Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (14-18 красавіка 2007 г.)

14 красавіка НТВ прадэманстравала новыя ініцыятывы ў расейскай арміі. У Хабараўскім краі разгорнуты манэўры “на выжываньне” для ваенных лётчыкаў. Іх пакідаюць у тайзе і прапануюць ацалець. У аснову праграмы выжываньня пакладзены традыцыйныя прыёмы арганізацыі жыцьця ў экстрэмальных умовах нанайскага народа.

Такім чынам, унівэрсальны расейскі прыём выжываньня пад лёзунгам “выпіл водкі і стало веселей” не спрацоўвае. Расейскія “супэрмэны” стагоддзямі высьмейвалі і абзывалі гнюснымі мянушкамі народы старажытнай культуры, якія жывуць у суладдзі з роднай прыродай. Але вымушаны цяпер падацца да іх у вучні.

Пачалося, яно пачалося! Пры бальшавіках такое пачыналася з “пісем трудяшчіхся”. Цяпер – з “незалежных” сацыялягічных дасьледваньняў. 17 красавіка кантора пад назовам “Всероссийский центр изучения общественного мнения” выдаў сваю статыстыку. Аказваецца, 69% расейцаў выступаюць за трэці прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна. У сваю чаргу прэзыдэнт фонду “Политика” Вячаслаў Ніканаў (унук сталінскай пачвары Молатава) выдаў наступнае: “Люди уже начинают ностальгировать по времени Путина. Чем дальше, тем ностальгирующих будет больше. И я уверен, что к моменту ухода Путина с должности президента количество людей, которые станут ностальгировать, будет расти и достигнет максимума”. Ніканаў сьцьвярджае, што за трэці тэрмін крамлёўскага “важака” крывавай гэбні будзе 75% насельніцтва, а 85% будуць адабраць ягоную палітыку. Пад сьцягам “настальжы” у Расеі пачынаецца шумная кампанія, у якой адчуваецца адбітак лукашэнкаўскага досьведу антыканстытуцыйных экспэрымэнтаў.

“Но наш бронепоезд стоит на запасном пути!” Летувісам даліся ў знакі тэзісы, выкладўеныя ў гэтым бадзёрым расейскім хіце 20-х гадоў пра “запасных”. 17 красавіка Сэўм Летувы ўрэшце прыняў закон аб рэзэрвістах КГБ. Раней толькі супрацоўнікам лубянскай канторы забаранялася працаваць у летувіскай пракуратыры, дзяржбясьпецы і дыпляматычнай службе. Цяпер гэтая забарона распаўсюджваецца таксама й на так званых рэзэрвістаў КГБ СССР. Пагарэлі на гэтай папраўцы сярод іншых і дзьве прыкметныя фігуры сёньняшняга эстэблішмэнту, на якіх знайшліся дакуманты пра іхны ўдзел у лубянскім рэзэрве. Гэта дырэктар дэпартаманту бясьпекі Летувы А. Пацюс і дыплямат А. Валёніс (меўся ехаць амбасадарам у Аргентыну). Мы чулі, як начальнікі цяперашняга МЗС РБ публічна выхваляліся: “В белорусской дипломатии заняты теперь 95% выпускников московской дипшколы”. Пачуўшы гэта, беларусы зразумелі, чые інтарэсы прадстаўляюць на міжнароднай арэне гэтыя “дорогіе москвічі”. Вечна так ня будзе. Пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму гэтыя “ребята” ня будуць больш гаспадарыць у нашых замежных прадстаўніцтвах, яны паедуць назад у сваю Маскву (тыя, на каго ня будзе заведзена крымінальная справа за асабліва разбуральную антыдзяржаўную антыбеларускую дзейнасьць). Беларускай дыпляматыяй будуць займацца беларусы, сапраўдныя патрыёты нашай Дзяржавы. Ужо цяпер беларуская моладзь павінна рыхтавацца да гэтай справы: вучыцца, набываць веды, дапамагаць перамозе нацыянальнага Адраджэньня.

18 красавіка ў Лёндане пачаўся суд па крымінальнай справе “русского парня”. Ім аказаўся сын віцэ-прэм’ера Расеі А. Жукава Пеця Жукаў. 24-гадовы Пеця на працягу некалькіх гадоў займаўся бізнэсам у брытанскай сталіцы. Увечары ён “культурно отдыхал” на кватэры разам са сваімі расейскімі сябрамі. Яны пілі гарэлку з півам (брытанцы ня ведаюць, што гэты народны кактэйль называецца “ёрш”) і на поўную магутнасьць гука слухалі расейскую папсу (паводле паліцэйскіх пратаколаў, “русскую народную музыку”). Да іх пастукаўся брытанскі сусед, каб паспрабаваць угаманіць іх. “Ребята” зьбілі 23-гадовага Бэна Рэмсі на горкі яблык. У шпіталі яму наклалі 25 швоў, у яго пашкоджана ськівіца і паламаны два рэбры. “Ребята” сьцьвярджаюць, што гэта Рэмсі накінуўся на іх і яны абараняліся. Скандал з расейскімі акупантамі-крымінальнікамі (так пачынаюць называць незапрошаных маскоўскіх гасьцей брытанскія абывацелі) разгортваецца на фоне гучных пагрозаў з Масквы. Пасьля выступу ў Лёндане Беразоўскага пра ягоны плян “палацавага перавароту ў Крамлі” амбасадар РФ у Вялікай Брытаніі прыгразіў “ускладненьем узаемных адносінаў” і запатрабаваў выдачы “бунтаўшчыка”. Аднак пасьля гэтага сьпічу товарішчу паслу давялося ехаць у лёнданскую цьверазьвілаўку вызваляць віцэ-міністэрскага сынка. Але сынка яму не аддалі, яму пагражае цяпер пяць гадоў турмы. Спадзяемся на яшчэ большае прасьвятленьне ў брытанскіх мазгах пасьля чарговага расейскага злачынства ў Лёндане.

Янка Базыль

21/4/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2007
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024