Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (10-12 красавіка 2007 г.) Масква і маскоўскія васалы на Захадзе актыўна тэарэтызуюць пра “небясьпеку крыві і грамадзянскай вайны ва Украіне”. 11 красавіка НТВ паказала каўбойскі сюжэт з расейскай арміі. Бальшавіцкія лёзунгі мілітарызацыі грамадзтва “Пролетарий – на коня!”, “Все в Осовиахим!” набываюць новы кшталт у цяперашняй Расеі. У хуткім часе там ужо не разьбярэш, дзе канчаецца армія, а дзе пачынаецца працоўны калектыў, дзе мафія, а дзе “зашчітнікі отечества”. На працягу шэрагу гадоў начальства Екацерынбургскай вышэйшай ваеннай артылерыйскай вучэльні “гуляла ў Зарніцу”. Усе, хто хацеў, плаціў 35 тысячаў рублёў і мог пагуляць у вайну на палігоне вучэльні. Групы мясцовых аматараў каталіся на танках, пулялі з пляча ракеты, засвойвалі кулямёты. Потым начальства спісвала на жаўнераў страчаную зброю і амуніцыю. Ваенна-патрыятычны гэшэфт стаў настолькі папулярным, што сеціва запоўнілася радаснымі водгукамі удзельнікаў “зарніцаў”. Вайсковая пракуратура пачала дапытваць арганізатараў. Прадстаўнік мясцовых бізнэсовых колаў сказаў пракурору, што “совместные стрельбы укрепляют корпоративный дух”. Такія вось спартанцы на Урале. Па ўсёй імпэрыі з кожным годам паглыбляецца некантраляваны працэс дэмаралізацыі расейскай арміі і расейскага грамадзтва. 12 красавіка мафійны мэр Масквы Лужкоў выказваўся не пра касманаўтыку. “Остапа понесло”, і ён выдаў загад на шматгадовую падрыхтоўку да сьвяткаваньняў 200-годдзя памятнага 1812 года. З “істінно” бальшавіцкім размахам цяперашняя імпэрыя будзе крочыць ажно пяць гадоў да юбілейнага году. Прыгадаем, аднак, што такое ўжо аднойчы было – сто гадоў таму, у 1912 годзе. Тады з вялікай помпай імпэрыя адзначыла стагоддзе перамогі над Напалеёнам. На наступны 1913 год шумна адзначылі парадамі і гуляньнямі 300-годдзе дынастыі Раманавых. А потым дынастыя і ўся імпэрыя ўваліліся ў вір Вялікай вайны 1914-18 гг. і рэвалюцыі, у выніку чаго загінула дынастыя (але імпэрыю выратавалі бальшавікі-ленінцы). Кепскія знакі для недаразьвітай, але надзьмутай Расеі. Прапануем Лужкову арганізаваць касьцюміраваную пяцігодку мэмарыяльнага адзначэньня падзеяў 1807-1812 гадоў. Эйлаў, Фрыдлянд, Віцебск, Смаленск, Барадзіно – няхай Лужкоў з начальствам адзначае ўсе гэтыя сакрушальныя паразы расейскай арміі ад хаўрусных эўрапейскіх войскаў пад камандай Банапарта. Але не разьлічыў сілы і магчымасьці імпэтны карсіканец. Праз гады, седзячы ў ссылцы на высьпе Эльба, Банапарт прызнаваўся, што дапусьціў вялікую памылку. Трэба было ў 1812 годзе спыніццца ў Смаленску, аднавіць незалежнае ВКЛ і назаўсёды ўсталяваць мяжу паміж Эўропай і Азіяй на полі, дзе мяжуюць Смаленшчына і Масковія. Магчыма, што гісторыя пайшла б іншым шляхам. Янка Базыль 21/4/2007 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |