вяртаюцца з “нялюдскай зямлі” у трунах. Тыя, хто вырваўся адтуль жывым, распавядаюць, што расейскай міліцыі трэба плаціць вялікія грошы, каб ня быць арыштаваным і абрабаваным дашчэнту ў расейскіх гарадах і на вакзалах. Паступова беларусы пачынаюць разумець, што Расея – варожая і дзікая краіна, ад якой трэба ратавацца. Выступоўцы падкрэсьлівалі, што неабходна зьбіраць беларусаў па ўсёй краіне пад сьвятым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам дзеля абароны незалежнасьці нашай краіны. Толькі сам народ – салідарныя беларусы здолеюць выратаваць сваю культуру, спыніць шалёную русіфікацыю і наладзіць нармалізацыю нацыянальнага і дзяржаўнага жыцьця ў Беларусі. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 15/4/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |