Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фальшыўка ад “Хартыі’97”

11 красавіка сёлета на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы сумнавядомай “Хартыі’97” было зьмешчана інтэрв’ю з Зянонам Пазьняком, Старшынёй Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, якое прагучала на Радыё Свабода (аўтар Сяргей Навумчык, гл. арыгінал інтэрв’ю). Інтэрвію сп. Пазьняка прысьвечана драматычным падзеям 11-12 красавіка 1995 г., калі па загаду Лукашэнкі ў Авальную залю Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня былі ўведзены войскі.

Людзі ў чорных масках жорстка зьбілі дэпутатаў Апазыцыі БНФ, якія праводзілі галадоўку пратэсту супраць парушэньня Канстытуцыі Вярхоўным Саветам і супраць антыканстытуцыйнай палітыкі прамаскоўскага рэжыму.

Аднак на старонцы “Хартыі” зьмешчаны ня поўны тэкст інтэрв’ю, а толькі яго частка. Без тлумачэньняў і згоды аўтара С. Навумчыка або сп. Пазьняка тэкст інтэрв’ю тэндэнцыйна і груба скарочаны і прадстаўлены ў абсечаным выглядзе. Цэнзары ад “Хартыі” выкінулі з тэксту вялікія фрагмэнты, у якіх сп. Пазьняк кажа аб псэўдаапазыцыйных дзеячах, якія “альбо тады былі ў хунце, падтрымлівалі Лукашэнку ў гэтай гнюснай справе, альбо, у лепшым выпадку, маўчалі”. Сп. Пазьняк называе іхныя імёны: “Гэта прэм’ер Чыгір, Ганчар, Булахаў, Лябедзька, міністры Лявонаў і Марыніч, Фядута і іншыя. Усе яны ціха маўчалі і ціха радваліся”. З тэкста выкінуты таксама фрагмэнт, прысьвечаны прарасейскаму мітынгу, арганізаванаму палатнікамі Фраловым і Скрабцом на бангалёрскім балоце: “Нядаўна ў Менску два арыгіналы кухоннай думкі на поўным сур’ёзе прыкінуліся сьвяцейшымі за Лукашэнку і абвясьцілі мітынг “едіненія” з Расеяй пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам і расейскім трыкалёрам”.

Цэнзары-хартысты выкінулі з тэкста вялікую частку, прысьвечаную сутнасьці імпэрскай антыбеларускай палітыкі, зьнішчэньню беларускай школы, забароне беларускай мовы, русіфікацыі. Паводле “цэнзараў”, “няважным” ёсьць выказваньне сп. Пазьняка аб тым, што грамадзкая дэфармацыя зьяўляецца вынікам антыбеларускай палітыкі, а “усе антынацыянальныя, так званыя “агульнадэмакратычныя” і прамаскоўскія групы стаялі і стаяць на пазыцыі “статус кво”.

Такім чынам, “Хартыя” спрабавала ўвесьці беларусаў у зман, пасеяць думку, што такім і ёсьць тэкст Пазьняка, адвярнуць чытачоў ад чытаньня арыгінальнага тэксту, зьмешчанага на іншых старонках Сеціва. “Агульныя дэмакраты” надрукавалі толькі расповед аб падзеях дванаццацігадовай даўніны. Але яны схавалі ад чытачоў згаданыя сп. Пазьняком імёны і подлыя справы псэўдаапазыцыянэраў, паспрабавалі “зарэтушыраваць” сапраўдную сутнасьць палітыкі прамаскоўскага рэжыму у Беларусі і прамаскоўскай псэўдаапазыцыі, якая на самай справе зьяўляецца інтэгральнай часткай гэтага рэжыму і праводзіць разам з дыктатурай антыбеларускую праімпэрскую палітыку. Схавана таксама характарыстыка барацьбы паміж чужой імпэрскай прапагандай, акупацыйнай палітыкай і нацыянальным Адраджэньнем.

У выніку атрымаўся інфармацыйны прадукт, які называецца фальшыўкай і плагіятам. Гэтымі ганебнымі мэтадамі дэзінфармацыі “Хартыя” карыстаецца на працягу гадоў з першых дзён існаваньня гэтага псэўдаапазыцыйнага фантома. У чарговы раз у поўнай меры стала відаць падвойнае аблічча гэтай канторскай публічкі. Але марныя у іх спадзяваньні. Нікога ўжо не ўдасца заблытаць.

Янка Базыль

17/4/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2007
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024